Telegram Group Search
Да гістарычнага будынка на Васілька дабудуюць паверхі і плошчы. Яго ператвораць у жылы дом 🏗

Будынак па вул. Васілька, 5 (былыя яслі каля літоўскага консульства) - 1911 г. пабудовы

📌 Што запланавана:
Падключаць да камунікацый, магчыма, з міні-кацельняй на біямасе.
Азеляняць тэрыторыю, пры выдаленні дрэў абавязаны зрабіць кампенсацыйныя пасадкі.
Паркоўку рабіць не плануюць.

Будынак не мае ахоўнага статусу, але знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра Гродна - у час земляных працаў патрэбны археалагічны нагляд.

📜 Раней у будынку месцілася яўрэйская малітоўная школа або дом памешчыка Кандратовіча, з 1950-х – дзіцячы яслі-сад.

У 2018 года будынак перайшоў у карыстанне праваслаўнай царквы, тут хацелі зрабіць сацыяльны цэнтр і пякарню, пачалі рамонт, але спынілі праект. Будынак прадалі

📅 Рыхтуюць абмеркаванні справаздачы аб уплыве на наваколле планаваных працаў:

сакавік-красавік 2025 – падрыхтоўка справаздачы АУНА,
красавік-травень 2025 – грамадскія абмеркаванні,
травень-чэрвень 2025 – сход па выніках справаздачы,
чэрвень-ліпень 2025 – канчатковае рашэнне па праекце.

🏢 Замоўца – ТАА «СпектрІнвестГрупп», кампанія, якая здае нерухомасць у арэнду.
У Гародні з'явіўся першы святлівы пешаходны пераход 🚶‍♀️

Яго зрабілі на Ажэшкі, каля ўваходу ў парк Жылібера

Чаму менавіта там?
Пераход зрабілі на брукаванцы, дзе цяжка наносіць звычайную разметку.

💡Лепшая бачнасць у цемры павышае бяспеку і для пешаходаў, і для кіроўцаў.

Пераход будзе працаваць у тэставым рэжыме 45 дзён. Калі спадабаецца, такія рашэнні могуць з'явіцца і ў іншых месцах горада.
«Гродна Азот» хоча перанесці скід ачышчаных стокавых водаў вышэй за Гародню

На заводзе «Гродна Азот» збіраюцца абнавіць сістэму біялагічнай ачысткі сцёкаў, бо цяперашнія збудаванні і камунікацыі зношаныя. Разглядаюць два варыянты:

1️⃣Рэканструкцыя дзейных ачышчальных збудаванняў
▪️ Адрамантуюць і мадэрнізуюць існуючую сістэму.
▪️ Перакладуць частку калектара, які скідвае ваду ў Нёман.
▪️ Новыя трубы пройдуць па тэрыторыях, дзе няма жылых дамоў.
Для гэтага спатрэбіцца дадатковая тэрыторыя.

2️⃣ Альтэрнатыўны - будаўніцтва новага аддзялення:
▪️Пабудуюць новае аддзяленне біялагічнай ачысткі каля завода.
▪️ Пракладуць новыя падземныя трубы да Нёмана (4 км вышэй за Гродна па плыні).
▪️ Старыя збудаванні закансервуюць, ліквідуюць або перададуць іншаму ўласніку.

👥 Грамадскія абмеркаванні прызначаны з 5 сакавіка па 3 красавіка 2025 г.
👀 Справаздачу па ўплыву планаваных прац на навакольнае асяроддзе (АУНА) можна пачытаць і паглядзець:
1. На сайце Гродзенскага гарвыканкама www.grodno.gov.by («Гарадская гаспадарка» – «Грамадскія абмеркаванні»). Кантакт: начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Конан Дзяніс Раманавіч, (80152) 62-69-93, [email protected]
2. У ААТ «Гродна Азот» (пр. Касманаўтаў, 100, 230013, г. Гродна). Кантакт: менеджар па праектах службы перспектыўнага развіцця Мураўёў Васіль Іванавіч, (80152) 79-49-27, [email protected].
3. На афіцыйным сайце ААТ «Гродна Азот» www.azot.by («Грамадзянам» - «Грамадскія абмеркаванні»).
4. У ПРУП «Белкамунпраект» (вул. Някрасава, 5, 220040, г. Мінск). Кантакт: галоўны інжынер праекта Лабоцкі Дзмітрый Юр'евіч, (80172) 336 07 01.

📭 Заўвагі і прапановы прымаюць:
1. Гродзенскі гарвыканкам (пл. Леніна, 2/1, 230023, г. Гродна),
[email protected], Дзяніс Конан;
2. ААТ «Гродна Азот».
Urban Hrodna - городская среда Гродно
Дом на Міцкевіча, 9 рэканструююць пад краму Гэта суседні будынак з «Домам з цмокамі» ў Новым Свеце. Ён стане будынкам адміністрацыйна-гаспадарчага прызначэння, з крамай нехарчовых тавараў і кабінетамі. Вакол добраўпарадкуюць тэрыторыю: азеляняць, пракладуць…
🏗 Рэканструкцыя будынка на Міцкевіча, 9: што плануюць?

Дом на Міцкевіча, 9 (суседні з домам з цмокамі) - 1903 г.п., Т-падобнай формы, з драўлянымі нясучыя сценамі і другім мансардным паверхам. Праект улічвае існуючую забудову і падключэнне да гарадскіх камунікацый.

📌 Што зробяць?
▪️ 1 паверх – краму непрадукавых тавараў і санвузлы.
▪️ 2 паверх – адміністрацыйныя памяшканні.
▪️ Падвал – тэхнічныя памяшканні.
▪️ Будзе доступ для маламабільных людзей.
▪️ Ацяпленне – ад гарадскіх цепласетак або міні-кацельня (электра- або газавая, магчыма, на біямасе).
🪴 Добраўпарадкаванне тэрыторыі: зробяць адмостку, уладкуюць ходнік, паставяць малыя архітэктурныя формы, разаб'юць газоны і кветнікі. Адвод дажджавой вады - праз знешнюю сістэму вадасцёкаў у гарадскую каналізацыю.

🚧 Асноўны пад’езд – з боку вул. Міцкевіча. Уваходы для наведвальнікаў – з паўночнага і паўднёвага фасадаў.

👥 Грамадскія абмеркаванні справаздачы па АУНА - з 19 сакавіка па 18 красавіка 2025 г.
👀 Справаздача па ўплыву прац на навакольнае асяроддзе, заўвагі і прапановы:
1. На сайце Гродзенскага гарвыканкама www.grodno.gov.by («Гарадская гаспадарка» – «Грамадскія абмеркаванні»). Кантакт: начальнік упраўлення будаўніцтва, архітэктуры і горадабудаўніцтва Конан Дзяніс Раманавіч, (80152) 62-69-93, [email protected]
2. ТАА «Формула вады» (230025, г. Гродна, вул. Подольная, 24). Кантакт: дырэктар Бубенин Аляксей Вітальевіч, +375333266668, [email protected].
3. У ІП Мальевская Вольга Віктараўна. Кантакт: +375(29)7881702, [email protected].
У Гродне нарэшце пачалі змагацца з амялой 🌿

Праца ідзе ўжо два месяцы. «Гродназеленбуд» наладзіў сістэмную абрэзку заражаных дрэваў, піша "Гродна Плюс". Калі ўражана больш за 70% кроны, дрэва могуць цалкам выдаліць. Але таполі і ліпы часта аднаўляюцца нават пасля выдалення 90% галінаў.

🗓 Найлепшы час для абрэзкі - восень-зіма, пакуль дрэвы ў стане спакою. Калі на ім ёсць гняздо, праца забароненая з 15 лютага да 15 жніўня.

📍 Зараз працы ідуць вуліцах Горкага, Багуцкага, Вясенняя — амаль цалкам ачышчана. Раней прыбралі амялу на Кургане, могілках на Белуша, у парку Афганцаў.

🏭 Прадпрыемствы, у якіх ёсць тэхніка і матэрыялы, просяць далучыцца да абрэзкі на сваіх тэрыторыях.

Амяла - паразіт. Яна атрымлівае ваду і мінеральныя рэчывы ад дрэва-гаспадара. Пры моцным заражэнні амяла аслабляе дрэвы, зніжае рост і жыццёвую сілу. У горадзе дрэвы і так церпяць ад забруджвання паветра, ушчыльнення глебы і механічных пашкоджанняў.

Карысцьад амялы - зімой яе ягады ядуць некаторыя віды птушак. Але яны ж і разносяць расліну далей.
У Гародні з’явіцца новая скульптура! 🗿

На левым беразе Нёмана, у скверы па вуліцы Дарвіна, плануюць усталяваць скульптуру закаханых. Гродзенскі гарвыканкам абвясціў конкурс эскізаў — прафесійныя скульптары і архітэктары могуць падаваць заяўкі да 30 красавіка.

Манументальна-дэкаратыўная скульптура павінна быць адна- або шматкампанентнай і выкананай у класічных традыцыях манументальнага мастацтва .

Пераможцу выберуць «усляпую» — па макетах, без ведання імёнаў аўтараў 👥

Як вам ідэя, ці хацелі б пабачыць у Гродне сімвал кахання?
У Гродне правядуць фестываль графіці «Фарбы Гродна» 🎨

Яго плануюць на ліпень.
Пакуль чыноўнікі мяркуюць арганізаваць у якасці пляцовак для графіці, напрыклад, 5 фур 🥲 або іншыя плоскасці.
Там на працягу дня можна будзе легальна ствараць вулічныя малюнкі.

📖 У Беларусі графіці і муралы рэгулююцца заканадаўствам аб ахове грамадскага парадку і добраўпарадкаванні населеных пунктаў. Нанясенне малюнкаў на будынкі ці іншыя аб'екты без дазволу ад уласніка (ці ЖКГ) лічыцца адміністрацыйным правапарушэннем (як, зрэшты, і ў многіх іншых краінах). Таксама праект трэба ўзгадняць з мясцовымі ўладамі. Могуць спатрэбіцца і іншыя дазволы і ўзгадненні, у залежнасці ад месца.

👀 У Мінску некалькі гадоў праходзіў фестываль "Вуліца Бразіл". Муралы, створаныя ў час яго на вул. Кастрычніцкай, сталі адной з цікавостак горада. У Гродне муралаў надзвычай мала - асабліва на негістарычную тэматыку. Не ў апошнюю чаргу - праз цяжкасці ў узгадненнем і любоўю ЖКГ да іх вынішчэння.
У Гродне на пляжах усталююць новую пляжную мэблю

Гэта шэзлонгі, лавачкі, навесы і арэлі

Яе размесцяць:
- на Цэнтральным пляжы,
- на Юбілейным возеры,
- на пляжы ў Пышках.

Мэблю адмыслова зрабілі ва УЖРЭП Ленінінскага раёна да новага сезона
⚡️У Гродне змянілі кошт на праезд і расклады большай часткі тарнспарту!

З 5 красавіка праезд каштуе 90 кап., у кіроўцы - 1 руб.

❗️Таксама змянілі палажэнне «Аб рэжыме працы і адпачынку кіроўцаў». Таму з 1 красавіка змяніўся і расклад большай часткі гарадскіх аўтобусных і тралейбусных маршрутаў.

Змены датычаць тралейбусаў №№ 1-15, 18-25; аўтобусаў №№ 1-6, 8-12, 14-21, 23-27, 29-30, 34-36, 38-39, 41, 43, 47, 49, 52. Актуальныя расклады 👉 тут
2025/04/07 08:15:45
Back to Top
HTML Embed Code: