group-telegram.com/bajmedia/16886
Last Update:
#магчымасці
Вэбінар «Штучны інтэлект. Чым ён можа дапамагчы рэдакцыі і рэдактару?» ( дэдлайн — 8 студзеня)
У сучасным свеце тэхналогіі штучнага інтэлекту (ШІ) імкліва мяняюць ландшафт медыяіндустрыі. І беларускі медыяландшафт — не выключэнне.
Мы разгледзім практычныя прыклады выкарыстання ШІ для:
🔹аптымізацыі ўнутрырэдакцыйных працэсаў;
🔹стварэння кантэнту;
🔹збору інфармацыі.
Наша экспертка — Яніна Мельнікава, медыяменеджэрка, рэдактарка і журналістка. Апошнія 8 гадоў узначальвае нішавае медыя, якое стварылі экалагічныя НДА Беларусі — «Зялёны партал». Яна падзеліцца досведам сваёй рэдакцыі па выкарыстанні ў рабоце інструментаў штучнага інтэлекту.
Вэбінар арганізаваны інстытутам Fojo (Швецыя) і Беларускай асацыяцыяй журналістаў пры фінансавай падтрымцы Савета Паўночных краін.
Рэгістрацыя і падрабязнасці
без впн
Рэкамендацыі па бяспецы | Instagram | Facebook | Patreon | Рассылка | TikTok
BY БАЖ Беларуская асацыяцыя журналістаў
Share with your friend now:
group-telegram.com/bajmedia/16886