Telegram Group Search
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"ШЛЯХ ГАРБАТЫ".

Барысаўская Цэнтральная раённая бібліятэка не перастае здзіўляць каларытнымі праектамі !

Па пачатку вясны тут прапанавалі праект, поўны рамантыкі Усхода і кітайскай культуры чаявання.

Выстава "Шлях гарбаты" умясціла ў сябе посуд - чайнікі, кубкі са сподачкамі, прыстасаванні для чайнай цырымоніі і наборы гарбаты...

Вельмі атмасферна ❤️ !

P.S. Наведаць выставу можна да 31 сакавіка.

Фота #МАТУЛЯ
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
"МАСТАК ПАДАРЫЎ БІБЛІЯТЭЦЫ".

І яшчэ адзін Барысаўскі праект - вясенні !

Выстава з калекцыі падарункаў мастакоў - бібліятэцы. Збор такіх дароў ўражальны : каля ста твораў прафесійных аўтараў !

Валерый Славук, Сяргей Сурыновіч, Людміла Канашэўская, Алег Драбышэўскі - дзясяткі імёнаў дарыцеляў - Дзякуй ім усім !

І асаблівая ўдзячнасць бібліятэцы, бо гэтая экспазіцыя такая яркая, перадсвяточная, з лірычнымі вобразамі жанчын і кветак...


На фота :
адзін з дарыцеляў карцін - землякам, мастак
#БарысЦатураў
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Люты месяц снегавік
Нечакана ноччу знік.
Больш не будзе халадоў,
Назаўжды мароз пайшоў.
I зрабілася цяплей
Ад праменняў-поціскаў,
Паспяшай, вярба, хутчэй
Стаць у белых коціках."

( ЯЎГЕН КРУПЕНЬКА )

Аб лютым і не ўзгадваем - прайшоў і ў добры шлях !..

Настройваемся на сакавіцкі прыгожы час і вось - малюнак-матыватар хутчэйшай і цяплейшай вясны, букет "коцікаў". Чароўная вярба, не саромься, хутчэй выпускай на волю сваіх пухнасцікаў, квітней !

Наступаюць дні чакання кветак...

Нібы-та самі вёсны - мілыя беларускі - запрыгажэюць у гэты час і стане навокал шмат хараства !!!

Радуемся гэтым дням !!!
Шануем вечар.

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!!!
2025/03/06 02:52:18
Back to Top
HTML Embed Code: