Telegram Group Search
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Жыву ўспамінам той вясны,
Што дыхала надзеяй
І калыхала мары-сны,
Каб думкі маладзелі.

Вясна дарыла нам спакой,
Яна любіць вучыла.
Вясна цякла ў вачах ракой
І душы нам лячыла.

Яе чакалі мы ў мароз --
Надзею ў сэрцах грэлі,
Як саграе каханне лёс,
Каб думкі не старэлі.

Я развяду рукамі сум
І выйду на дарогу,
Каб зноў сустрэць сваю вясну
І пакланіцца Богу.

Скажу ёй: дзякуй за настрой,
За вэлюм дрэваў белы,
Дзе п’е нектар пчаліны рой,
Нібыта сімвал веры."

( ВАЛЕРЫЙ ПАЗНЯКЕВІЧ )

Хацелася на развітанне з гэтым днём цёплага, кранальнага верша. Поўнага настальгіі па вёснах, што прайшлі. Напоўненага надзеяй і каханнем. Моцнага малітвай за цяперашнюю светлую, гаючую, пяшчотную вясну.

Хай яна адпавядзе нашым чаканням. Хай не падвядзе.
Хай - будзе !

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Xaдзiлa вяpбa,
Дзe дзяцeй гypбa,
Hapaвicтыx выбipaлa,
Hapaвы выгaнялa.

Пяcтyxy-дзяўчынкy
Шлёгaлa гaлiнкaй,
3 дypacлiвым xлaпцoм
Гaвapылa дyбцoм:

– Hapaвы, нapaвы,
Iдзiцe нa paвы,
Ha ямы вaўчыныя
– Aд нaтypы дзяцiнae.

Taм з вятpaмi гaйcaйцe,
A дзяцeй нe чaпaйцe.
Xaй pacтyць – нe мapкoцiкi
– Cлyxмяныя,
Як вяpбoвыя кoцiкi,
Paxмaныя...

Taк вяpбa пpaмaўлялa,
Taк дзяцeй нaвyчaлa
– Aд дypнoты пaзбыццa,
Aд лянoты лячыццa,
– У Bepбнyю нядзeлю,
Ha дoбpyю нaдзeю...

( ВАСІЛЬ ЗУЁНАК )

Вось якой цудоўнай вярбы нарабілі для заўтрашняга свята рабяткі са Слуцка !

Упэўнена, многія такім жа чынам напрацавалі-навязалі-
упрыгожылі вербных галінак - і з людзьмі падзяліцца, і самім да храма з сімвалічнымі вербачкамі прыйцсці...

Заўтра - вялікае свята і на яго,кажуць, і прырода нас улашчыць - пацяплее !

Паглядзім-пабачым ! І сённяшні дзень правядзем па-сонечнаму !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СТРОЧЫЦЫ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. СТОЎБЦЫ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 12 красавіка.

Пераменная воблачнасць.
🌂 Пераважна без ападкаў.
Ва ўсходніх раёнах на асобных участках дарог галалёдзіца.
Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра максімальная днём ад + 4°з па ўсходзе да +13°з па захадзе.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
Вецер няўстойлівы слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра максімальная днём + 7..+ 9°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

12 красавіка - Пахвальная субота.

Хрысціяне ўзгадваюць Уваскрашэнне праведнага Лазара. Святы праведны Лазар жыў у Віфаніі, ля Іерусаліма. Падчас свайго зямнога жыцця Ісус Хрыстос часта наведваў яго і называў сваім сябрам. Аднак Гасподзь не быў з Лазарам у момант яго скону-калі Ісус у чарговы раз прыйшоў да яго, той ужо чатыры дні як ляжаў у труне. Тады Хрыстос уваскрэсіў праведніка з мёртвых. Многія іўдзеі, пачуўшы пра гэта, прыходзілі ў Віфанію і пераканаўшыся ў цудзе, станавіліся паслядоўнікамі Хрыста. Пасля ўваскрашэння Лазар жыў яшчэ 30 гадоў, кіраваў Царквой і распаўсюджваў хрысціянства.

У народзе сёння - Пахвальная субота.
Не грымяць кроснамі,каб не грымеў гром.

Таксама сённяшні дзень называлі Васіль Парыльшчык. У гэты перыяд пачыналася пацяпленне і зямля "парылася".

Прыкметы надвор'я :
🪿калі гусі высока ляцяць, значыць, вясной дажджоў будзе шмат, а калі нізка, то за сезон выпадае мала ападкаў;
🌼дзьмухаўцы ўжо зацвілі-лета будзе кароткім;
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры.
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

НАПЯРЭДАДНІ ВЕРБНІЦЫ...

Заўтра - вялікае хрысціянскае свята, якое адзначаць будуць і заходнехрысціянскія канфесіі, і ўсходнехрысціянскія - разам, у адзін дзень.

Выдатная падзея !

Ўваход Гасподзень у Іерусалім ці Пальмавая, а ў нашых шыротах Вербная нядзеля !


Будуць поўныя храмы. Будуць стракацець вербы. А ВЫ падрыхтавалі сімвалічныя галінкі ?!)
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ВЕРБАЧКА да СВЯТА.

У нядзельнай школе прыхода храма Святой блажэннай Матроны Маскоўскай падрыхтаваліся
да Вербнай нядзелі.


Для ўпрыгожвання галінак вярбы педагог творчай майстэрні нядзельнай школы Людміла Віктараўна Хатэноўская разам з навучэнцамі падрыхтавала кветкі з дэкаратыўнай паперы, стужачкі, майстравала прыбраныя падвескі з разнастайных матэрыялаў.

Да ўпрыгожвання вербачак далучыліся не толькі навучэнцы нядзельнай школы, але і малодшыя брацікі і сястрычкі выхаванцаў, іх бацькі.

Стараннямі дзяцей, бацькоў і педагогаў з'явіліся цэлыя кошыкі прыгажосці! Паасобку мы адна кропля. Разам мы акіян !

#СлуцкаяЕпархія
2025/04/12 12:15:13
Back to Top
HTML Embed Code: