Telegram Group & Telegram Channel
110 год з дня нараджэння БІСКУПА ЧЭСЛАВА СІПОВІЧА. =Нарадзiўся Чэслаў Сіповіч 8 снежня (25 лістапада) 1914 г. у в. Дзедзiнка, у парафіі Ідолта, у паўночна-заходнім кутку Беларусі (тады Браслаўскага павета Вiленскай губерні). Паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’і беларусаў-католікаў Вінцука і Ядвігі (з дому Тычкаў) Сіповічаў. Восенню 1928 г. распачаў вучобу ў Друйскай гімназіі пры кляштары айцоў-марыянаў. Там, у Друі, вырашыў прысвяціць сваё жыццё служэнню Богу і роднай Бацькаўшчыне. 1 жніўня 1933 г. Чэслаў Сіповіч уступіў у навіцыят Ордэна марыянаў, а праз год склаў першыя манаскія абеты. У 1935-1938 гадах ён вывучаў філасофію і тэалогію ва ўніверсітэце Стэфана Баторыя ў Вільні.

У 1939 г., з блаславення вышэйшых духоўных уладаў Ордэна марыянаў у Рыме ён паступіў на тэалагічны факультэт Папскага Грыгарыянскага універсітэта. Там, у Рыме, 16 чэрвеня 1942 г. быў рукапакладзены ў святары ў візантыйскім абрадзе. Далей ераманах Чэслаў прадоўжыў вучобу ў Папскім Усходнім інстытуце, дзе падрыхтаваў і абараніў 19 снежня 1946 г. доктарскую дысертацыю, прысвечаную беларускаму ўніяцкаму мітрапаліту Ясону Смагажэўскаму.

У 1947 г. рашэннем Кангрэгацыi Усходніх Цэркваў а. Чэслаў Сіповіч быў прызначаны рэктарам Беларускай Каталiцкай Мiсii ўсходняга абраду ў Вялiкабрытанii і з красавiка таго ж года распачаў сваё служэнне ў Лондане.

Трэба ўзгадаць, што ў 1949 г. а. Чэслаў Сіповіч, разам з кс. Пятром Татарыновічам і а. Львам Гарошкам, пачалі намаганні, каб Ватыканскае радыё трансліравала свае праграмы і на беларускай мове.
4 жніўня 1960 г. а. Чэслаў Сіповіч атрымаў біскупскую хіратонію і Папам Янам ХХІІІ быў прызначаны Апостальскім Візітатарам для беларусаў у замежжы. Такім чынам, пасля 120 гадоў (ад г. зв. Полацкага “сабору” ў 1839 г. – - г. зн. ад “ліквідацыі” структур Уніяцкай Царквы царскімі ўладамі) беларускія грэка-католікі атрымалі свайго біскупа.

У 1962-1965 гадах біскуп Чэслаў Сіповіч удзельнічаў у працы ІІ-га Ватыканскага сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў.

group-telegram.com/carkva/6483
Create:
Last Update:

BY Грэка-католікі Беларусі

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6483

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Emerson Brooking, a disinformation expert at the Atlantic Council's Digital Forensic Research Lab, said: "Back in the Wild West period of content moderation, like 2014 or 2015, maybe they could have gotten away with it, but it stands in marked contrast with how other companies run themselves today." Founder Pavel Durov says tech is meant to set you free "Someone posing as a Ukrainian citizen just joins the chat and starts spreading misinformation, or gathers data, like the location of shelters," Tsekhanovska said, noting how false messages have urged Ukrainians to turn off their phones at a specific time of night, citing cybersafety. False news often spreads via public groups, or chats, with potentially fatal effects. Ukrainian President Volodymyr Zelensky said in a video message on Tuesday that Ukrainian forces "destroy the invaders wherever we can."
from in

Telegram Грэка-католікі Беларусі
FROM American