group-telegram.com/CabinetBelarus/2213
Last Update:
Кіраўніца Кабінета сустрэлася з прэзідэнтам Францыі падчас саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Вялікабрытаніі
Гэта другая сустрэча Святланы Ціханоўскай і Эмануэля Макрона. Макрон быў першым замежным лідарам, які сустрэўся з Ціханоўскай, гэта адбылося ў верасні 2020 года.
Дэмакратычная лідарка ўзняла пытанне аб сітуацыі з палітзняволенымі ў Беларусі і папрасіла прэзідэнта Макрона асабіста звярнуць увагу на праблему, паспрыяць вызваленню палітвязняў, асабліва тых, хто ў цяжкім стане.
Кіраўніца Кабінета распавяла пра сітуацыю ў Беларусі, выказала занепакоенасць тым, што рэжым і Расія працягваюць уцягваць Беларусь у вайну супраць Украіны. Дамовіліся на працяг кансультацый на рабочым узроўні. Таксама Ціханоўская выказала ўдзячнасць Францыі за прызначэнне спецпасланніцы па Беларусі, падтрымку з боку дыпламатычных місій, падтрымку грамадзянскай супольнасці.
«Я ўдзячная Францыі за пазіцыю ў дачыненні да Беларусі, за выдачу віз беларусам, за падтрымку беларусаў на міжнароднай арэне. Нам хацелася б больш супрацоўніцтва, і нам патрэбна дапамога прэзідэнта – у тым ліку ў пытанні вызвалення палітвязняў. Мы будзем змагацца за кожнага», – адзначыла Святлана Ціханоўская пасля сустрэчы.
@CabinetBelarus
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/2213