Telegram Group & Telegram Channel
Як савецкія камуністы з сям'ёй ваявалі

🚩Новая сацыялістычная ідэалогія крытыкавала інстытут сям’і як адну з галоўных перашкодаў на шляху пабудовы камунізму. "Ужо класікі марксізму зразумелі, што сям’я гэта тая структура, якая прадукуе ўвесь час прыватную ўласнасць. І гэта тое, што перашкаджае збудаваць горад сонца. Пачынаючы з 1917-га года пачынаецца мэтанакіраванае змаганне з сям’ёй. Усе пагаджаліся з тым, што сям’ю трэба знішчаць, але мала хто ведаў, што замест яе", – распавядае Аляксандр Гужалоўскі.

🚩У тэарэтычных пошуках Савецкай Расеі свой значны след пакінула Аляксандра Калантай, адна з найбуйнейшых спецыялістаў у галіне гендарных адносінаў у расейскай сацыял-дэмакратыі. Менавіта яна ў сваіх ідэях упершыню аб’яднала марксізм і сексуальнасць. У 1920-ым годзе Калантай піша сваю апошнюю працу на тэму сексуальнай маралі «Дарогу крылатаму Эрасу!», якая моцна паўплывала на погляды камсамольскай моладзі БССР.

🚩У сваім звароце яна піша: «Мараль рабочага класа адкідае вонкавую форму любоўных зносін палоў. Для класавых задач рабочага класу зусім абыякава, набывае каханне форму працяглага і аформленага саюзу або выражаецца ў форме сувязі, якая мінае. Ідэалогія рабочага класа не ставіць аніякіх фармальных межаў для кахання».

🚩Прыхільніцай Калантай у Беларусі стала былая каханка Маякоўскага Соф«я Шамардзіна, якая ўзначальвала жаночы аддзел ЦК КП(б)Б. Як і Калантай, Шамардзіна была гарачай прыхільніцай бытавой роўнасці, грамадзянскага шлюбу, лёгкіх разводаў і абортаў. У сваіх шматлікіх выступах яна будуе вобраз «новай жанчыны», вольнай ад старой маралі. Гэтая «новая жанчына» сваёй галоўнай задачай лічыць служэнне грамадству, а таксама самаўдасканальванне, у тым ліку ў галіне адносін з процілеглым полам. Адвечныя сацыяльныя ролі маці і жонкі для яе з’яўляюцца другаснымі.

🚩Адным з вынікаў дэмаралізацыі паслярэвалюцыйнага грамадства сталі нярэдкія групавыя згвалтаванні жанчын. Найбольш брутальныя формы адносіны з дзеўчынамі набывалі ў рабочым моладзевым асяроддзі, дзе нядаўнія сяляне, пазбаўленыя традыцыйных нормаў і забаронаў, давалі найвялікшую колькасць згвалтаванняў, абортаў, пазашлюбных дзяцей, падкідышаў. У лістападзе 1928 году ў Нова-Барысаве група маладых рабочых мясцовай гуты імя Домбаля згвалціла работніцу, прычым жахлівай чаргой распараджаўся камсамолец Дзяругін. Карэспандэнт «Чырвонай змены» у 1927 г. так апісваў сексуальныя зносіны працоўнай моладзі на гуце імя Камінтэрна ў пасёлку Глуша Бабруйскага раёну: «У інтэрнат прыводзяць дзяўчат батрачак, пояць іх да бяспамяцтва, да таго, пакуль ім ня стане млосна, і тады гвалтуюць па чарзе і, пасля ўсяго, заплаціўшы некалькі капеек, іх збіваюць». Сексуальны гвалт меў месца і ў беларускай вясковай моладзі, якая ў 1920-ыя гг. перастала прытрымлівацца традыцыйных паводзін.

🚩Парадаксальна атрымліваецца, што нашчадкі саветаў гучна пафасна заяўляюць аб абароне сямʼі і адпаведных каштоўнасцяў ды адначасова бароняць Леніна і іншых бальшавікоў, якія хацелі знішчыць інстытут сямʼі.

У Савецкай Беларусі квітнела сексуальная анархія

group-telegram.com/historyja/12785
Create:
Last Update:

BY Historyja

Share with your friend now:
group-telegram.com/historyja/12785

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

These administrators had built substantial positions in these scrips prior to the circulation of recommendations and offloaded their positions subsequent to rise in price of these scrips, making significant profits at the expense of unsuspecting investors, Sebi noted. Telegram, which does little policing of its content, has also became a hub for Russian propaganda and misinformation. Many pro-Kremlin channels have become popular, alongside accounts of journalists and other independent observers. Telegram users are able to send files of any type up to 2GB each and access them from any device, with no limit on cloud storage, which has made downloading files more popular on the platform. Artem Kliuchnikov and his family fled Ukraine just days before the Russian invasion. In the past, it was noticed that through bulk SMSes, investors were induced to invest in or purchase the stocks of certain listed companies.
from it

Telegram Historyja
FROM American