Telegram Group Search
Што сёння адбываецца на месцы майстэрні Леаніда Левіна ў Мінску? Разрыты вялікі катлаван, дзе адліты новыя канструкцыі з жалезабетону, ці захавалася там што гістарычнае, тая самая "маліна", у якой хаваліся яўрэі мінскага гета, не бачна.

Але куды больш абуральна, што па супрацьлеглым баку вуліцы вырашылі пракласці нейкія камунікацыі. Агульна вядома, што на тым баку, дзе Яўрэйскі мемарыяльны парк, раней знаходзіліся яўрэйскія могілкі, знішчаныя за савецкім часам. І вось у траншэі пад нейкую трубу выяўлены амаль дзясятак надмагілляў, а таксама нейкія цагляныя рэшткі з фрагментамі дэкору, якія могуць быць як часткамі яўрэйскіх пахавальняў, так і часткай гістарычнай агароджы ці брамы (выгляд якіх невядомы).

Няўжо няма ніякіх рэгламентаў, каб упарта не пракладаць па тэрыторыі могілак свае камунікацыі? Ці працуе на месцы нейкі археолаг таксама невядома.

#могілкі #яўрэйскаяспадчына #археалогія #Мінск
Спадчына
Photo
Фрагмент муру з філёнгай гэта верхняя частка гістарычнай брамы яўрэйскіх могілак!

#яўрэйскаяспадчына #мінск #могілкі #гістарычнаязабудова
Спадчына
Фрагмент муру з філёнгай гэта верхняя частка гістарычнай брамы яўрэйскіх могілак! #яўрэйскаяспадчына #мінск #могілкі #гістарычнаязабудова
Якія архітэктурныя элементы гістарычнай могілкавай брамы былі разрытыя.

Зверху, у адвале зямлі ляжыць фрагмент пілястры, якая знаходзілася ў адным з прасценкаў брамы. Яна пазнаецца па прамавугольнай філёнзе і прафіляваным імпасце (карнізіку). Як мне падаецца, гэта фрагмент цокальнай часткі, але магу памыляцца.

У самой траншэі - фрагмент пілястры, якая знаходзілася на другім ярусе брамы. Яна пазнаецца па шырыні і філёнзе з фігурнымі кутамі.

Сёння важна гэтыя элементы захаваць і вывучыць. Па-першае, іх абмеры сумешчаныя з наяўнымі фотаздымкамі дадуць вельмі дакладнае ўяўленне пра страчаны помнік архітэктуры, які не дадуць ніякія праектныя чацяжы таго часу, бо яны вельмі ўмоўныя.

Па-другое, стан захавання тынкоўкі найвыдатны, праз столькі гадоў многія лінія яшчэ захоўваюць сваю ідэальную геаметрычнасць - майстры рабілі на стагоддзі! Ёсць надзея, што можна адабраць узоры гэтага тынку, каб спецыялісты правялі фізіка-хімічны аналіз і вызначылі першапачатковыя колеры брамы.

Такім чынам у мінчукоў з'явіўся ключ для дакладнай адбудовы старачанага помніка архітэктуры. Спадзяюсь, што атрымаецца зацікаваць аб'ектам гарадскія ўлады і яўрэйскую грамаду, якая цалкам змагла б пацягнуць такі аб'ект.

#фотапараўнанне #Мінск #могілкі
Спадчына
Другі заход на знішчэнне будынка першай гарадской электрастанцыі па 2-м Крутым завулку ў Магілёве, помніка індустрыяльнага развіцця рэгіёна, каб пабудаваць убогі шасціпавярховік. 😡

https://mogilev.gov.by/overall/obshchestvennye-obsuzhdeniya/obshchestvennye-obsuzhdeniya/20250124-Otchet-OVOS-Dom-Krutoi/
#Магілёў #гістарычнаязабудова #прамысловаяспадчына #знішчэнне
2025/02/03 01:44:48
Back to Top
HTML Embed Code: