group-telegram.com/belarus_economy/14157
Last Update:
Святкуем Сусветны дзень жаночага прадпрымальніцтва ў Варшаве, далучайцеся!
Вас чакае:
⭐️ Майстар-класы ад паспяховых беларусак, кожная з якіх ператварыла свае ідэі ў сапраўдны бізнес.
💬 Дыскусіі і нэтворкінг з прадпрымальнікамі і эксперткамі.
🍷 Дэгустацыя вінаў, сюрпрызы і падарункі.
Праграма:
15:30-16:00 Рэгістрацыя і нэтворкінг
16:00-17:00 "Тайм-менеджмент для балансу бізнесу і асабістага жыцця". Спікерка: Надзя Дамкоўская, ментарка fem-founded бізнесаў, CEO welltech праектаў.
17:00-18:00 "Новая бізнес-рэальнасць: супрацоўніцтва чалавека і AI". Спікерка: Наталля Пальянюк, TV-прадзюсарка, AI кантент-стратэг.
18:00-19:00 Воркшоп #прадавайцебеларускае: як здзяйсняць вялікія грамадскія змены малымі, дасяжнымі зараз крокамі. І пры чым тут продажы? Спікерка: Ірына Паўловіч — прадзюсарка, блогерка, экспертка ў галіне прасоўвання і манетызацыі беларускіх праектаў.
19:00-20:00 "Як хобі ператварыць у бізнес". Спікерка: стваральніца брэнду натуральнай касметыкі SHESAIDLYN Алена Карчэўская.
20:00-21:00 "Архетыпы і іх уплыў на бізнес". Спікерка: фешн-стылістка Ганна Прышывалка.
21:00-22:00 Марына Ментусава, TEDx speaker, CEO Gender Equality Management, з аповедам "Вдова Клико: как Барб-Николь Понсарден-Клико превратила убыточный винодельческий бизнес в винную империю".
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Колькасць месцаў абмежаваная.
Прыходзьце з сябрамі, партнёркамі і партнёрамі! Адзначым разам гэты дзень і зробім яго добрай традыцыяй у беларускай бізнес-супольнасці!
19 лістапада (аўторак)
Connect Wine & Coffee (Chmielna 98)
Удзел — за данат на дапамогу пісьменніцы і грамадскай дзяячцы Валярыне Куставай (яе гісторыя). Калі вы не можаце наведаць падзею, заклікаем усё адно не заставацца абыякавымі і падтрымаць годную беларуску!