🔥 Добрая навіна, яшчэ аднаму дзіцяці ўдалося сабраць грошы на прэпарат ад генетычнага захворвання СМА.
Марат Дуброўскі з Салігорска хутка атрымае свой доўгачаканы вырашальны ўкол.
Акаунт у Інстаграм

🔥 Каця Вінаградава з Кобрына ўсё яшчэ чакае нашай дапамогі.
Часу ў дзяўчынкі вельмі мала, таму што пасля дасягнення пэўнай вагі цела прэпарат ужо не ўводзіцца.
Калі ласка, не прайдзіце міма!
👉 Аказаць дапамогу можна па рэквізітах, якія знойдзеце па спасылцы ніжэй, або проста перавесці на нумар тэлефона, што на фота ў посце.
https://katyasmakobrin.taplink.ws/?fbclid=PAQ0xDSwK39vVleHRuA2FlbQIxMQABp3JcLeC8mSaoDTJNlZ85ttirHdcxFyk-Y_Fur58EkVh34rwXCR1JEuFIV-8Z_aem_mJq-2Ib1qFdPzPlVsMghig

Forwarded from Звязда
Чым парадуе фестываль «Маладзечна-2025»?
🗓 Найбуйнейшы музычны форум нашай краіны пройдзе 13 і 14 чэрвеня, аднак мерапрыемствы ў горадзе стартуюць ужо 10-га.
Па традыцыі асноўныя падзеі — Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў беларускай эстраднай песні і канцэрты адкрыцця і закрыцця фестывалю — пройдуць на галоўных сцэнічных пляцоўках Маладзечна.
Увогуле адбудзецца больш за 70 мерапрыемстваў❗️Якіх?
Чытайце на zviazda.by

#Літаратура
***
Беларусь для мяне – мая родная маці,
Што ў залочаны восені цвет
У сялянскай з лучынаю хаце
Нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне – гэта шчырая вера,
Гэта сэрца сыноўняга стук.
Беларусь для мяне – гэта звонкая лера
І цымбалаў раскацісты гук.
Беларусь для мяне – гэта белыя зімы
І вясновы бурлівы разліў;
Васількі ў жытох гаманлівых,
Водар бэзаў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне – гэта восень з кастрыцай,
Верацёнаў гудзенне, красён перастук:
Кужаль, вытканы мамай, сястрыцай,
Гэта плёны ад працы мазолістых рук.
Беларусь для мяне – гэта слуцкія ткаллі,
Што прыгожыя ткуць паясы;
Гэта спевы птушыныя ў лесе
І палеткаў шырокіх прыволле.
Беларусь для мяне – Каліноўскі, Скарына,
Бегушэвіч, Купала і сотні такіх,
Каго гора-бяда не скарыла,
Хто ніколі не зрокся сваіх.
Беларусь для мяне – гэта спеўная лера
І крынічка, што з лесу бяжыць;
У свой край непахісная вера,
Што ён жыў, і жыве, й будзе жыць.
Янка Золак

Forwarded from Матуля Беларусь
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ЕЖУ.
😝Памаўчы, язычок, калі ясі, а не памаўчыш – трасцу з’ясі.
🐔Галоднай курцы зярнятка на думцы.
💰Як не пад’ясі, дык залатую карэту прадасі.
😁Галодныму цыганы сняцца.
☝️Як маем, так і ўжываем.
🍰Прыйшлі вестачкі, што хочацца естачкі.
🍯Спадзяваўся дзед на мёд, ажно і без вады спаць лёг.
🥖Чужы хлеб смачнейшы.
🍞Ашчандзаўся, ашчандзаўся: хлеб з’еў, а квас астаўся.
🥞Сядзі, баба, да вечара, табе бліноў напечана.
🥔Хто бульбы не з’еў, той галодны чалавек.
🥬Без капусты жываты пусты.
🐈🐈⬛️Есць як кот: колькі важыць, столькі і з’есць.
🍖Смачнае не пераясі і чыстае не пераходзіш.
😳Пераборны заўсёды галодны.

Forwarded from Naračanščyna | Нарачанскі край
Стары кляштар Мядзельскага касцёла
Гэтае фота 1900 года з'яўляецца найстарэйшым фотаздымкам касцёла Маці Божай Шкаплернай. Як зразумець адкуль зроблена фота, калі храм выглядае амаль аднолькава з усіх бакоў? Тут ёсць падказка — праваслаўны крыж, дзякуючы якому бачна, што гэта паўночны, задні бок касцёла.
З правага боку ад храма на фота можна пабачыць мураваны будынак, якога сёння не існуе. Гэта кляштар, які быў пабудаваны разам з касцёлам і плябаніяй у 1750-я гады. Там размяшчаліся келлі для манахаў і іншыя пакоі, як хор, рэфектар (трапезная зала), кухня, туалет, гардэроб і бібліятэка. У пачатку XIX стагоддзя ў бібліятэцы было 423 тамы кніг, а каля 1830 г. яна налічвала ўжо 500 тамоў твораў пераважна духоўнага зместу. Пазней гэтыя кнігі згарэлі ў 1943 годзе разам з драўляным касцёлам у Новым Мядзеле.
У 1832 годзе царская ўлада ліквідавала кляштар у Мядзеле. Касцёл быў аддадзены праваслаўным, а ў 1912 г. настаяцель храма перадаў кляштар яўрэям Кабыльніка на цэглу для дамоў.

#ЛюдзіБеларусі
13 чэрвеня 1702 года нарадзіўся Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька)
Дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, мецэнат, найбольш уплывовы прадстаўнік роду Радзівілаў у сярэдзіне XVІІІ стагоддзя.
Заснаваў Нясвіжскую друкарню, Нясвіжскі кадэцкі корпус, Нясвіжскі тэатр Радзівілаў. Трымаў шмат мануфактур (суконную і дывановую ў Нясвіжы, шкляныя ў Налібоках і Урэччы, шаўковых паясоў у Слуцку, фаянсавую ў Свержані, шпалерную ў Карэлічах).
На працягу ўсяго жыцця вёў дзённік («дыярыуш»).

З 1 ліпеня ў Беларусі адкрыецца паляўнічы сезон на бурых мядзведзяў
Паляванне на мядзведзяў было забаронена ў Беларусі ў 1930-я гады. У 1981 годзе звер быў занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Яна аднаўляецца адзін раз на 10 гадоў.
31 сакавіка 2025-га ўступіў у сілу адноўлены спіс рэдкіх і знікаючых відаў дзікіх жывёлін і дзікарослых раслін, зацверджаны Міністэрствам прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.
🔎 Падрабязней на zviazda.by

Forwarded from Радыё "Культура"
🖼 “Верасень-35”
✔️ У Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтва" Беларускага саюза мастакоў адкрылася выстава жывапісу і графікі "Верасень-35" секцыі "Верасень".
Тут прадстаўлены і персанальныя міні-экспазіцыі чатырох вельмі розных па стылістыцы і тэхніцы юбіляраў - Таццяны Царовай, Наталлі Марчанка, Алы Каласенцавай і Марыны Эрэнбург.
❗️Выстава будзе працаваць да 25 чэрвеня.
👉Радыё "Культура"👈

Forwarded from De facto. Беларуская навука
Раскопкі ў Заслаўі: шукаюць уязную браму і падземны ход
Напачатку чэрвеня пачаліся палявыя работы на тэрыторыі Заслаўскага замка (гісторыка-культурная каштоўнасць «Гарадзішча Вал»). Археолагі з Інстытута гісторыі НАН прыступілі да расчысткі праезду ў браму замка з мэтай яе далейшай кансервацыі і музеефікацыі.
Акрамя таго, як распавёў газеце «Прысталічча» археолаг Іван Спірын, спецыялісты плануюць паглыбіцца да «падземнага ходу», як назваў яго доктар гістарычных навук Георгій Штыхаў, які праводзіў тут раскопкі ў 1972 годзе. «Умоўна называем яго падземным ходам. Але гэта можа быць і дрэнажная студня, або збудаванне з падвойным прызначэннем. Мы расчысцім яго да ўзроўню падлогі, і хутчэй за ўсё, глыбей капаць не станем – хоць падмуркі, верагодна, залягаюць ніжэй», – распавёў археолаг Іван Спірын.
Гарадзішча ў Заслаўі ўяўляе сабой рэшткі старажытнага горада з абарончымі сценамі і валамі, які існаваў з IX па XIII стст. На яго месцы затым узнік Заслаўскі замак – помнік абарончага дойлідства канца XVI-XVII стст.

Беларускі навуковец датаваў знаходкі ў Албаніі 5 тысячагоддзем да н.э.
У часопісе Dendrochronologia выйшла публікацыя групы навукоўцаў, сярод якіх Максім Ярмохін з Беларусі. Пры археалагічных даследаваннях у 2021 - 2023 гг. на ўчастку Лін 3 на заходнім беразе Ахрыдскага возера (Албанія) знайшлі 706 узораў драўніны (сасна склала 60%). На здымку – падводныя раскопкі на Ахрыдскім возеры, самым старажытным на Балканах.
Шляхам спалучэння радыёвугляроднага датавання і дэндрахраналогіі, па гадавых кольцах дрэў eдалося рэканструяваць развіццё трох палісадаў у 4404 - 4340 гг. да н.э. Упершыню вызначана часавая эвалюцыя такіх канструкцый на неалітычным паселішчы на Балканах. Патэнцыйны памер паселішча ацэньваецца ў 100 - 150 м у дыяметры, яно мела пераважна абарончую функцыю.
Нагадаем, што цяпер Максім Ярмохін працуе ў Інстытуце археалагічных навук Бернскага ўніверсітэта (Швейцарыя). Раней ён распрацаваў першую тысячагадовую кальцавую храналогію сасны ў Беларусі, што дазволіць датаваць драўляныя пабудовы ў краіне.

👆🏻Вучоныя высветлілі, што чалавечы мозг можа адключацца на працягу дня
З дапамогай МРТ і нейрасеткавага аналізу даследчыца зафіксавала моманты, калі мозг не выяўляў прыкмет напраўленага мышлення.
Кагнітыўны нейравучоны Атэн Дэмертзі з Універсітэта Льежа (Бельгія) правяла даследаванне і высветліла наступнае: на працягу дня наш мозг праводзіць ад 5 да 20% часу ў стане «пустаты» — без канкрэтных думак або фокусу ўвагі.
З дапамогай МРТ і нейрасеткавага аналізу даследчыца зафіксавала моманты, калі мозг не выяўляў прыкмет напраўленага мышлення. Гэта не было сном або медытацыяй — хутчэй, мазгавы «пераход у халасты рэжым».
Галоўнае пытанне для Дэмертзі — чаму адбываецца адключэнне свядомасці. Хоць адказ пакуль не знойдзены, яна мяркуе, што механізм звязаны са сном і ўзбуджэннем.
zviazda.by

Forwarded from Царства Прыроды
Падводная мова? Ці імёны дэльфінаў🐬👄
• У свеце жывёл мала відаў, здольных на такую складаную сацыяльную камунікацыю, як дэльфіны. У даследаваннях марскіх біёлагаў высветлілася, што кожны дэльфін у групе мае ўнікальны гукавы сігнал — так званы «подпісны свіст». Гэты свіст — нібы асабістае імя.
• Калі малады дэльфін нараджаецца, ён «прыдумвае» сабе гэты свіст, і яго сям’я запамінае яго. З цягам часу сябры і сваякі пачынаюць выкарыстоўваць гэты гук, каб звернуцца канкрэтна да яго. Гэта падобна на тое, як людзі клічуць адзін аднаго па імені.
• Што яшчэ больш дзіўна — дэльфіны здольныя распазнаваць і імітаваць свіст іншых дэльфінаў. Так яны падтрымліваюць сувязь, нават калі знаходзяцца на вялікай адлегласці. Гэта сведчыць пра высокі ўзровень інтэлекту, памяць, сацыяльныя навыкі і нават зачаткі мовы.
• Навукоўцы распавялі, як зрабілі такія высновы. Яны запісвалі гукі дэльфінаў і эксперыментальна вызначалі, як яны рэагуюць на «сваё імя» ў гукавым запісе