group-telegram.com/belsat/124200
Last Update:
🇺🇸 Міністрам абароны ЗША стаў экс-тэлевядоўца Піт Хэгсэт
Яго кандыдатура выклікала спрэчкі праз абвінавачанні ў згвалтаванні. Аднак Сенат усё роўна ухваліў яго як новага кіраўніка Пентагона.
Што пра яго вядома?
🔻 Піт — ветэран Нацгвардыі ЗША, служыў у Іраку і быў добраахвотнікам у Афганістане.
🔻 З 2014 года працаваў журналістам на Fox News.
🔻 Падчас здымак аднаго з выпускаў шоу праходзілі спаборніцтвы па кіданні сякеры. Піт выпадкова трапіў сякерай у барабаншчыка ў прамым эфіры.
🔻 «З Пітам наша армія зноў стане вялікай», — казаў пра яго Трамп.
🔻 Хэгсэт крытыкуе саюзнікаў па NATO за недастатковыя выдаткі.
🔻 Яго не задавальняюць выдаткі Амерыкі на падтрымку ЗСУ.
🔻 Заявіў, што Кітай будуе армію, «спецыяльна прызначаную для перамогі над ЗША».
🔻 Піт Хэгсэт ажаніўся трэцім шлюбам, выхоўвае семярых дзяцей.
🔻 Ён выплаціў кампенсацыю ў памеры $50 тысяч жанчыне, якая абвінавачвала яго ў сэксуальных дамаганнях.
BY Белсат

Share with your friend now:
group-telegram.com/belsat/124200