🔗Як выглядае прыкладная мапа пераследу за «распаўсюд экстрэмізму» у мінулым годзе
Паводле інфармацыі «Вясны» за 2024 год агулам да адміністрацыйнай адказнасці паводле арт. 19.11 КаАП было прыцягнута не меней за 2000 чалавек.
Гэта лічба няпоўная і можа быць значна большай, бо рэжым усё старанней хавае рэпрэсіі ў краіне.
🔹За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»

📸«Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне сцен у калоніях». Звяртаемся да палітвязняў з заклікам дасылаць свае магшоты
Фота пад арыштам — асобны накірунак фотаздымкі. Для міліцэйскай фотаздымкі існуе неафіцыйны тэрмін — магшот. З 2020 года праз такую «фотасесію» прайшлі сотні тысяч беларусаў і беларусак, затрыманых па палітычных прычынах: у РУУСах, СІЗА, калоніях.
Праваабаронца «Вясны» Дзіяна Пінчук сабрала каля 40 магшотаў ад былых палітвязняў і сведчанні пра працэс фотаздымкі, пачуцці і эмоцыі палітвязняў пра яе — mugshots.spring96.org/persons
«На гэтых фотаздымках я бачу годных людзей, якія пацерпелі за любоў да Беларусі. Нашы продкі фатаграфаваліся на фоне дываноў, а мы — на фоне белых прастынёў і сцен у калоніях. Такі цяпер наш нацыянальны код», — кажа аўтарка праекту.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/114595
🌿Былыя палітвязні таксама могуць прыняць удзел у праекце і такім чынам задакументаваць сваю гісторыю. Для гэтага трэба запоўніць адмысловую гугл-форму

Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
📝Агляд сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў снежні
📍За месяц праваабарончая супольнасць прызнала палітвязнямі 58 чалавек — пры гэтым у парадку памілавання былі вызваленыя 49 палітвязняў;
📍Максім Знак, Віктар Бабарыка, Мікалай Статкевіч, Сяргей Ціханоўскі і іншыя больш за год пазбаўленыя кантактаў са знешнім светам, у тым ліку ўнутры калоній;
📍Цягам снежня было вынесена да 150 палітычна матываваных прысудаў;
📍У снежні праваабаронцамі зафіксаваны 759 фактаў рэпрэсій (у тым ліку крымінальных і адміністрацыйных судоў), з іх 454 судоў па адміністрацыйных справах, амаль усе — за «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў»;
📍Па стане на 30 снежня пазбаўленыя волі 45 журналістаў і супрацоўнікаў СМІ — гэта істотнае павелічэнне колькасці рэпрэсаваных прадстаўнікоў медыя з мінулага месяца — на дзевяць чалавек.
Справаздача цалкам 👉 https://spring96.org/be/news/117080
💳Падтрымаць «Вясну» на Patreon | Аднаразовым данатам

Маці палітзняволенай Юліі Лаптановіч прызначылі 2,5 года «хатняй хіміі»
«Наша Ніва паведаміла пра прысуд 56-гадовай палітзняволенай з Пружанаў Таццяне Васільевай: суддзя Мікалай Сянько прызначыў ёй 2 гады «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду жанчыну вызвалілі з-пад варты.
Таццяну абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за інтэрв'ю тэлеканалу «Белсат» у 2021 годзе.
Вядома, што жанчыну затрымлівалі ў студзені 2024 года падчас рэйду КДБ за дапамогу палітвязням. У лютым Таццяну асудзілі паводле ч. 2 ст. 24.15 КоАП за «атрыманне замежнай бязвыплатнай дапамогі». Яе дачка — шматдзетная Юлія Лаптановіч — утрымліваецца за кратамі больш за 3 гады. Муж Юліі, якога таксама асудзілі па палітычнай справе, цалкам адбыў тэрмін пакарання і выйшаў на волю.
📸На фота: сям'я Юліі і Ігара Лаптановічаў

38-гадовага вайсковага лётчыка будуць судзіць за «абразу Лукашэнкі»
У судзе Лідскага раёна 9 студзеня пачынаюць судзіць Сяргея Аляксеевіча Алдасева. Яму інкрымінуецца «абраза Лукашэнкі» (ч. 1 арт. 368 КК). Справу будзе разглядаць суддзя Аляксандр Мішураў.
«Белпол» пацвердзіў «Нашай Ніве», што ў Беларусі жыве толькі адзін Сяргей Аляксеевіч Алдасеў. Гэта 38-гадовы лётчык, які па стане на 2020 год служыў у 61-й знішчальнай авіяцыйнай базе ў Баранавічах. Алдасеў скончыў авіяцыйны факультэт Ваеннай акадэміі Беларусі.
Сяргей удзельнічаў у парадах на Дзень незалежнасці. У 2018-м атрымаў кваліфікацыю вайсковага лётчыка другога статуса — гэта значыць, меў патрэбны налёт і быў падрыхтаваны да вядзення баявых дзеянняў днём у складаных метэаўмовах і ўначы ў простых метэаўмовах. На той момант у яго было званне маёра. Ці заставаўся Алдасеў у войску пасля 2020 года, невядома.

‼️Больш за 5 800 асуджаных: вынікі адміністрацыйнага пераследу ў 2024 годзе
Мінулы год для Беларусі выдаўся яшчэ больш рэпрэсіўным, чым папярэднія два гады. Прызначаныя на студзень 2025 года чарговыя прэзідэнцкія выбары ўзмацнілі адвольны пераслед беларусаў. Рэйды па салідарнасці, хвалі масавых затрыманняў у маленькіх гарадах, звальненні з буйных прадпрыемстваў па палітычных матывах, затрыманні былых палітвязняў і тых, хто вяртаўся ў Беларусь з-за мяжы, — тое, чым адзначыўся 2024.
Агулам летась праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі не менш за 8 895 фактаў рэпрэсій — значна больш, чым у 2023 годзе.
Па інфармацыі праваабаронцаў, у 2024 годзе па ўсёй Беларусі адбылося не менш за 5 890 судоў паводле палітычных адміністрацыйных артыкулаў. Гэта амаль на 2 000 судовых працэсаў больш, чым годам раней.
«Вясна» ў лічбах распавядае, як беларусаў пераследавалі ў 2024 годзе ў адміністрацыйным парадку, а таксама ўзгадвае самых рэпрэсіўных суддзяў Беларусі.
Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/117083

📄 Што пачытаць у нядзелю? Сабралі для вас галоўныя матэрыялы «Вясны» за тыдзень:
🔹За 2024 год асудзілі не меней за 1721 чалавека: вынікі крымінальнага пераследу
🔹Выбары*2025. Аналітычная справаздача па выніках назірання за вылучэннем і рэгістрацыяй кандыдатаў
🔹Стэндап-коміка Славу Камісаранку завочна асудзілі да 6 гадоў калоніі
🔹Палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча асудзілі на 11 гадоў калоніі за «здраду дзяржаве»
🔹Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Снежань 2024
🔹За 2024-ы — 40,5% «экстрэмісцкіх» рашэнняў за ўвесь час. Распавядаем, як і што ў мінулым годзе прызнавалі «экстрэмісцкім»
🔹119 гісторый катаванняў, гвалту і ўцёкаў: вынікі дакументавання за 2024 год

⚖️Колькі працэсаў было праведзена па прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі»?
За 2024 год судамі Беларусі было прынята 1444 рашэнні па прызнанні інфармацыйнай прадукцыі «экстрэмісцкай». Агулам за ўвесь час з 2008-га года было прынята 3567 такіх рашэнняў. Такім чынам, толькі за мінулы год было прынята 40,5% ад агульнай колькасці рашэнняў з 2008 года.
Для параўнання: у 2023 годзе суды прынялі 888 рашэнняў аб прызнанні матэрыялаў «экстрэмісцкімі», а ў 2022 годзе — 637. Адным рашэннем можа прызнавацца некалькі інфармацыйных прадукцый. Так, па стане на 1 лістапада 2024 года ў Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў унесена 6565 пазіцый.
Судамі Міншчыны было прынята ў 2024 годзе 716 рашэнняў, Берасцейшчыны — 246, Гомельшчыны — 121.

🎄Беларусы сабралі больш за 26 тысяч еўра на калядную дапамогу дзецям палітвязняў
Сабраныя сродкі будуць накіраваны на падарункі: кожнае дзіця атрымае па €100, каб навагоднія святы сталі больш цёплымі і радаснымі.
Звярнуцца па дапамогу могуць члены сем'яў палітвязняў, у якіх ёсць дзеці да 16 гадоў уключна і нехта з бацькоў (ці абодва) знаходзяцца (больш за 3 месяцы), альбо знаходзіліся раней у зняволенні (таксама больш за 3 месяцы).

❤️🔥 Марфе Рабковай 30 гадоў!
Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 30 гадоў. Ужо пяты раз запар дзяўчына сустракае свой дзень народзінаў за кратамі.
Марфа была асуджаная амаль да 15 гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Не заставайся ў баку, падтрымай Марфу!
💌Месца ўтрымання Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
FreeViasna.org
Сёння дзень народзінаў у каардынатаркі Валанцёрскай службы «Вясны» Марфы Рабковай. Ёй спаўняецца 30 гадоў. Ужо пяты раз запар дзяўчына сустракае свой дзень народзінаў за кратамі.
Марфа была асуджаная амаль да 15 гадоў зняволення па сфабрыкаваных абвінавачваннях.
Не заставайся ў баку, падтрымай Марфу!
💌Месца ўтрымання Марфы: ПК № 4, 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Марфа (Марыя) Аляксандраўна Рабкова
FreeViasna.org
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
❤️Палітзняволеная настаўніца Дар'я Хмяльніцкая ў снежні выйшла на волю па памілаванні
Пра гэта паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на «Беларускі ПЭН».
Дар'ю затрымалі ў кастрычніку 2023 года, абвінаваціўшы яе паводле ч. 1 арт 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і ч. 2 арт. 361-3 КК (фінансаванне ўдзелу на тэрыторыі замежнай дзяржавы ў ваенных дзеяннях). Суддзя Алена Ананіч прысудзіла Хмяльніцкай 5,5 гадоў зняволення.
Дзяўчына родам з Мінска, вучылася ў беларускамоўнай 23-й гімназіі. Пасля паступіла на філфак БДУ на спецыяльнасць «усходняя філалогія», вучыла кітайскую мову. Яе дыплом быў прызнаны адным з найлепшых дыпломаў філфака 2022-га. Пасля заканчэння ўніверсітэта Дар'я пайшла працаваць у сваю 23-ю гімназію і паступіла ў магістратуру філфака БДУ.
Таксама яна ўдзельнічала ў конкурсах па напісанні эсэ і перакладах на беларускую мову. Летась яна заняла другое месца на конкурсе «Зярцала словаў» у катэгорыі «мастацкі пераклад кітайскай прозы на беларускую мову».

Forwarded from Вясна: Палітвязні Беларусі
🔗Палітвязня Сяргея Франчука зноў будуць судзіць
У судзе Бабруйскага раёна і горада Бабруйска 10 студзеня распачнецца чарговы суд над палітвязнем. На гэты раз яго абвінавачваюць у "абразе прадстаўніка ўлады" (арт. 369 КК). Справу Сяргея будзе разглядаць суддзя Андрэй Літвін.
Нагадаем, Сяргей — стрыечны брат прадстаўніка АПК па абароне і нацбяспецы, былога намесніка камандзіра палка Каліноўскага Вадзіма Кабанчука.
Сяргея затрымалі 9 жніўня 2022 года. Летась яго двойчы запар асудзілі агулам да трох з паловай гадоў калоніі. Цяпер мужчына адбывае тэрмін у бабруйскай калоніі № 2.