Telegram Group Search
Forwarded from Наша Ніва
«Думаў, хочуць зладзіць правакацыю на мяжы»

Грамадзянін ЗША Шугаеў, якога вызвалілі з беларускай турмы, расказаў @zerkalo_io пра сваё жыццё, зняволенне і вызваленне.

https://nashaniva.com/362166

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362166
Нешта ў апошнія дні зашмат абмяркоўваюць балбатню розных старых маразматыкаў. Надакучыла. Давайце лепш падзякуем людзям, якія моўчкі робяць сваю справу. У Беларусі. Унутры краіны, дзе, здаецца, не засталося паветра нават для слова. А яны дзейнічаюць, ратуючы жыцці і свабоду беларусаў.

Дзякуй службам эвакуацыі, якія не кінулі ўсё і не з'ехалі, а дапамагаюць выбрацца іншым: былым палітвязням ці людзям, якім пагражае зняволенне. Цяжка ўявіць, наколькі гэта праца небяспечная, і наколькі складана захоўваць яе ў сакрэце і паралельна весці звычайнае жыццё. Але гістарычны момант - ён такі, зноў прыйшоў час падпольшчыкаў і партызан.

Мы не ведаем імёнаў, таму проста дзякуй вам, героі. Беражыце сябе.

Жыве Беларусь!
Наша мова - як мы самі. Перанесла шмат выпрабаванняў, але захавала душу. Яе забараняюць, за яе катуюць і забіваюць. Але ж. За яе і змагаюцца.

Яе гоняць з дзяржаўных устаноў, а яна жыве ў тэкстах, у вершах, у спевах. Мы вядзем дыскусіі. Мы суцяшаем сяброў. Мы прызнаемся ў каханні. І словы не знікаюць у цемры. Яны нібыта зерне, што падае ў зямлю, і аднойчы, калі прыйдзе час, прарасце і расквітнее.

Са святам роднай мовы, сябры.
Жыве Беларусь!
Forwarded from Наша Ніва
Дзіцячага анколага з 23-гадовым стажам Алену Шарафановіч не сталі адпраўляць у калонію

Яна будзе на хіміі.

https://nashaniva.com/362203

Без VPN — https://bit.ly/nashaniva#/362203
Алесь Разанаў
Мова

Празрысты звон,
грымотны грукат,
скалісты свіст,
магутны гул —
усе
разрозненыя гукі
цяклі,
каб зліцца
у агул.
Хісталі
ўздыбленыя далі,
глыбаста білі ў небасхіл.
I ў немату
не прападалі,
а западалі
і раслі.
I ціш і гром,
і звон і шорах
спляліся
ніткаю радства, —
калі з грудзей,
нямых і чорных,
аднойчы
мова прарасла.

З днём роднай мовы, сябры!
Жыве Беларусь!
👍 Віншуем з Днём роднай мовы!

Якія яны — словы родный мовы?

❤️ Ласкавыя і мілагучныя, пяшчотныя і лагодныя, часам ціхія, часам звонкія, добрыя і злыя, жорсткія і калючыя, пазітыўныя альбо сумныя, часам вострыя, як джала, суровыя і прамалінейныя, а часам натхняльныя і ўзнёслыя — яны розныя, як само жыццё. Дык вось жадаем, каб у самых розных жыццёвых сітуацыях вы карысталіся словамі роднай мовы. Каб мова была не дэкарацыяй, а сродкам камунікацыі.

Няхай кожны дзень будзе Днём роднай мовы!

✏️ Паштоўкі намалявала Альжбэта Цяльпук. Захоўвайце сабе і дзяліцеся з блізкімі!
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Historyja
Пра вёску Хатынь ведае амаль кожны. Яна стала сімвалам пакут беларусаў падчас Другой cусветнай вайны. Але пра вёску Лаўжы амаль ніхто не чуў. Яе таксама спалілі, а ўсё яе насельніцтва пазабівалі. Разам з дзецьмі і жанчынамі. Лаўжы былі знішчаныя ў дзень свята Савецкай Арміі - 23 лютага 1945 г. Але ў Лаўжах загінулі не толькі жыхары вёскі. У ачэпленую войскамі вёску заганялі ўсіх, хто раптам апынаўся на дарозе. Нават дзяцей. Гэтая аперацыя больш падобная да карнай акцыі, чым да бою.

Вёска, знішчаная савецкімі войскамі НКУС (НКВД)
196.pdf
772.4 KB
Сябры, выйшаў новы нумар нашай газеты. Вы ведаеце, што рабіць ☺️
Святлана Ціханоўская – з нагоды трэцяй гадавіны пачатку поўнамаштабнай вайны

«Абмяркоўваць вайну няпроста. Часам здаецца, што сказаць нешта новае ўжо немагчыма. З самага дзяцінства нас вучаць, што вайна – гэта трагедыя, і няма нічога, што можа апраўдаць жорсткае кровапраліцце, зруйнаваныя гарады і бясконцыя смерці. У школах і ўніверсітэтах нам распавядаюць пра каштоўнасць чалавечага жыцця. Як жа атрымалася, што ўжо тры гады працягваецца поўнамаштабная вайна ва Украіне?

Расія пазбягае слова «вайна». Мы не пачуем ад пуцінскага рэжыму пра разбурэнні і смерці. Не даведаемся пра больш за 600 забітых дзяцей і сотні людзей, сталых і маладзёнаў, якія гінуць штодня. Замест гэтага прапаганда расказвае пра «подзвігі» і «мужнасць». Мы зноў і зноў чуем байкі пра «абароненасць» і «стабільнасць». Але давайце паглядзім праўдзе ў вочы. Раней мы думалі: «абы не было вайны». Тым не менш, яна ўжо ідзе – і Расія з кожным днём памнажае яе жахі. Мы можам не заўважаць бамбардзіроўкі жылых дамоў, ігнараваць гвалт у Бучы і Ірпені, пазбягаць навінаў, спрабаваць жыць, як звычайна, і абстрагавацца ад рэчаіснасці. Але людзі не перастануць паміраць.

Расія ўпілася каранямі ў нашую краіну і зрабіла саўдзельнікамі гэтай вайны. Але беларусы не жадаюць такога «паплечніка»: ні ў якасці «старэйшага брата», ні ў якасці крэдытора, ні ў якасці палітычнага партнёра. Мы, беларусы, – самадастатковая нацыя. Мы супраць вайны і імкнёмся выхоўваць дзяцей, якія шануюць мір і волю, а не адгароджваюцца ад іншых калючым дротам.

Таму я звяртаюся да вас з заклікам: не дайце шанцу «рускаму міру» прарасці ў вас. Не верце ніводнаму слову пра «неабходныя страты» і «дэнацыфікацыю». Цяпер, калі на гарызонце віднеецца магчымасць перамоваў, мы ўсе спадзяёмся, што хутка ва Украіне настане мір. Але важна памятаць, хто развязаў гэтую вайну і на кім ляжыць адказнасць за сотні тысяч бессэнсоўных смерцяў».

Фота: David Parry/PA
​​Тры гады таму другая армія свету, як яна сама сябе называла, сабралася браць Кіеў за тры дні.

За тры дні не атрымалася. Вайна перамалола бясконцыя калоны тэхнікі і прафесійных салдат. Давялося адпраўляць на фронт крымінальнікаў і мабілізаваных, прасіць дапамогі ў Ірана і Паўночнай Карэі. Але прайшло тры гады, а Кіеў стаіць не зламаны.

Расія страціла не толькі зброю, людзей і частку Курскай вобласці, але і аўтарытэт у свеце. Демакратычнай яе даўно ніхто не лічыў, а вось непераможнай - так, лічылі. У расейцаў атрымалася замяніць уласную гісторыю на збор легенд і міфаў, але здаецца, для перамогі міфаў недастаткова.

А Украіна... Немагчыма ацаніць яе страты, матэрыяльныя і нематэрыяльныя. Зруйнаваныя ўшчэнт гарады, забітыя і знявечаныя людзі, страчаныя гістарычныя каштоўнасці, эканоміка, экалогія. Але. Украіна існавала да Расіі, і будзе існаваць пасля яе, а моцны і гераічны ўкраінскі народ яшчэ зойме сваё законнае месца ў еўрапейскай сям'і.

І няхай зараз руды балабол, якога сабе на галаву абралі амерыканцы, кожны дзень ладзіць стэндап на тэлебачанні. Нішто не зломіць Украіну. І нішто ўжо не выратуе Расію - хіба адтэрмінуе яе канец.

Слава Україні!
Жыве Беларусь!
​​24 лютага 1935 г нарадзіўся вялікі Рыгор Барадулін. Не атрымалася ў нас выбраць адзін верш да дня народзінаў, няхай будуць тры вершы.

****

Чалавек не ўзнікае так —
Ён збываецца, адбываецца
Як ратай,
Як дзівак,
Як мастак,
Ад якога свет адбіваецца.

Чалавек не знікае так,
Бы ў кішэні вякоў пятак.
Ён сціраецца аб дарогі,
Разбіваецца аб адчаі,
Пераходзіць ва ўсе трывогі
Веку,
Што яго прыручае.

Перш чым вочы заслоняць векам,
Чалавек хоча стаць чалавекам.

****

Усё жыццё — туга па тым жыцці,
Якое пачыналася з калыскі,
Дзе космас быў, як курасаднік, блізкі,
Дзе льга было адказ на ўсё знайсці.
I на куце сядзелася куцці.
I смачна елася крупеня з міскі.
I цёплы дотык туманковай пыскі
Ішоў услед за ценем па лісці.

Смех недагнаных дзён гучыць далёка,
Як шаргунок вясельны пад дугой.
I першую слязу не помніць вока.
Адгадцы хочацца здзівіць загадку.
Жыццё з жыццём мяняецца тугой.
Душа чакае ўсё пачаць спачатку.

****

Ствары!

Паэт!
Ствары сабе Радзіму,
Дзе пахнуць снамі мурагі,
Каб ад слабога ўздыху дыму
Шугала полымя тугі.

Па незабытным, непазбытным
Тугой
Кругі свае заверш,
Каб першастрахам першабытным
I кожны гук дрыжэў за верш.

Верш,
Дзе жыве твая Радзіма,
Дзе рэчка чуе берагі.
А ты ўтрапёнымі вачыма
Глядзі на бераг свой другі.

****

З днём народзінаў, паэт.
Жыве Беларусь!
Forwarded from Новы Час
10 цікавых фактаў пра апошняга Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна
✍️ Ева Арлова

24 лютага 1935 года нарадзіўся сусветна вядомы беларускі паэт, намінант на Нобелеўскую прэмію Рыгор Барадулін. Якім чалавекам быў вядомы ва ўсім свеце паэт і якім паэтам ён застаўся для сваёй краіны — у матэрыяле «Новага Часу».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства
2025/02/24 21:15:58
Back to Top
HTML Embed Code: