Вось і закончылася мая праца, а адначасна і неверагодная прыгода з парталам Епіскапату Беларусі catholic.by
Шаноўныя калегі, ахвярадаўцы і дарагія валанцёры, якія праз увесь гэты час падтрымлівалі нас!
Дазвольце выказаць шчырую падзяку за вашу адданую працу і нястомныя высілкі. Дзякуючы вашай руплівасці і шчырасці, наш партал увесь гэты час заставаўся месцам натхнення і падтрымкі для многіх людзей.
Вы былі галоўным рухавіком нашай супольнасці. Кожнае ваша ўкладанне, вялікае ці маленькае, мае значэнне і ўплывае на тое, каб святло і надзея даходзілі да сэрцаў людзей. Ваша адданасць і імкненне рабіць свет лепшым выклікаюць сапраўднае захапленне.
Няхай ваша праца будзе ўзнагароджана мноствам дабрыні, а Божая ласка заўсёды суправаджае вас на шляху служэння іншым.
З павагай і ўдзячнасцю, былы дырэктар партала catholic.by кс. др Аляксандр Улас

https://catholic.by/3/news/18361-paslanne-na-iii-nyadzelyu-vyalikaga-postu-natsyyanalny-dzen-caritas
Catholic.by
Пасланне на ІІІ нядзелю Вялікага посту — Нацыянальны дзень Caritas
У III нядзелю Вялікага посту, якая сёлета прыпадае на 23 сакавіка, у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі традыцыйна адзначаецца Нацыянальны дзень Caritas. З гэтай нагоды супрацоўнікі Дабрачыннага каталіцкага таварыства Caritas скіроўваюць сваю падзяку ўсім тым…