Telegram Group Search
Беларуская дыяспара Беластока арганізавала акцыю памяці Рамана Бандарэнкі і іншых ахвяраў рэжыму Лукашэнкі

Беларусы прынеслі знічы, кветкі, БЧБ-сцягі, партрэты ахвяраў рэжыму да Генеральнага Консульства РБ у Беластоку.
Чарговага «Ганаровага грамадзяніна» Віцебшчыны судзілі за «экстрэмізм»

Гэта Юрый Лабанаў — электрагазазваршчык «Лепельводаканала». Імя мужчыны сёлета занеслі на Дошку гонару Лепельскага раёна па выніках 2023 года.

Учора ў Лепелі, апроч яго, судзілі яшчэ дваіх чалавек па палітычных адміністрацыйных справах. Як піша @vitebsk_info, сярод іх яшчэ адна супрацоўніца «Лепельводаканала» — Вікторыя Стульба.
У Беларусі новае «экстрэмісцкае фармаванне» «Беларуский Народный Трибунал»

Адпаведнае рашэнне прынятае МУС 12 лістапада.

Паводле ведамства, дачыненне да ініцыятывы маюць Ігар Макар, Арцём Прыпісноў, Мікіта Леанюк, Вольга Катовіч.
🗳За «перашкоду выбарам і рэферэндуму» з 2020 года ў Беларусі асудзілі 20 чалавек

Сёлетняя выбарчая кампанія перайшла ў актыўную фазу: з 7 лістапада па 6 снежня ў Беларусі збіраюць подпісы за «вылучэнне кандыдатаў у прэзідэнты», а падстаўныя кандыдаты пачалі здымаць свае кандыдатуры.

Паводле інфармацыі «Вясны» з 2020 года асудзілі ўжо 20 чалавека за «перашкоду ажыццяўленню выбараў», з іх пяць — жанчыны, у адносінах да сямі чалавек справы разглядаліся завочна. Па справах за выбары-2020 агулам былі асуджаны восем чалавек, а за рэферэндум-2022 — 12. Паводле артыкула 191 Крымінальнага кодэкса беларусаў і беларусак судзілі за заклікі «пайсці ў госці да Ярмошынай», за лісты сябрам выбарчых камісій, за ўлёткі перад рэферэндумам.

«Вясна» распавядае, каго і за што судзілі ў Беларусі за «перашкоду выбарам і рэферэндуму».

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116682
Амбасада Германіі ў Беларусі пракаментавала сустрэчу Марыі Калеснікавай з татам

«Мы рады, што Марыя Калеснікава пасля больш за 600 дзён адзіночнага зняволення атрымала магчымасць убачыць свайго бацьку. Беларусь абавязана выконваць мінімальныя гуманітарныя стандарты ў адносінах да зняволеных. Да іх належаць права на наведванне, атрыманне пошты і медыцынскае абслугоўванне. Мы патрабуем вызвалення ўсіх палітзняволеных»,напісала амбасада на сваёй старонцы ў Facebook.

Нагадаем, учора з'явіліся фотаздымкі сустрэчы Марыі са сваім татам.
Спісы на «гутаркі», пагрозы звальненнем, забарона на выезд — чарговая хваля рэпрэсій на Беларускай чыгунцы

Фактычных звестак аб колькасці прыцягнутых да «прафілактычных гутарак» і праверак або затрыманых супрацоўнікаў няма, аднак падобныя выпадкі далёка не адзінкавыя, піша «Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі».

Паводле звестак ініцыятывы, толькі ў адным аддзяленні БЧ (Мінскага — НАЧ-1) у спісах супрацоўнікаў, якіх неабходна праверыць ці «паразмаўляць», утрымліваецца больш за 60 чалавек.

З часткай людзей проста праводзяць «прафілактычную гутарку»: запалохваюць звальненнем ці крымінальнай справай і далейшым турэмным тэрмінам, даюць падпісаць паперу-абавязацельства, што супрацоўнік не будзе ўдзельнічаць у недзяржаўных мерапрыемствах. Іншым пасля «гутаркі» прапануецца ў добраахвотна-прымусовым парадку наведаць КДБ.

Пры правядзенні «гутарак» супрацоўнікі КДБ забіраюць у людзей мабільныя тэлефоны на сем-дзесяць хвілін і праводзяць з імі маніпуляцыі без ведама ўладальнікаў.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
👷‍♂️За чатыры гады ў Беларусі знішчаны незалежны прафсаюзны рух: 17 актывістаў дагэтуль за кратамі

Сярод масавых парушэнняў правоў працоўных у Беларусі істотнае месца займае знішчэнне незалежнага прафсаюзнага руху і крымінальны пераслед яго кіраўнікоў і актывістаў.

Па звестках праваабаронцаў «Вясны», за перыяд з верасня 2020 па 2024 год было затрымана больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў стачкамаў на прадпрыемствах. Многія з іх за сваю дзейнасць па абароне працоўных правоў зазналі крымінальны пераслед.

Распавядаем, як беларускія ўлады знішчалі незалежны прафсаюзны рух.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116681
❗️Больш за месяц невядомае месцазнаходжанне палітвязня Аляксандра Францкевіча

У чэрвені у судзе Ваўкавыскага раёна палітвязню Аляксандру Францкевічу, асуджанаму раней да 16 гадоў і дзевяці месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму, дадалі яшчэ адзін год зняволення. Яго абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі).

Да разгляду апеляцыйнай скаргі яго ўтрымлівалі ў баранавіцкім СІЗА-6, адкуль напачатку кастрычніка этапавалі ў калоніі, але якую — невядома. З таго часу яго блізкія не атрымлівалі ад яго ні лістоў, ні паведамлення з папраўчай установы, куды яго накіравалі для адбыцця пакарання. Таму фактычна больш за месяц нічога невядома пра стан і месцазнаходжанне Аляксандра.

Маці палітвязня — Таццяна — цяпер таксама знаходзіцца ў зняволенні ў межах крымінальнай справы.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116689
У канцы лістапада пачынаецца суд на святаром Генрыхам Акалатовічам. Яму пагражае да 15 гадоў за «здраду дзяржаве»

Суд над Акалатовічам пачнецца 25 лістапада ў Мінскім абласным судзе. Яго абвінавачваюць у здрадзе дзяржаве (ч. 1 арт. 356 КК). Судзіць яго будзе Уладзімір Арэшка, паведамляе @nashaniva.

Каталіцкаму святару 64 гады. Родам ён з вёскі Новая Мыш Баранавіцкага раёна.

Апошнім часам Генрых служыў у каталіцкім храме святога Язэпа ў Валожыне. Яго затрымалі 17 лістапада 2023 года.

Акалатовіч раней перанёс інфаркт і хварэў на анкалогію, таму незадоўга перад затрыманнем яму правялі аперацыю на страўніку. Святару трэба асаблівы дагляд і медыцынская дапамога. Але яго трымаюць у СІЗА КДБ, а стан здароўя невядомы.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Спыніла працу найбуйнейшая школа замежных моваў на Берасцейшчыне «АКЦ Мост»

Пра гэта паведамляе @pozirkonline.

Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненне дзейнасці школы паведамілі ў групавых чатах, без тлумачэння прычынаў.

Паводле звестак «Позірку», офіс «АКЦ Мост» сёння быў апячатаны.

🔗Хроніка палітычнага пераследу
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Следчы камітэт скончыў расследаванне крымінальнай справы аб атацы дрона на базу мінскага АМАПу

Фігурантамі расследавання сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павел Кулажэнка і былы вайсковец Віталь Пацехін. Абодва яны знаходзяцца за мяжой. Ім інкрымінавана 7 артыкулаў крымінальнага кодэкса.

Следствам накладзены арышт на маёмасць фігурантаў справы агульным коштам каля 240 тысяч рублёў.
2024/11/14 00:48:53
Back to Top
HTML Embed Code: