group-telegram.com/wartabelarus/1690
Last Update:
У Славакіі школьнік Сымон Аманік адмовіўся ціснуць руку прапуцінскаму прэзідэнту Петэру Пелегрыні
На ўручэньні ўзнагарод у Прэзідэнцкім палацы славацкім пераможцам алімпіяд і медалістам Аманік прыйшоў з жоўта-сіняй стужкай, прымацаванай да пінжака, а пасля атрыманьня ўзнагароды ад міністра адукацыі спыніў Пелегрыні, які хацеў паціснуць яму руку.
У інтэрв'ю Denník N школьнік назваў прэзідэнта ашуканцам і хлусом, якому было б няправільна падаваць руку.
"Акрамя вечназялёных папулісцкіх абяцаньняў таннай ежы і таннага газу, якія папулісты паўтараюць на кожных выбарах, ён таксама абвінаваціў свайго апанента ў тым, што той адправіў бы нас на вайну ва Украіну. Гэта была хлусня і напад на самыя нізкія чалавечыя інстынкты страху, а ў некаторых частках славацкага насельніцтва, магчыма, выклікала і антыўкраінскія пачуцьці. І я не думаю, што было б правільна падаваць руку такому чалавеку ці мець зносіны з ім, таму што я катэгарычна не згодзен з ім і лічу, што ён махляр і хлус”, — пракаментаваў свае дзеяньні Аманік.
Прэм'ер-міністр Роберта Фіца пасьля гэтага назваў школьніка "хамаватым падлеткам" і заявіў, што за такое "камусьці трэба даць аплявуху" і пазбавіць узнагароды.
BY WARTA – беларускае нацыянальнае медыя
Share with your friend now:
group-telegram.com/wartabelarus/1690