Telegram Group Search
Путин шепелявит, словоно ему все зубы поудаляли или язык отрезали.
Пакуль дакладна адно, Пуцін не пойдзе на перамір’е. Лічыць, што стратэгічная ініцыятыва за йм.
Як рыхтавалі забойства Кубэ

Вядома, што ўсю аперацыю распрацавала НКВД, пад кіраўніцтвам Судаплатава і непасрэдным ўдзелам Нікалая Хахлова, які і завербаваў Галіну Мазанік.

Хахлоў пісаў пра Мазанік як простую непрыкметную жанчыну, якая не жадала ніяк удзельнічаць у справах і адмаўляла ўселякай супрацы з партызанамі.

Когда центральному штабу стало известно о Галине Мазаник, Наде Троян было поручено связаться с ней. По рассказам самой Нади, она предложила Галине неосторожно большую сумму денег в случае согласия помочь партизанам. Галина наотрез отказалась. На некоторое время Надя оставила Галину в покое.

Фактычна Хахлоў прымусіў Мазанік на супрацу праз адкрыты ціск і шантаж:
Вы зря страхуетесь, Галина. Меня прислали к вам, как к советскому человеку. Видите, Родина еще доверяет вам… Но всему есть предел. Долгое время вы избегали смотреть правде в глаза. Теперь придется. Вам кажется, наверное, что мой приход сюда был рискованным. Может быть, вы даже подумываете, не выдать ли меня гестапо и потом выдвинуть оправдание, что приняли меня за гестаповского провокатора. Я имею в виду вашу собственную совесть и суд нашего народа. Не обманывайте себя, Галина… Ваш муж действительно работает в НКВД. Найдутся и после меня люди, которые сумеют сообщить об этом в гестапо. Жалеть вас будет некому, и бежать вам будет некуда. В Германию мы тоже когда-нибудь придем. Я не угрожаю вам… Так, напоминаю о всяких грустных обстоятельствах. Нет, нет, ничего плохого вы мне не сделаете, пока есть хоть ничтожный шанс, что я действительно партизан. Тем более что и других людей, пытавшихся подойти к вам, вы гестапо не выдали. Но на этот раз вашего молчания будет мало. Необходима ваша помощь.

– Не давайте мне сейчас никакого ответа, Галина. Тем более что в вашем положении может быть только один ответ. Другого мы не примем. Подумайте, а мы тем временем подготовим задание для вас… Мы скоро увидимся снова. Может быть, здесь, может быть, у вас дома…

...Вам, что пришла пора решать, с кем вы – с немцами или с народом. Видите, и он, и я, мы оба верим, что вы не предатель. Мало ли кто пошел немцам служить, чтобы не умереть с голоду. Тем более что гестапо вы, например, меня не выдали и, конечно, не выдадите. Но медлить с вашей помощью партизанам больше нельзя. Дело не только в том, что наша армия не за горами. У вас в руках редкая возможность помочь делу, которое войдет в историю войны, сможет решить все ваше будущее, открыть вам совершенно невиданные перспективы…

Мазанік: Я, между прочим, так и не знаю, чего вы от меня хотите…

Хахлоў: Ой ли? Чего может хотеть партизан от горничной гауляйтера. Конечно, помощи в ликвидации Кубе.

Мазанік: Как вы можете предлагать мне подобные вещи! Вы же знаете, что я никогда не пойду на это!

Хахлоў: Пойдете, Галина. Пойдете по вашему собственному убеждению и даже желанию. Не старайтесь вести со мной двойную игру. Лучше и для вас, и для нас, если гауляйтер будет убит поскорее и нашими общими усилиями.

Абсалютна відавочна, што калі б Мазанік не пагадзілася, яе б забілі, ці здалі гестапа.

Чаму ў афіцыйнай гісторыі пра гэта доўга доўга нічога не казалі. Да вельмі проста. Пасьля сьмерці Сталіна Судаплатава арыштавалі, з прычыны абшэрных чыстак былых супрацоўнікаў. А Хахлоў зьбег на Захад, бо не хацеў удзельнічаць у ліквідацыях праціўнікаў сталінскага рэжыму.
Здрайцы "радзімы" не могуць быць "героямі". Вось таму партызанам і Мазанік засталася ўся слава.
Паўтару тое, што я пісаў 19 лютага пра магчымасьць сэнс інагурацыі 25 сакаваіка:

25 сакавіка можа быць прынятае з-за 2-х прычын. 1. Перамога над апазіцыйным дыскурсам і сымбалізмам, які для філасофіі Лукашэнкі з’яўляецца варожым; 2. Спроба перахапіць і ўбудаваць нацыянальны дыскурс і сымбалізм у сваю ідэалогію, выбудаваць нейкую цэласнасьць, перахапіць ілэалагічную і гістарычную ініцыятыву, паказаць сябе пераемнікам дзяржаўнасьці. Для замацаванья сваёй суб’ектнасьці, ідэалагічнай самастойнасьці гэта быў бы даволі моцны крок.

Варта падкрэсьліць, што інаугурацыя павінна была б стаць кампенсацыяй за маральнае і псіхалагічнае прыніжэньне інаугурацыі 2020 году, якая праводзілася патаемна і саромліва.
Адно з тлумачэньня памылак у прагназаваньні дзеяньняў Расеі ды іншых аутарытарных дзяржаваў, з боку заходніх аналітыкаў і палітыкаў. 1968 год, упэўненасьць ў тым, што СССР не ўвядзе войскі ў Чэхаславакію:
"Они (аналитики) рассудили, что Советский Союз воздержится от такого грубого прямого вмешательства, учитывая несомненно последующее за этим международное осуждение этой акции. «Логически рассуждать» несет в себе объяснение того, почему аналитики ошиблись: они были разумными людьми, пытающимися предсказать действия неразумного режима. Когда они ставили себя на место лиц, принимавших решения в Москве, то по-прежнему рассуждали исключительно со своей точки зрения.
(Дэвід Оманд, Прыцэльнае мысьленьне)
Рацыянальнае, дэмакратычна арыентаванае мысьленьне заўседы дае памылковы эфект у ацэнцы дзеяньня дыктатарскіх рэжымаў. Я з гэтым неаднакротна сутыкаўся ў размовах з заходнімі палітыкамі, калі папярэджваў пра тое, што ваенны канфлікт 2014 году будзе пашырацца і перарасьце ў вайну.

Памятаеце, ідэалістычнае і інфантыльнае мысьленьне апазіцыі ў дачыненьні да Лукашэнкі, "мы не думалі, што ён такі не адэкватны", і абсалютнае ігнараваньне рэальных папярэджаваньняў пра тое, што рэакцыя Лукашэнкі будзе брутальнай.
Я лічу, што рацыянальна-дэмакратычнае мысьленьне заходнікаў ніколі не зьменіцца, бо дзеля гэтага трэба памяняць усю ўнутраную культуру і бачаньне.
Для інфармацыі, якую трэба праверыць, але з улікам ўсіх абставінаў і рызыкаў лічу неабходным паведаміць.

Паводле некаторых зьвесткаў лукашысты распачалі рэпрэсіі супраць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой і ўдзельнічаюць у акцыях супраць рэжыму.

Па выніках мітынгаў супраць "выбарчага фарсу", 26 студзеня 2025 - структуры рэжыму ідэнтыфікуюць удзельнікаў дэманстрацый, праводўяць вобшукі і нават канфіскуюць маемасьць у Беларусі, нават калі чалавек толькі там прапісаны.

Магчыма такая інфармацыя распаўсюджваецца напярэдадні акцый 25 сакавіка. Каб дэматываваць беларусаў і забясьпечыць перавагу Лукашэнкі пад час вапрызэдэнчваньня. Каб яно прайшло з вялікай помпай і на фоне маўчаньня апазіцыі.

Апошнім часам стала шмат дэзінфармацыі.
Але пад час такога супрацьстаяньня неабходна ўлічваць усе, нават гіпатэтычныя пагрозы.

У любым выпадку, тыя хто зьбіраецца ўдзельнічаць павінны ведаць, што такое можа адбыцца і нейкім чынам прыхоўваць свае твары.

Няма ніякіх сумневаў, што рэжым раней ці пазьней распачаў бы такія дзеяньні, каб людзі не чуліся ў бясьпецы нідзе.

Йх галоўная задача зьвесьці актыўнасьць да мінімуму (паволі гэта і так адбываецца і без удзелу ўладаў, а натуральна) і максімальна дэмабілізаваць апазіцыйную супольнасьць.

Таму беларусы павінны максімальна зьменьшыць рызыкі для сябе і родных, не зьмяньшаючы актыўнасьці.

Жыве Беларусь!
Сіндром нацыя-культурнага дэфіцыту. Ці чаму беларусы слухаць Меладзэ хочуць?

Чарговы раз шмат пішацца і дыскутуецца пра тое, чаму нібы абуджанае беларускае грамадства (новадэмакраты і новабеларусы), якія вымушана з'ехалі з краіны, пайшлі на канцэрт аднаго з сымбаляў рускага міру - Валерыя Меладзэ ў Варшаве? Амаль, таксама як беларусы ў самой Беларусі, ходзяць на канцэрты рускамірцаў аля Газманава і Лебса.

Пішуць і пра тое, што ў Варшаве быў аншлаг, а на канцэрце прысутнічалі апазіцыйныя актывісты і журналісты. Што гэта? Абуджэньне рускага духу, ці проста натуральны стан рэчаў нашага моцназрусыфікаванага грамадства, як вынік пакалечанай сьвядомасьці і волі.

Праблема даволі складаная і закранае ўсе аспекты існаваньня нашай нацыі. У дадатак знойдзецца вельмі шмат людзей, якія скажуць, што ніякай праблемы няма, няма хваробы духу і самасьвядомасьці. У чым, да слова праблема слухаць Меладзэ, дэманстраваць гэта і быць Беларусам. Магчыма і не было б, калі б руская культура і рускі мір не сталіся адпаведнікам тэрору, агрэсіі і масавага атупленьня. Канешне, можна было б не зьвяртаць увагі на грамадзян палітычна і культурна нясьпелых, а тут на канцэрт дэманстратыўна рушылі людзі, якія нібы павінны разумець сутнасьць таго, што адбываецца. Вось і паспрабуем разабрацца:

Па-першае, яшчэ раз зазначу, што апазіцыйнасьць/палітычная эміграцыя зусім не азначае, што чалавек падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і беларускую ідэю. То бок, апазіцыянер не абавязкова павінен быць дэмакратам. І Ленін, і Сталін і Гітлер былі ў свой час у рэвалюцыйнай апазіцыі да існуючых сістэм, аднак...

Па-другое, большасьць людзей якія ўвайшлі ў палітыку ў 2020 годзе - гэта выпадковыя людзі, абсалютна выпадковыя. Яны былі адарваныя ад разуменьня нацыянальнага, беларускай гісторыі, якая для йх была далекай і незразумелай. Яны жылі спакойным, камфортным жыцьцем, былі глыбока інтэграваныя ў рускую культуру - папсу. Для йх День Победы, быў бліжэй, чым Дзень Волі. Нават пасьля 20-га палітыка і беларускасьць была для йх не вынікам глыбокай унутранай трансфармацыі, высілкам, філасофіяй, а сітуатыўнай, часовай мадэльлю паводзінаў.
Так, для кагосьці падзеі 20/22 сталася штуршком для глыбіннай, сутнаснай трансфармацыі - сапраўды зьмянілася сама ўнутраная прырода існаваньня.

Для іншых зьмяніўся толькі фармат зьнешніх паводзін (патрабаваньне бягучага моманту), яны сталіся беларусамі на гадзінку. Есьць і такія, хто ўвогуле не зьмяніўся.

У сваю чаргу тэхнічная "прыналежнасьць" да сьцягу, мовы не павінна было трываць вечна, а толькі нейкі час. На год, два максімум. Само па сабе прыстасаваньне для неабходнасьці, насуперак уласнай натуры - справа псіхалагічна цяжкая і калі чалавек не адчувае патрэбы - усе хутка вяртаецца на свае колы.

Хаджэньне па беларускім сьвеце пасьля "перамогі" над Лукашэнкам, павінна было скончыцца вяртаньнем у камфортны рускі мір з Меладзэ і Газманавым, да гражданского націоналізма с велікой русской культурой, Суворова і Кутузова і 23 февраля.

Таму выпадковыя людзі ў палітыцы, самае небясьпечнае, бо ніколі не ведаеш, хто яны ў рэчаіснасьці. Але праблема ў тым, што нашае грамадства - гэта сукупнасьць такіх выпадковасьцяў. Хаця збольшага, ні Ціханоўская, ні Лукашэнка, ні Бабарыка - гэта не выпадковыя людзі, а плены аголенай, згвалтаванай, зьнішчанай нацыянальнай культуры.

Канцэрт Меладзэ - проста паказаў, што "рускі мір" нікуды не падзеўся, што ён дамінуе ў беларускай масавай сьвядомасьці (у тым ліку міграцыйнай) і частка проста тэхнічна карыстаецца беларускасьцю для выжываньня, каб знайсьці працу, ці атрымаць грант.

Але, нават сітуацыйнае абеларушчваньне - справа добрая. Для кагосьці яна стане працэсам натуральным, хтосьці да канца жыцьця застаннецца часткай руского міра.

Па-трэцьце, есьць даволі шмат прамінетнаў у беларускім апазіцыйным серадовішчы, якія апраўдваюць кансэрвуюць рускі мір у сьвядомасьці Беларусаў. Памятаеце высокакультурнае (белорусы ....сь от белорусов) - нікого не должно ... на каком языке я говорю і какого Меладзе я слушаю. На жаль, павінна!
Бо акрамя вайны рэальнай ідзе вайна культурная: рэлігія, мова, сьпевакі, мат, шансон, рускія серыялы - гэта зброя, якая накіравана на пабудаваньне рускага міру ў галавах.

Шэраг людзей культуры і мастацтва, якія пазіцыянуюць сваю рускасьць - з’яўляюцца праваднікамі русского міра ў культуры ў апазіцыі, называя беларускую культуру маленькой і правінцыйнай, называючы прыхільнікаў беларускага сьвету фанатамі, рэтраградамі ў эпоху глабалізму і ўніверсалізму. Вось і атрымоўваецца, што русскій мір, культура - гэта прагрэс, універсалізм, а беларускі - застой ХІХ стагоддзе. Рускі мір гэта - гала-канцэрт, а беларускі - архаіка, чытаньне Купалы ў хаце пад лучынай. Навошта ўздымаць беларускую культуру, калі і так ёсьць вялікая і разьвітая руская.

Для часткі беларусаў руская культура і папса ў якой яны вырасьлі, у якой прайшло жыцьце - гэта сынонім добрага камфортнага існаваньня, тусоўкі, ад якой яны не зьбіраюцца адмаўляцца. Бо гэта патрабуе сур’езнага высілку, на які не хапае часу. Але, нават у такіх умовах інтэлектуальныя і культурныя рэсурсы павінны працаваць не на апраўданьне русского і жыцьця ў русскім, а для ўзмацненьня Беларускага.

Чацьвертае, у беларускацэнтрычнай культурнай парадыгме беларусы знаходзіліся ад сілы 1.5 - 2 гады. Калі расейская агрэсія супраць Украіны на пэўны (і вельмі невялікі час) зрабіла русскій мір і яго культуру ўмоўна варожай, і ізноў толькі для часткі апазіцыйна настаўленых беларусаў. Да 2022 году ў тых жа апазіцыйных, антылукашэнкаўскіх колах абсалютна дамінавала расейскацэнтрычная культура. Што яскрава дэманструе палітычная прыстасаванасьць да сітуацыі штабоў і офісаў пасьля 22, іх раптоўная прагматычная нацыяналізацыя.

Зараз жа, калі вайна ў пэўнай ступені стала нечым звычайным, то можна назіраць "нармалізацыю" адносінаў да рускасьці. Што там Меладзэ, калі нават Трамп хоча сябраваць з Пуціным.

У выніку гэтых працэсаў, стала не сорамна дэманстраваць сваю прыхільнасьць да рускага і вяртацца да звычайнага стану. У пэўным сэнсе дзеньні ЗША рэабілітуюць рускі мір у вачах тых, хто да яго быў прывязаны, але баяўся дэманстраваць.

Пятае, з улікам таго, што перспектывы зьменаў, вяртаньня ў Беларусь і тым больш прыходу да ўлады, удзелу ў рэальнай палітыцы становяцца імглістымі, то не мае сэнсу прымушаць сябе да беларускага і прыкідвацца. Трэба жыць тут і цяпер і рабіць тое, што падабаецца.
Таму і рускага ў беларускай прасторы становіцца больш, а беларускасьць зьнікае, як зьнікаюць разам з надзеямі хуткіх палітычных перамен.

А калі ўжо і жыць на чужой зямлі то трэба жыць у максімальным палітычным і псіхалагічным камфорце і не абмяжоўваць сябе, асабліва, калі ў гэта не верыш.

Так, культурныя сістэмы, як і характар палітычных сістэм зьмяняюцца цяжка і павольна, не рэдка здараюцца рэцыдывы, што мы і бачым на постсавецкай прасторы ў у сваім серадовішчы. Гэтыя перамены патрабуюць унутранай працы, выбудаваньня новай філасофіі і сьветапогляду.

У нас галоўная праблема ў тым, што з аднаго боку няма попыту і патрэбы на гэтую новую філасофію (пад ёю я разумею сукупнасьць палітычных культурных гістарычных нацыянальных ідэй і арыентыраў), бо нацыянальная філасофія гэта складана, а людзі жадаюць нечага простага, легкага, цік-токавага, каб не думаць і не разважаць; а з іншага боку, няма асяродкаў, цэнтраў, уплывовых аўтарытэтных фігур, якія б разбудоўвалі і папулярызвалі гэтую нацыянальную філасофію. Усе, што ў нас есьць - кропкава, мазаічна і шмат у чым залежыць не ад унутранага, а зьнешняга фінансаваньня і зьнешніх, чужых нацыянальных (небеларускіх) інтарэсаў. Калі есьць супадзеньне - есьць развіцьце, нама - катастрофа. Зьмяніўся інтарэс і задачы некай краіны - разбураны Белсат, зьмяніліся задачы - канец Радые Свабода, ды іншым праектам, культурным і палітычным.
Урэшце, сама дзейнасьць пачынае быць арыентавана не на нацыянальную філасофію, а на атрыманьне дапамогі.

Тым ня менш, не гледзячы на ўсе гэтыя складанасьці і пустазельле рускага міру, прастора беларускасьці, змагла пашырыцца і працягвае развівацца. Самае галоўнае, з’явілася шмат людзей, для якіх беларускасьць стала сэнсам жыцьця.
Як цікава, столькі высілкаў часткі беларусаў скіравана на тое, каб быць адвакатамі і абараніць харошае рускае, а таксама захаваць любоў да яго.
Выглядае на тое, што беларусам не магчыма будзе жыць без "руского міра" і калі яны паспрабуюць адмовіцца ад яго, гэта стане культурнай катастрофай.
Вось гэтая сітуацыя як раз і есьць культурная, цывілізацыйная і інтэлектуальная катастрофа.
.Рэалізм і ідэалізм ў беларускай нацыянальнай ідэі і палітыцы

Пытаньне, якое было закранута ў маім артыкуле, “ці павінны беларусы адарвацца ад расейскайга культурнага міру”, узбудзіла даволі жывую дыскусію. Давялося прачытаць розныя каментары ў тым ліку і даволі крытычныя. Напрыклад: “Да, есть монополисты "правильной" белорусской идеи, где фундаментом является некая сферическая национально-культурная платформа в вакууме». Ведаю, што ёсць нямала беларусаў, якія падзяляюць гэтую думку – нацыянальная ідэя адарвана ад рэчаіснасьці.
Гэты тэзіс змусіў мяне задумацца над праблемай рэалізму і ідэалізму ў нацыянальнай ідэі, а таксама палітыкі. Вышэй зацыятаваныя словы – гэта праява своеасаблівай філасофіі беларускага рэалізму, якая супрацьстаіць філасофіі ідэалізму ў разуменьні таго, як жа беларусы павінны ставіцца да русскай культуры, русского вліянія і русского прісутствія ў беларускім грамадстве.

Частка І
Пачну з таго, што сама нацыянальная ідэя, які любая іншая ідэя – гэта «ідэальны» праект арганізацыі і функцыянаваньня грамадства і дзяржавы. Ідэя закладае той высокі стандарт існаваньня нацыі, да якого варта імкнуцца, прыкладаць усе сілы, каб яго дасягнуць. Умоўна, як максімум Беларусь у якой усе будуць любіць родную мову і размаўляць на ёй, Беларусь са сваёй багатай, адментай нацыянальнай культурай, папулярнай музыкай, кнігамі, гумарыстамі. Як мінімум: беларускамоўнае палітычнае жыцьцё, СМІ, вышэйшая адукацыя.
Калі такая мэта, пэўны стандарт не закладаецца, то пасутнасьці няма і ідэі, няма аніякай патрэбы будаваць нацыю, ці дзяржаву. Бо без ідэі-праекта, што людзі зьбіраюцца будаваць. Дзякуючы такому ідэальнаму праекту аднавілася нашая дзяржава ў 1918 годзе.
Не можа быць нічога кепскага ў фарміраваньні, распаўсюджваньні, папулярызацыі гэтага стандарту «ідэальнага нацыянальнага грамадства», «нацыянальнай думкі». Так, ці інакш усе мы ў прыватным жыцьці, ці палітыцы імкнемся да ідэальнага: адносінаў, сям'і, грамадства.
Катэгорый «правільны», ці «неправільны» не існуе ў кантэксьце ідэі няма. Ідэя, яна альбо есьць, альбо гэта ўжо іншая ідэя. У кантэксьце Беларусі мы маем «беларускую ідэю» і «русскую-савецкую ідэю», якая зараз дамінуе.
Нацыянальная ідэя закладае максімальнае разьвіцьце нацыянальнага духу, нацыянальнай культуры і памяці, за аднаго боку, і максімальнае абмежаваньне ўплываў расейскага сьвету (культуры), якая была і застаецца разбуральнай для Беларусі. У рэшце рэшт ідэя закладае стварэньня ўнутранай цэласнасьці нацыянальнай самасьвядомасьці, калі беларускасьць становіцца дамінуючым ў культурным і палітычным жыцьці. Адразу зазначу, што «ідэя» не павінна апісваць метадаў яе рэалізацыі на дадзеным этапе. Гэта бачаньне, праэкт нацыянальнага, да якога мы як беларусы павінны імкнуцца ў межах гістарычнай мэты.
Без акрэсьліваньня і адстойваньня нацыянальнай ідэі ўсе спробы і ахвяры ў дасягненьні незалежнасьці і пабудаваньні дэмакратычнага грамадства – марныя. Ідэя надае сэнс таму, што ты робіш.
У сваю чаргу, дэмакратыя, як палітычны элемент нацыянальнай ідэі, таксама з'яўляецца ідэалам. Бальшыня з нас жадае, каб палітыкі былі сумленныя, шчырыя, а дзяржава справядлівая і адказаная. На гэтым будаваўся палітычны ідэалізм 2020 году.
Бо ізноў, калі няма палітычнага, ці культурнага ідэалу, то навошта нешта зьмяняць у Беларусі, ці нечым ахвяраваць? Дзеля чаго? Проста памяняць Лукашэнку, ці зрабіць значана большага - дасягнуць пэўнага палітычнага ідэалу ў нашай краіне.

Частка 2
Калі ж мы будзем сыходзіць з рэалізму ў культурнай і палітычнай сітуацыі, які ясна нам даносіць, што беларусы прывязаныя да русской культуры, она неотьемлімая іх часть, нечего что-то менять, ілі что-то навязывать, оні этого не хотят. То, тады нацыянальны праект проста трэба зачыніць, як і праект нацыянальнай, дэмакратычнай, незалежнай дзяржавы.
Бо рэалізм нам кажа, што бальшыні патрэбны камфорт, а калі гэты камфорт больш менш забясьпечвае аўтарытарая сістэма, то навошта тая дэмактарыя. І жылі ж беларусы ва ўмоўным камфорце, прынамсі ад пачатку 00-х, ці ў СССР. А дэмакратыя патрабуе высілку, мабілізацыі і магчыма пэўнага дыскамфорту.
Таксама рэалізм нам кажа, што няма ніякага сэнсу патрабаваць ад палітыкаў (у тым ліку апазіцыйных) сумленнасьці і адказансьці. Палітыка – гэта людзі, а прырода чалавека такая, што ён (чалавек) перш за ўсе імкнецца забясьпечыць ўласныя, карысныя інтарэсы (свой камфорт і дабрабыт), і вельмі часта коштам інтарэсаў грамады. Гэта сутнасьць рэлізму, яго бачаньне чалавеку і сьвету. Сітуацыя ў белаурскай апазіцыі нажаль дакладна паказвае рэалізм у дзеяньні (і ў КР і ў АПК) . Без апоры на палітычны, маральны ідэалізм ўсе створаныя сегменты апазіцыйнай палітыкі пераўстварыліся ў маленькія аўтарытарызмы.
Рэалізм заклікае нас адмовіцца ад ідэальных патрабаваньняў да беларускіх палітыкаў і прыняць сітуацыю такой, якая яна ёсьць. Гэта ў сваю чаргу азначае, што адсутнасьць дэмакратычнага стандарту і ідэальнага мысьленьня ў сьвядомасьці палітыкаў апазіцыі проста прывядзе да захаваньня аўтарытарызму, да функцыянаваньня неэфектыўнай, дэфектнай, карумпаванай дзяржавы цалкам прывязанай да Расеі, якая будзе працягваць навязваць свае культурныя і палітычныя парадыгмы.
Так выглядае сітуацыя з пазіцыі рэалізму - ідэя дэмакратыі і адказнасьці ў сеньняшніх умовах гэта проста ілюзія. У сваю чаргу «дэмакратычныя» структуры, на якія спадзяюцца шмат хто нічога не вырашаць, бо структуры гэта людзі, якія сваей культурай, сьветапоглядам забясьпечваюць йх функцыянаваньне.
Варта дадаць, што рэалізм сьведчыць, што вялікая частка беларусаў (калі ў іх няма нейкай унутранай ідэі беларускасьці) праз пяць год знаходжаньня за мяжой (а гэта будзе ўжо амаль 10 год жыцьця) проста не вернуцца ў Беларусь для таго, каб будаваць новую дзяржаву. Людзі дасягнуць добрага ўзроўню камфорту (шмат хто ўжо дасягнуў), стабільнага і бясьпечнага існаваньня, што перахіліць жаданьне вяртацца ў Беларусь, дзе сітуацыя будзе пэўны час заставацца непрадказальнай. Толькі ідэя, вера ў тое, што можна будзе збудаваць нешта лепшае, нешта свае беларускае (не толькі адпомсьціць) будзе штурхаць у Беларусь. Гэта і будзе момант супрацьстаяньня паміж рэалізмам і ідэалізмам. А калі ідэалізм (нацыянальная ідэя) застаецца адарванай ад рэчаіснасьці і непатрэбнай ужо зараз, то вяртаньня і адбудаваньня краіны не наступць, пакуль не з'явіцца пакаленьне ідэалістаў.
Нацыянальная ідэя застанецца ілюзіяй, калі беларусы як унутры, так і замяжой не зробяць сьвядомы высілак на ўмацаваньне ўнутранага нацыянальнага і дэмакратычнага сьвету, нацыянальнай ідэі. Гэты высілак патрабуе адмовіцца ад старога сьветапогляду і культурна-палітычных прывязанасьцяў, арыентаваных на русскость і фіксуючых гэтую русскость (русскіе концерты, фільмы, мат). Унутраны высілак арыентаваны на ўзмацненьне, папулярызацыю, нацыянальнай ідэі, памяці хаця б у сваім асяроддзі. Канешне, дасягнуць культурнай і палітычнай дэкаланізацыі за адзін момант не магчыма, але з чагосьці трэба пачаць, хаця б з асэнсаваньня значнасьці самой нацыянальнай ідэі і яе вызваленьне ад русскай ідэі.
Са Святам дзяржаўнай і нацыянальнай Волі
Дзень Волі. Як беларусы да яго йшлі і чым яны за гэта заплацілі

Палітычнае афармленьне беларускай дзяржаўнасьці адбывалася на працягу некалькіх год пачатку ХХ стагоддзя. Адной з палітычных і ідэйных крыніц дзяржаўнасьці беларусі была Беларуская Сацыялістычная Грамада (1902). Першая Сусветнай вайна і лютаўская рэваліюцыя 1917 у Расеі году прысьпешылі гэты працэс. Але без папярэдняй структурызацыі ідэі незалежнасьці, развіцьця гэтых структур, што спрыяла ўвядзеньню незалежнасьці ў сьвядомасьць грамадскасьці, абвесьціць пра ўтварэньня БНР ў 1918 годзе было б немагчыма. Варта зазначыць, што працэс дзяржавабудаваньня адбывалася ва ўмовах вайенных дзеяньняў, што стварала сур’езныя абмяжаваньні ў тым ліку ў адзіным бачаньні дзяржаўнага будаўніцтва.

Фактычна адразу пасьля 1914 году на тэрыторыі сёньняшняй Беларусі і ў Вільні пачалі ўстварацца беларускія протадзяржаўныя, протаўрадавыя структуры (нацыянальныя камітэты), які закладалі мэтай сваёй дзейнасьці адбудаваньне незалежнай дзяржавы. Стварылася 2 цэнты Віленскі (ў межах акупаванай немцамі тэрыторыі) з больш незалежніцкімі намерамі і Менскі (тэрыторыі ў межах Расейскай дзяржавы), якія не маглі дэклараваць пра незалежнасьць, што нападкала б сур’езныя рэпрэсіі з боку Расейскіх ўладаў, таму нават арганізацыйныя працэсы на гэтых тэрыторыях пачаліся пазьней і толькі пасьля рэвалюцыі ў лютым 1917 году.

Так, у Вільні занятай немцамі, ужо ў 1915 годзе быў створаны Беларускі Народны Камітэт, у які ўвайшлі прадстаўнікі БСГ і Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. Узначаліў БНК Антон Луцкевіч (быў рэпрэсаваны, памёр ў перасылцы ў 1942 годзе ў Аткарску). БНК падтрымліваў ідэю поўнай незалежнасьці канфэдэрацыі з літоўскай дзяржавай (вяртаньня да ВКЛ), пазьней высоўвалі нават ідэю больш абшэрнай фэдэрацыі. Але гэтыя прапановый ніколі не здзейсьніліся.

Паралельна з Вілінскім, паступова афармляўся і Менскі Мінскі аддзел Таварыства дапамогі, які ўзначальваў Раман Скірмунт (забіты ў 1939 годзе), намесьнік Усевалад Фальскі (верагодна быў забіты ў 1926 годзе) перааформіўся ў Беларускі Нацыянальны Камітэт (у яго ўваходзілі больш за 50 чалавек).
«Мы не палякі і не рускія, мы ад вякоў сядзім тут. Мы гаспадары на сваёй роднай зямельцы. Мы, гаспадары гэтага краю, не будзем лічыцца парабкамі другіх народаў, як нас дагэтуль лічылі. Беларусы, мы адзін народ. Дык злучайцеся ў адно, бо ў еднасці сіла».

25-27 сакавіка 1917 году ў Менску адбыўся з’езд Беларускіх Нацыянальных Арганізацый у якім удзельнічала каля 150 чалавек. Старшынём быў абраны Кастуць Каганец. Рашэньне з’езду было наступнае: 1) лічыць неабходным стварэнне ў Мінску ў найбліжэйшы час Беларускай Краёвай Рады — найвышэйшага органа ўлады аўтаномнай Беларусі ў складзе федэратыўнай Расійскай рэспублікі; 2) да выбараў у Беларускую Краёвую Раду «найвышэйшай краёвай інстытуцыяй» з’яўляецца з’езд, які абірае Беларускі Нацыянальны Камітэт (у Мінску).

БНК узначаліў Раманам Скірмут. “БНК павінен быў стаць цэнтральным кіраўнічым ворганам усяго беларускага нацыянальнага руху: арганізаваць палітычную аўтаномію Беларусі у кантакце з Часовым урадам Расіі, падрыхтаваць выбары ў Беларускую Краёвую Раду і агульнарасійскі Устаноўчы сход (восенню 1917 г.), прыступіць да распрацоўкі канстытуцыі Беларускага Краёвага Ураду”. У склад БНК увайшло 18 чалавек: Р. Скірмунт, П. Аляксюк (лёс невядомы), У. Фальскі, Б. Тарашкевіч (растраляны ў 1938 годзе), Лявон Заяц (памёр пад час допытаў у 1935 годзе), Аркадзь Смоліч (растраляны ў 1938 годзе), Эдвард Будзька, Вінцэнт Гадлеўскі (загіную ў Трасьцянцы ў 1942) ды іншы. Фактычна БНК павінна была рэалізаваць ідэю дзяржаўнасьці яшчэ перад кастрычніцкай рэвалюцыяй і прыходу немцаў.

У 15 красавіка 1917 году ў Магілеве паўстаў Магілёўскі Нацыянальны камітэт (Беларускі Нацыянальны Камітэт, Магілеўскай Беларуская Рада). Яе ўзначаліў Міхаіл Кахановіч (растраляны ў 1934). Камітэт распрацоўваў ідэю дзяржаўнай аўтаноміі, пазьней незалежнасьці.
У ліпені 1917 году адбыўся З’езд беларускіх арганізацый і партый, дзе вызначальны ўплыў атрымалі сацыялістычных арганізацыі, з’езд скасаваў дзейнасьць БНК і ўтварыў Цэнтральную Раду Беларускіх Арганізацый з мэтай аб’яднаньня ўсіх нацыянальных сіл Беларусі. ЦРБА працягвала выдаваць газэту “Вольная Беларусь” – “Беларусь, Беларуь! Агнём імя мне твае гарыць”...

У выканаўчы камітэт ЦРБА ўвайші: Уладзіслаў Галубок (растраляны ў 1937 годзе), Язэп Лёсік (рэпрэсаваны і памёр ў перасылцы ў 1940 годзе), А. Смоліч (растраляны), Радаслаў Астроўскі (пазьней дзяяч Камуністычнай Партыі Заходняй Беларусі і адзін з тых, хто спрабаваў аднавіць беларускую справу падчас нямецкай акупацыі ў 1941-1944 гадах), Зьміцер Жылуновіч (забіты ў 1937 годзе), Палута Бадунова (растраляна ў 1938 годзе) і так далей. “ЦРБА патрабавала прызнаць патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы і развіцця беларускай нацыянальнай культуры.

Агульная колькасць членаў розных беларускіх згуртаванняў, якія мелі прадстаўніцтва ў ЦРБА, у кастрычніку 1917 года складала за 27 тыс. Чалавек.
У кстрычніку 1917 году ЦРБА трансфармавалася ў Вялікую Беларускую Раду. Пастаянна дзеючым органам ВБР быў выканаўчы камітэт з 24 чал., адразу ж заявіла, што бярэ на сябе ролю беларускай краёвай улады і будзе «бараніць увесь беларускі народ».

Адначасова была сфарміраваная Цэнтральная Беларуская Вайсковая Рада, якая займалася фарміраваньнем беларскага войска. Выканаўчы камітэт узначаліў Сымон Рак-Міхалоўскі (растраляны ў 1938 годзе), Канстанцін Езавітаў (забіты ў 1945), Язэп Мамонька (растраляны ў 1937). «ЦБВР стварыла сьпецыяльны аддзел па фарміраванні беларускіх вайсковых адзінак, які ўзначаліў генерал-лейтэнант Кіпрыян Кандратовіч.

30 лістапада Вялікая Беларуская Рада зьвярнулася з адозвай дзе зазначала пра неабходнасьць абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай і перадача ўсёй улады мясцовай Краёвай Радзе.

Дзеля гэтага павінен быў быць праведзены Усебеларускі З'езд. Зразумела, што бальшывікі на мейсцах гэтаму вельмі супацівіліся. Аднак жа Петраград вымушаны быў пагадзіцца і падтрымаць гэтыя прапановы, бо таксама за фарміраваньне Беларускай дзяжавы выступіў Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў. Бальшывікі ад пачатку хацелі кантраляваць працэс і настойвалі праз БАК на правядзеньні З'езду ў Рагачове, але зрабіць гэтага не змаглі.
Такім чынам з 7 па 18 сьнежня 1917 году ў Менску (прыгадаю ідзе вайна, частка Беларусі акупавана немцамі, частка расейцамі) адбываецца Першы Ўсебеларускі З'езд, ўдзел у ім узялі 1872 дэлегата. На З'езде была абрана Рада З'езду (71 чалавек) і Выканкам Рады.

17 сьнежня 1917 была прынята рэзалюцыя З’езду, у якой з аднаго боку падцьверджвала суіснаваньне з РСФСР на правах аўтаноміі (бо немагчыма было прыняць іншай заявы), а з другой: заяўляў права беларускага народу да нацыянальнага самаакрэсьленьня, замацоўваў дэмакратычны лад і фарміраваньня воргана краёвай улады.

У выніку такіх рашэньняў 18 сьнежня бальшывіцкія ўлады разагналі З’езд і арыштавалі частку актывістаў. На той момант дзейнасьць нацыянальных колаў была параліжавана аж да лютага 1918, калі немцы пачалі наступ. 19 лютага 1918 году з набліжэньне немцаў ЦБВР прыняла адозву:

Па-прычыне абсалютна выразнага памкнення Народнага Камісарыяту Заходняй вобласці ўцякчы на ўсход і па-прычыне набліжэння немцаў і верагоднасці анархіі ў горадзе — узяць на сябе ахову парадку і бяспекі ў Мінску, а калі спатрэбіцца, то і ва ўсёй Беларусі, а таксама прапанаваць Выканкому Рады 1-га Усебеларускага з’езда выканаць волю з’езда і ўзяць уладу ў свае рукі».

У вечары таго ж дня было заяўлена, што ўлада ў Менску пераходзіць да выканаўчага камітэту Рады Ўсебеларускага З’езду. 21 лютага 1918 году, была выдана першая Ўстаноўчая грамата на моцы якой быў пакліканы Народны Сакратарыят Беларуі (на чале з Язэпам Варонкай) да «склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сходу Беларусі”.
9 сакавіка 1918 году на ўрачыстым паседжаньні Выканаўчага Камітэту Рады Усебеларускага Кангрэсу з удзелам усіх палітычных прадстаўніцтваў бала прынятая Другая Ўстаўная Грамата, якая абвяшчала Беларусь народнай рэспублікай, такім чынам была ўтворана Беларуская Народная Рэспубліка, а Выканкам пераформіўся ў Раду БНР на чале з Я. Серадой.
У ноч з 24 на 25 сакавіка Рада БНР прыняла Трэцьцю Устаўную Грамату на моцы якой Беларусь абвяшчалася незалежнай на тэрыторыі, дзе жыве і мае колькасную перавагу беларускі народ: «Магілёўшчыну, беларускія часьці Меншчыны, Гродзеншчыны (з Гроднай, Беластокам і інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаўшчыны і сумежныя часьці суседніх губерняў, заселеныя беларусамі».
Так будавалася Нашая Незалежнасць і для нас належы сьвяты гістарычны абавязак яе захаваць.

Жыве Беларусь!
З такімі дарадцамі па бясьпецы як Waltz і агентура не патрэбна.
Абмяркоўваць пытаньні бясьпекі і планы вайсковай аперацыі праз Signal, з уключэньнем дадзеных і кантактаў удзельнікаў Пентагону, ЦРУ, можна толькі рукі разьвесьці.
Бедны Алэн Далас

The chat, which was created by national security adviser Michael Waltz, included users identified as Vice President Vance, Defense Secretary Pete Hegseth and C.I.A. Director John Ratcliffe, as well as senior officials who were not listed with their full names. Among them were “MAR,” the initials of Secretary of State Marco Rubio; “TG,” the initials of director of national intelligence Tulsi Gabbard, “Scott B,” which appeared to be Treasury Secretary Scott Bessent; and “SM,” the initials of White House deputy chief of staff Stephen Miller. At least two of those in the group — Ms. Gabbard and Steve Witkoff, the U.S. envoy to the Middle East and Russia — were traveling internationally during the course of the conversation.
Вэнс пра тое што няма сэнсу для ЗША біць па Хусітах

Каманда, я на працягу дня удзельнічаю ў эканамічным мерапрыемства ў Мічыгане. Але я думаю, што мы робім памылку.
3% гандлю ЗША праходзіць праз Суэцкі канал. 40 працэнтаў еўрапейскага гандлю. Існуе рэальная рызыка, што грамадскасць не разумее гэтага і чаму гэта неабходна. Самая сур’езная прычына зрабіць гэта, як сказаў POTUS, - адправіць паведамленне.
Я не ўпэўнены, што прэзідэнт разумее, наколькі гэта несумяшчальна з яго пасланнем наконт Еўропы.

Ёсць яшчэ рызыка таго, што мы ўбачым умераны або моцны ўсплёск коштаў на нафту. Я гатовы падтрымаць кансенсус каманды і пакінуць гэтыя праблемы пры сабе. Але ёсць сур’езныя аргументы для таго, каб адкласці гэта на месяц, правесці працу па абмене паведамленнямі аб тым, чаму гэта важна, паглядзець, дзе знаходзіцца эканоміка і г.д.
2025/03/26 22:33:56
Back to Top
HTML Embed Code: