Telegram Group Search
Я зараз выглядае аднаўленне 3-га палігона Бабруйскай крэпасці. Праект рэканструкцыі крэпасці разлічаны на пяць гадоў і паасобны на некалькі этапаў.

На фота бачна, што са старой цэглы шліфавальнай машынкай счышчаюць рошчыну (навошта?).

Фота
#крэпасці #рэстаўрацыя #бабруйск
Спадчына
Вось такі бетонны чумадан будуецца зараз у гістарычным цэнтры Мінска на месцы незаконна знішчанага міжваеннага будынка школы на Нямізе. Красіво. Але гэты раён ужо не сапсуе і варонка ад ядзернага выбуху.

#Мінск
Жилой дом Белпромсовета
арх. Рубаненко Б. Р., Голубовский Л. Г., Корабельников А. Р.
БГАНТД, Ф. 188
Праект аднаўлення і добраўпарадкавання парку ў Альбе пад Нясвіжам, створаны ў 1998 годзе. Асваенне Альбы як загараднай рэзідэнцыі Радзівілы пачалі ў канцы XVI ст.

На аснове ракі Ушы была сфарміравана складаная сістэма сажалак і і каналаў з белакаменнымі набярэжнымі, шлюзамі, плацінамі, млынамі. Уздоўж каналаў было пабудавана 180 аднатыпных драўляных, крытых саломай «хатак» — імітацыя сялянскіх сядзіб з усім наборам надворных пабудоў. Цэнтрам кампазіцыі стала драўляная трох’ярусная альтанка (архітэктар Л. Лутніцкі) на круглым востраве.

У наш час на тэрыторыі Альбы захавалася адна з найбольш арыгінальных у Беларусі водных сістэм. Добра выяўлена цэнтральная алея, фрагменты іншых алей, дарог. Часткова захаваліся новы і стары пейзажныя паркі.

Фота
#паркі #Альба #Нясвіж #праекты
Знакамітая віла Геці, аточаная з усіх бакоў агнём, як паведамляюць афіцыйныя акаўнты музея Геці, не пацярпела. Віла знаходзіцца ў раёне Пасіфік-Палісейдс, ахопленым найбуйнейшым па плошчы пажарам з тых, што бушуюць цяпер у прыгарадах Лос-Анджэлеса.

У 1954 годзе нафтавы магнат Жан Пол Гэці адкрыў галерэю побач са сваім домам. З-за недахопу месца ён вырашыў пабудаваць новы будынак, які паўтарае знакамітую вілу Папірусаў у Геркулануме. Гэта не дакладная копія старажытнарымскай вілы, бо на той момант была раскапаная толькі яе частка, адсутныя часткі былі збудаваны па матывах антычных пабудоў. Тым не менш віла Геці дае цудоўнае ўяўленне пра тое, як выглядалі вілы ў часы росквіту Рыма.

(фотаагенцтва Getty Images, якое валодае найбуйнешай у свеце калекцыяй выяў, заснавана ўнукам Жана Пола Геці)

Пры яе праектаванні архітэктары Роберт Е. Лэнгдан і Эрнэст С. Уілсан кансультаваліся з археолагамі. Галерэя ў новым будынку адчынілася толькі ў 1974 годзе.

Экспазіцыя вілы Геці прысвечана старажытным Грэцыі, Рыму і Этрурыі. У калекцыі музея прадстаўлена 44 000 грэчаскіх, рымскіх і этрускіх артэфактаў, якія датуюцца перыядам ад 6500 года да н.э. да 400 года н.э., уключаючы скульптуры Геракла з Цівалі і Атлета з Фано.

Зберагчы калекцыі вілы, якая акружана зелянінай, дапамаглі суперсучасная сістэма пажатушэння, пастаянныя намаганні супрацоўнікаў па выдаленні кустарнікаў, а таксама сама архітэктура - галерэі вілы спраектаваны з падвойнымі сценкамі.

(На эпічных кадрах са знакам «Віла Геці» няма самой вілы, за знакам суседні пагорак, на якім стаіць Віла дэ Леон, пабудаваная ў стылі італьянскага неарэнесансу).

#ЗША
2025/01/10 14:10:02
Back to Top
HTML Embed Code: