Notice: file_put_contents(): Write of 15963 bytes failed with errno=28 No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 50
Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі | Telegram Webview: CabinetBelarus/3119 -
Telegram Group & Telegram Channel
У Варшаве кіраўніца Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Святлана Ціханоўская падпісала Мемарандум аб паразуменні з генеральным сакратаром Супольнасці дэмакратый Мантасам Адоменасам

Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Супольнасць дэмакратый дамовіліся аб супрацоўніцтве ў падтрымцы дэмакратычных каштоўнасцей у Беларусі, дапамозе беларусам унутры Беларусі і ў выгнанні.

Сярод планаў дамагчыся фармальнага статусу для дэмакратычных сіл у гэтай арганізацыі. Фармальна чальцамі Супольнасці дэмакратый могуць быць толькі афіцыйныя ўрады. Абмяркоўваецца магчымы фармат удзелу Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.

На цырымоніі падпісання прысутнічалі прадстаўнікі польскага МЗС, амбасадары і дыпламаты шэрагу краін, у тым ліку Швецыі, Вялікабрытаніі, ЗША, Мексікі, Партугаліі, Румыніі і інш.

Святлана Ціханоўская: «Для мяне было сапраўдным гонарам падпісаць Мемарандум аб паразуменні паміж Аб’яднаным Пераходным Кабінетам Беларусі і Супольнасцю дэмакратый. Гэта не проста сімвалічны жэст. Гэта таксама крок да вяртання Беларусі на шлях дэмакратыі, правоў чалавека і справядлівасці. Я разумею, што гэта нестандартны крок і для Супольнасці. Але мы жывём у нестандартныя часы. Такія часы патрабуюць нестандартных рашэнняў».

Генсакратар Мантас Адоменас выказаў падтрымку дэмсілам і заявіў аб непрызнанні фарсу, які 26 студзеня праводзіць Лукашэнка. Спадар Адоменас заявіў аб неабходнасці падтрымліваць Беларусь у барацьбе за свабоду.

Кіраўніца Кабінета таксама згадала Мадлен Олбрайт, адну з заснавальніц Супольнасці дэмакратый, і сваю сустрэчу з ёй:

«У самым пачатку маёй выпадковай палітычнай кар’еры мне пашчасціла сустрэцца з ёй. Мы сядзелі і размаўлялі пра палітыку, свабоду і жанчын. Яна моцна натхніла мяне працягваць барацьбу і заставацца моцнай перад усімі выклікамі. Я бачыла магутную жанчыну, якая хоча зрабіць свет лепшым і больш бяспечным месцам, і бачу ў ёй прыклад у тым ліку для сябе».

Ціханоўская выказала жаданне працягваць супрацоўніцтва і абазначыла напрамкі, у якіх гэта можа адбывацца:

• падтрымка беларускага пытання на парадку дня,
• дапамога беларусам у выгнанні,
• падрыхтоўка рэформ і перамен у Беларусі,
• дапамога незалежным медыя і барацьба з дэзінфармацыяй,
• павелічэнне мабільнасці, моладзевых, студэнцкіх праграм.

Пасля падпісання Мемарандума адбылася дыскусія з удзелам намесніка кіраўніцы Кабінета Паўла Латушкі, прадстаўнікоў польскага ўрада, Сейма Рады Еўропы, журналісткі Ганны Любаковай і рэжысёра Андрэя Гнёта, які нядаўна быў вызвалены з Сербіі.

Супольнасць дэмакратый (Community of Democracies) была заснавана ў 2000 годзе 106 краінамі, якія падпісалі Варшаўскую дэкларацыю, пацвярджаючы сваю прыхільнасць да дэмакратычных каштоўнасцей. У склад Кіруючага савета Супольнасці дэмакратый уваходзяць Канада, Эстонія, Фінляндыя, Індыя, Японія, Літва, Польшча, Партугалія, Паўднёвая Карэя, Швецыя, Злучаныя Штаты Амерыкі, Чылі, Коста-Рыка.

@CabinetBelarus

group-telegram.com/CabinetBelarus/3119
Create:
Last Update:

BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі

Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/3119

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Groups are also not fully encrypted, end-to-end. This includes private groups. Private groups cannot be seen by other Telegram users, but Telegram itself can see the groups and all of the communications that you have in them. All of the same risks and warnings about channels can be applied to groups. But the Ukraine Crisis Media Center's Tsekhanovska points out that communications are often down in zones most affected by the war, making this sort of cross-referencing a luxury many cannot afford. Following this, Sebi, in an order passed in January 2022, established that the administrators of a Telegram channel having a large subscriber base enticed the subscribers to act upon recommendations that were circulated by those administrators on the channel, leading to significant price and volume impact in various scrips. Oh no. There’s a certain degree of myth-making around what exactly went on, so take everything that follows lightly. Telegram was originally launched as a side project by the Durov brothers, with Nikolai handling the coding and Pavel as CEO, while both were at VK. The Security Service of Ukraine said in a tweet that it was able to effectively target Russian convoys near Kyiv because of messages sent to an official Telegram bot account called "STOP Russian War."
from in

Telegram Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
FROM American