Вы прызнаныя вінаватымі; усім устаць. Прамоўца чакае, пакуль вы ўстанеце. Устанеце, як перад Марсэльезай, устанеце, як перад рускім гімнам, устанеце, як перад God save the king, устанеце, як перад штандарам. Устанеце, нарэшце, перад ДАДА, увасабленнем жыцця, яно вінаваціць вас у снабізме: вы любіце ўсё, што падвышаецца ў цане. Зноў паселі? Выдатна, так вы будзеце слухаць мяне больш уважліва. Што вы робіце тут, у гэтым загоне, бы сур’ёзныя вустрыцы — бо вы ж людзі сур’ёзныя, праўда? Сур’ёзныя, сур’ёзныя, смяротна сур’ёзныя. Смерць — штука сур’ёзная, га? Паміраюць альбо гераічна, альбо ідыятычна, што адно і тое ж. Адзінае бессмяротнае слова — смерць. Вы любіце смерць, абы толькі не ўласную. Насмерць, насмерць, насмерць. Адно грошы не ўміраюць, яны пускаюцца ў падарожжа. Вось ваш Бог, персанаж шаноўны і сур’ёзны — грошы, сямействаў пашана. Пашану, пашану грашам; хто пры грашах, той і шаноўны. Пашанай гандлююць, бы сракай. Срака, срака ёсць увасабленнем жыцця, бы печаныя яблыкі, а вы, сур’ёзнае спадарства, ад вас усіх смярдзіць, бы з-пад каровы. А ДАДА нічым не смярдзіць, яно нішто, нішто, нішто. Рыхтык вашы надзеі: нішто. рыхтык вашы нябёсы: нішто рыхтык вашы куміры: нішто рыхтык вашы палітыкі: нішто рыхтык вашы героі: нішто рыхтык вашы мастакі: нішто рыхтык вашы рэлігіі: нішто Свістайце, гарлайце, хоць у морду дайце, мне што з таго? Пад канец скажу яшчэ, што ўсе вы ёлупы. Праз тры месяцы мы, то-бок я і мае сябры, будзем прадаваць вам нашы карціны за пару франкаў.

Франсіс Пікаб'я пераклад Веры Б. 🤺
BY пиши расширяй
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
In the past, it was noticed that through bulk SMSes, investors were induced to invest in or purchase the stocks of certain listed companies. In addition, Telegram now supports the use of third-party streaming tools like OBS Studio and XSplit to broadcast live video, allowing users to add overlays and multi-screen layouts for a more professional look. Telegram Messenger Blocks Navalny Bot During Russian Election In a message on his Telegram channel recently recounting the episode, Durov wrote: "I lost my company and my home, but would do it again – without hesitation." The S&P 500 fell 1.3% to 4,204.36, and the Dow Jones Industrial Average was down 0.7% to 32,943.33. The Dow posted a fifth straight weekly loss — its longest losing streak since 2019. The Nasdaq Composite tumbled 2.2% to 12,843.81. Though all three indexes opened in the green, stocks took a turn after a new report showed U.S. consumer sentiment deteriorated more than expected in early March as consumers' inflation expectations soared to the highest since 1981.
from hk