group-telegram.com/nau_belarus/2936
Last Update:
Нашая годнасць мацнейшая за рэжым
26 студзеня ў Варшаве, у дзень «бязвыбараў», калі Лукашэнка збіраецца перапрызначыць сябе на ўзурпаваную ім пасаду, беларусы за мяжой выйдуць на вялікае шэсце «Гэта не мой выбар».
Запрашаем на вялікі марш з удзелам палітыкаў і выбітных музыкаў. Сярод выступоўцаў — Святлана Ціханоўская, Павел Латушка, Анжаліка Мельнікава, Стася Гліннік, Павел Баркоўскі, Вячаслаў Барок, а таксама Піт Паўлаў, Кацярына Ваданосава, Алесь Дзянісаў (Dzieciuki).
Пакуль беларусы на сваёй зямлі застаюцца закладнікамі рэжыму, мы разам можам заявіць, што не прымаем бязвыбараў і катаванняў, якія знішчаюць нашу краіну, незалежнасць і правы чалавека.
Кожны з нас — гэта голас палітвязняў, сваякоў, пазбаўленых свабоды, і голас, які нагадвае міжнароднай супольнасці пра сітуацыю ў Беларусі.
Пачатак маршу а 12:00 па адрасе: плошча Трох Крыжоў. Шэсце працягнецца да помніка Каперніка і Замкавай плошчы.
BY Народное Антикризисное Управление
Share with your friend now:
group-telegram.com/nau_belarus/2936