group-telegram.com/CabinetBelarus/997
Last Update:
«Дыктатары па ўсім свеце аб’ядноўваюцца — тое ж самае павінны рабіць мы»
Вольга Гарбунова прыняла ўдзел у Сусветным кангрэсе свабоды, дзе на панэлі па палітзняволеных быў прэзентаваны дапаможнік па вызваленні палітзняволеных.
«Мне было важна пачуць, наколькі падобная сітуацыя з палітзняволенымі па ўсім свеце. Каля мільёна чалавек утрымліваецца ў турмах па палітычных матывах, гэта глабальная праблема. Дыктатары па ўсім свеце аб’ядноўваюцца і вучацца адзін у аднога — тое ж самае павінны рабіць мы.
Мы дамовіліся на пераклад дапаможніка на беларускую. Бо ў асяродку нашых дэмсілаў мы баімся гаварыць пра вызваленне палітвязняў, як пра непасільную задачу, і паступова пытанне робіцца кулуарным, узнікае шмат непаразуменняў. Мы павінны актывізаваць гэтую дыскусію і будаваць сумесную стратэгію для вырашэння гэтай прыярытэтнай задачы», — адзначыла Гарбунова.
📷 Вольга Гарбунова з Ліліян Цінторы, адказнай за выпуск дапаможніка па вызваленні палітзняволеных, жонкай былога венесуэльскага палітвязня Леапольда Лопэза
BY Аб’яднаны Пераходны Кабінет Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/CabinetBelarus/997