group-telegram.com/vicspring/4398
Last Update:
23 снежня ў Рэспубліканскі спіс экстрэміскіх матэрыялаў на сайце Міністэрства інфармацыі чарговы раз уключылі відэарэсурсы, на якіх распавядаецца пра навіны Віцебскай вобласці.
Гэта TikTok-акаўнт «viteblyanka» і YouTube-канал з назвай «Пра Вiцебск / Витебск Новости». Рашэнне лічыць змест рэсурсаў "экстрэмісцкім" прыняў 20 снежня суд Ленінскага раёна Мінска.
Абодва відэарэсурсы траплялі ў "экстрэмісцкі спіс" Мінінфарма і раней : TikTok-акаўнт прызнаюць "экстрэмісцкім" ужо шосты раз, YouTube-канал - пяты, але тады яны мелі іншыя ідэнтыфікатары.
Да слова, TikTok-акаўнт «viteblyanka» па адрасе, пазначаным на сайце Міністэрства інфармацыі, ужо не адчыняецца . Верагодна, стваральнікі сустрэнуцца са сваімі гледачамі на рэсурсе з іншай назвай.
20 снежня суд Вілейскага раёна Мінскай вобласці прызнаў "экстрэмсцкім TikTok-канал "Народный Депутат". 4 снежня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска прызнаў "экстрэмісцкімі" Telegram-канала Vtb.nardep.online і старонка vtb.nardep.online у Instagram.
BY Віцебская Вясна
Share with your friend now:
group-telegram.com/vicspring/4398