Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
Что означает международное непризнание выборов в Беларуси?
26 января в Беларуси прошёл очередной выборный фарс. «Президентом», без сюрпризов, уже в седьмой раз стал Александр Лукашенко. Так называемые «выборы» сопровождались массовыми нарушениями. В ответ демократические страны отказались признавать выборы, назвав их нарушением демократических принципов и прав человека.
– Почему важно непризнание выборов западными политиками, и на что это влияет?
– Изолируют ли беларусских чиновников ещё больше, если выборы в Беларуси не признали?
– Какой будет визовая политика ЕС по отношению к беларусам после непризнания?
– Увеличится ли давление на диаспору беларусов за границей? Или наоборот?
– Может ли непризнание выборов привести к сближению Беларуси с Россией?
– Повлияет ли непризнание на Беларусь в экономическом плане?
Ответы на все эти вопросы — в видео от экспертки Офиса Алины Харисовой.

Прыходзьце на асабістыя размовы са Святланай Ціханоўскай і Анатолем Лябедзькам у чацвер, 30 студзеня
На гэтым тыдні ў асабістых размовах з беларусамі разам са Святланай Ціханоўскай возьме ўдзел дарадца па парламенцкаму супрацоўніцтву і Канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька. Вы зможаце задаць пытанні пра парламенцкія групы «За дэмакратычную Беларусь», вынікі «бязвыбараў», а таксама паспрачацца ці прапанаваць сваё бачанне пазітыўных альтэрнатываў для вольнай Беларусі.
Размовы пройдуць у чацвер, 30 студзеня, з 15:00 да 16:00 па Мінску. Да гэтых размоваў можна далучыцца анлайн з любой часткі свету. Гэта бяспечны фармат для беларусаў і беларусак унутры краіны.
Каб трапіць на размову са Святланай і Анатолем, трэба зарэгістравацца па гэтай спасылцы.

Франак Вячорка: «Вызваленне палітвязняў – вынік ціску і салідарнасці»
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка адказаў на найбольш частыя пытанні пра палітычных зняволеных у Беларусі: чаму пачаліся вызваленні, як рэжым спрабуе маніпуліраваць міжнароднай супольнасцю і якую ролю адыгралі праваабаронцы і дыпламаты.
У відэа вы даведаецеся:
📌 Каго вызваляюць і што такое гуманітарны спіс;
📌 Як міжнародны ціск і гуманітарныя ініцыятывы паўплывалі на вызваленні;
📌 Чаму Лукашэнка пачаў памілаванні.
Больш падрабязна – глядзіце ў відэа.

Святлана Ціханоўская – да дня народзінаў Эдуарда Бабарыкі
«Эдуард ужо пяты раз сустракае дзень народзінаў за кратамі. Пяць гадоў несправядлівага зняволення, як помста за спробу яго бацькі ўдзельнічаць у выбарах. Пяць гадоў за імкненне стварыць краіну, якая адпавядае марам новага пакалення, за жаданне адрадзіць справядлівасць у грамадстве, якое стаіць на месцы.
Мы чулі шмат гісторыяў пра тое, наколькі цяжка людзям у беларускіх турмах. Мы ведаем пра забароны на перапіскі і адмову ў медычнай дапамозе. Нам вядома пра жорсткае абыходжанне і поўную ізаляцыю ад навакольнага свету. Ад адной думкі пра тое, што даводзіцца перажываць палітзняволеным, становіцца жудасна.
Але Эдуард і яго бацька паказалі нам, што нават у самых складаных умовах магчыма застацца чалавекам: зберагчы ў сабе стойкасць, дабрыню і веру ў тое, што ўсё было не дарма. За першыя гады ў зняволенні Эдуард пачаў маляваць, займацца ёгай і чытаць кнігі па шахматах. Я ўпэўненая, што нягледзячы на ўсе катаванні рэжыму, ён не страціў чалавечнасці і рашучасці.
У гэты дзень я прашу вас памятаць пра Эдуарда і ўсіх палітвязняў, чые жыцці былі зруйнаваныя рэжымам. Працягвайце пісаць ім лісты, падтрымліваць іх сем’і, распавядаць усяму свету іх гісторыі. Кожны наш крок – гэта ўклад у вызваленне несправядліва асуджаных».

Ці можна абмяняць палітвязняў на змякчэнне санкцыяў?
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка працягвае тлумачыць, як міжнародныя санкцыі ўплываюць на рэжым, чаму вызваленне палітвязняў – гэта не толькі палітыка, але і гуманітарнае пытанне.
У гэтым відэа Франак адказаў на наступныя пытанні:
📌 Ці можа рэжым Лукашэнкі пайсці на змякчэнне рэпрэсіяў у абмен на зняцце санкцыяў?
📌 Чаму гуманітарны і палітычны падыходы да вызвалення павінны быць рознымі?
Адказы на гэтыя пытанні – у відэа!

«Усе гэтыя гады Захад спрабуе дамаўляцца з рэжымам аб вызваленні палітвязняў», – Франак Вячорка
Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка растлумачыў, як Захад уздымае пытанне палітвязняў, але сутыкаецца з супрацівам, што адбываецца ўнутры дэмакратычных сілаў.
Пра што распавёў галоўны дарадца:
📌 Перамовы паміж Захадам і рэжымам: Захад рэгулярна ўздымае пытанне палітвязняў у перамовах з рэжымам, уключаючы сустрэчы з прадстаўнікамі афіцыйнага Мінска.
📌 Рэжым адмаўляецца ад саступак: Лукашэнка абяцае вызваленне людзей, але не выконвае свае абяцанні, як гэта было ў 2021 годзе.
📌 Каналы камунікацыі: праблема не ў іх адсутнасці – яны існуюць, а ў нежаданні рэжыму вызваляць палітвязняў і спыняць рэпрэсіі.
📌 Стан унутры дэмакратычных сілаў: няма ніякага расколу – усе хочуць вызвалення палітвязняў, нават пры рознай рыторыцы.

Праўда ці хлусня?
У першых днях лютага нарадзіліся два выбітныя беларусы, якія пакінулі глыбокі след у гісторыі нашай краіны – Кастусь Каліноўскі (2 лютага) і Тадэвуш Касцюшка (4 лютага). Між іх эпохамі – стагоддзе, але яны аб’яднаны адданасцю ідэалам беларушчыны, любою да Радзімы і клопатам пра будучыню народа.
А ці ведаеце вы, што…
Сёння каманда Офіса падрыхтавала для вас гульню «Праўда ці хлусня» пра Касцюшку і Каліноўскага, якая дазволіць праверыць веды і даведацца цікавыя факты пра жыццё нашых знакамітых суайчыннікаў.