Telegram Group Search
У Казловічах Гродзенскага раёна драўляны касцёл сярэдзіны XIX стагоддзя, ашалявалі металічным сайдынгам з прынтом дрэва 🤦‍♂️

Фота
#Казловічы #касцёлы #антырэстаўрацыя #драўлянаедойлідства
Спадчына
Памятаеце царкву ў Магілёве, якую хацелі пабудаваць у ахоўнай зоне заказніка "Пячэрскі лесапарк", даказваючы праз дзяржаўныя медыя, што за будаўніцтва царквы выступаюць тысячы і тысячы мясцовых жыхароў, а будаваць будуць на пустыры, які не мае ніякага дачынення да заказніка?

Але гэта хлусня, і ў ахоўнай зоне заказніка быў забаронены знос цэлага шэрагу мясцовых відаў раслін.

І што вы думаеце, актывісты атрымалі на свой зварот адказ ад аблвыканкама, у якім быў прызнаны факт, што на тэрыторыі, якую аддалі пад будаўніцтва царквы, растуць дуб чарэшчаты, клён вастралісты, ясень звычайны, ліпа — усе яны забаронены да высечкі рэгламентамі ахоўнай зоны заказніка.

Праз гэта чыноўнікі аблвыканкама прапаноўваюць падшукаць пад царкву іншы ўчастак.

Цікава, хто пераможа ў выніку.

Фота
#Магілёў #цэрквы #паркі #ахова
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Anonymous Quiz
14%
Уладзімір Ленін
30%
Уінстан Чэрчыль
29%
Адольф Гітлер
27%
Беніта Мусаліні
Спадчына
«Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры»

Хто аўтар гэтых слоў?
Перавага адразу трох варыянтаў паказвае, што выраз у цэлым не асацыюецца з нацысцкай ідэалогіяй. Яе тут і няма. Выраз добра сфармуляваны, але як на мой густ — ён даволі банальны: сведчанні, ці дакументы культуры, калі даслоўна, ніяк і ні пры якіх умовах не могуць знікнуць раней ці адначасова з народам. Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.

Проста з той прычыны, што археалогія нікуды не дзенецца.
Гэта не адзіны выраз Гітлера, які быў змешчаны на Доме мастацтва ў Мюхнене, быў яшчэ, напрыклад, «Мастацтва — гэта ўзвышаная місія, якая абавязвае да фанатызму» (Die Kunst ist eine erhabene und zum Fanatismus verpflichtende) - ужо цалкам у духу таталітарнай ідэалогіі.

Выраз «Ніводны народ не жыве даўжэй, чым сведчанні яго культуры» пазітыўны і натхняльны для народа, да якога ён звернуты. Але адкінуць гістарычны кантэкст тут немагчыма. З гэтага ж выразу можна вывесці і нацысцкую палітыку супраць "няправільных" народаў: каб іх знішчыць, недастаткова масавых забойстваў, трэба знішчыць яшчэ і іхнюю культуру. З культурнай палітыкай нацыстаў на акупаваных тэрыторыях беларусы добра знаёмыя.

Але калі задумацца, то Беларусь ужо вельмі даўно знаходзіцца ў парадаксальнай сітуацыі: Гітлер — звонку, Гітлер — знутры. Гэтыя Гітлеры працуюць па-рознаму.

Першыя — занятыя найпрымітыўнешым разрабаваннем краіны: вывазам культурных каштоўнасцей з Беларусі і прадстаўленнем іх, як спрадвечна сваіх.

Другія — занятыя выкрэсліваннем імя беларусаў з падзей і біяграфій. Людзі, якія нарадзіліся, жылі і дзеялі на гэтай зямлі, нечакана становяцца часткай іншаземных пантэонаў з эксклюзіўнымі правамі на гэтых постацей. Вядомая формула: спачатку беларускі дзеяч становіцца савецкім, каб пасля савецкі стаў... Часта недастаткова нават таго факта, што дзеяч сам называў і падпісваў сябе беларусам — не ўсё так адназначна для Гітлераў вакол нас.

Трэція Гітлеры, самыя падступныя, дзейнічаюць знутры. Іх задача выстаўляць беларускіх дзеячаў мінула як ворагаў беларусаў, сучаснасці — прымусіць маўчаць, іх творы — прызнаць небяспечнымі для дзяржавы, помнікі —ператварыць на руіны, а беларускую мову — аб'явіць няіснай.

Усе яны працую на адно і тое ж: пазбавіць беларусаў сведчанняў іх культуры ці прымусіць саміх адмовіцца ад яе, каб народ, нацыя, перастаў існаваць. Поспех у гэтай справе надзвычай вялікі, асабліва за апошнія паўстагоддзя.
У Магілёве на вуліцы Раўчакова адкрылі памятны знак «Дрэва жыцця» ў памяць пра больш як 300 забітых нацыстамі мірных грамадзян, чые парэшткі былі выяўлены у Казіміраўскім лесе ў 2024 годзе і перапахаваны.

#Магілёў #помнікі #вайна
У Брэсце пры падтрымцы Расіі адкрыты помнік савецкім пагранічнікам. Там ужо нейкія неадэкватныя маштабы мемарыялізацыі пагранічнікаў, я толькі не разумею прычыны - нямецкая армія ў 1941 годзе прайшла савецкую граніцу, як нож праз масла, і праз тыдзень узяла сталіцу Беларусі. Абарона Беларусі абсалютны правал — атакаваная з двух бакоў Польшча пратрымалася даўжэй, чым Савецкая Армія на тэрыторыі БССР, — а па колькасці помнікаў можа скласціся ўражанне, што адкінулі ворага яшчэ на подступах.

Ну і сюжэт дзіўнаваты. Адкрыццё помніка прымеркаванае да пачатку Вялікай Айчыннай вайны, абароны ад немцаў, але пагранічнікі ставяць памежны савецкі слуп. То бок гэта або падзеі 1939 года, калі СССР і нацысцкая Германія падзялілі Польскую Рэспубліку і новая мяжа прайшла каля Брэста, або 1944 год, калі выбілі немцаў з Беларусі - але ў гэтых падзей свае спецыфічныя даты. Перадача Брэста нацыстамі Саветам - 22 верасня 1939, вызваленне Брэста ад немцаў - 28 ліпеня 1944.

#Брэст #помнікі #вайна
Вось так цяпер выглядае памятны знак у гонар пінскага біскупа Зыгмунта Лазінскага на яго радзіме ў вёсцы Барацін Карэліцкага раёна, які быў пастаўлены ў лістападзе 2023 года.

Фота
#Барацін #помнікі
Пражскі астранамічны гадзіннік бачылі мільёны і мільёны турыстаў. Мала хто здагадваецца, што ён быў разбураны ў час Пражскага паўстання 1945 года, нягледзячы на наяўнасць засцерагальнай загародкі. Увогуле ў Празе можна адшукаць толькі адно выразнае сведчанне вайны на той жа Старамесцкай плошчы.

#Прага #вайна #замежжа
2025/06/24 21:28:42
Back to Top
HTML Embed Code: