Telegram Group Search
📕 Выходзіць пятая кніга пра Ведзьмара: адкрыты папярэдні заказ.

Выдавецтва “Янушкевіч” анансавала выхад пятай часткі сагі Анджэя Сапкоўскага пра Ведзьмара з назвай “Хрышчэнне агнём”.

🛍 Да 17 чэрвеня можна замовіць кнігу са зніжкай, продажы пачнуцца 21 чэрвеня.

Пераклад з польскай мовы на беларускую зрабіла лаўрэатка Прэміі Карласа Шэрмана Кацярына Маціеўская.

Падрабязней 👈
11 чэрвеня: сустрэча літаратурнай школы "ТЭКСТ" у Мінску 📖

✍️ Тэма заняткаў — эсэ.

На сустрэчы будуць разгледжаныя наступныя тэмы:
〰️ жанр эсэ, як тэрыторыя незацуглянага мыслення;
〰️ гісторыя і адметнасці эсэістычных тэкстаў;
〰️ філасофія і літаратура.

Госць — Ігар Бабкоў, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі, кандыдат філасофскіх навук, дацэнт.

👤Мадэратар — Міхал Бараноўскі, загадчык Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Далучыцца да дзейнасці літаратурнай школы можна на любым этапе! Для таго, каб атрымліваць рассылку, трэба запоўніць гугл-форму.

📍
11 чэрвеня (серада), 19:00, Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А). Уваходны квіток — 10 рублёў.
У віленскай бібліятэцы "Чытальня" з’явілася “Інклюзіўная палічка” 📚

Што гэта?
Падборка інклюзіўнай літаратуры, якая дапамагае лепш зразумець і прыняць інваліднасць і разнастайнасць ідэнтычнасцей асобы. Гэта кнігі, у якіх закранаюцца пытанні асаблівага дзяцінства, узаемаадносін асаблівых дзяцей з аднагодкамі і дарослымі.

Кнігі з падборкі:
✔️ дапамагаюць патлумачыць інваліднасць нескладанай мовай без жаргона;
✔️ з’яўляюцца выдатным спосабам падрыхтоўкі да дыялогу (калі дзіця ідзе ў інклюзіўны клас, напрыклад);
✔️ вучаць адказнасці. Яны кажуць, што асаблівыя ўдзельнікі нашай супольнасці маюць такія ж правы на гэтае жыццё, як і мы з вамі;
✔️ дзецям з пэўнымі асаблівасцямі важна быць прадстаўленымі ў кнігах. Гэта ўплывае на самаацэнку і эмацыйны стан, дапамагае зменшыць пачуццё самоты і ізаляцыі.

📖 Знайсці кнігі можна ў каталогу бібліятэкі ў катэгорыі “Інклюзіўная літаратура”.

🫶 Кніжная падборка “Інклюзіўная палічка” была створана пры дапамозе праекта "OneMoreUs: Літаратура як інклюзія".
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшаў пераклад кнігі пра “няпольскую Польшчу” 📗

Выдавецтва “Тэхналогія” выпусціла кнігу “Няпольская Польшча: 1989 год і ілюзія вернутай гістарычнай пераемнасці” аўтарства Томаша Камусэлы.

Пераклад з ангельскай здзейсніў Мар’ян Гарэвіч, навуковым рэдактарам выступіў Генадзь Сагановіч.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
14 чэрвеня: прэзентацыя кнігі Ігара Кулікова "Нетутэйшая далечыня" ў Вільні📓

На сустрэчы прагучаць не толькі арыгінальныя вершы Ігара з яго сёмай кнігі, але і некалькі перакладаў з санскрыту і ангельскай: ад знакамітага хвалебна з Рыгведы, пра які напісаны дзясяткі артыкулаў, да паэмы, якую ў свой час заспявалі ангельскія металісты Iron Maiden.

📍14 чэрвеня (субота), 16.00, Віленскі беларускі музей імя І.Луцкевіча (Vilniaus g. 20)
21 чэрвеня: у Цімкавічах пройдзе свята, прысвечанае Кузьму Чорнаму 📖

У наступную суботу 21 чэрвеня ў аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёну пройдзе чацвертае па ліку літаратурна-музычнае свята “Цімкавіцкія вытокі”.

Свята ладзіцца ў філіяле “Літаратурны музей Кузьмы Чорнага” і прысвечанае 125-годдзю з дня нараджэння пісьменніка.

Падрабязней ⬅️
Яшчэ тры аповесці Васіля Быкава перавыдалі пад адной вокладкай 📖

Выдавецтва “Папуры” падрыхтавала і выдала чарговы том з творамі Васіля Быкава. Гэтым разам у кнігу ўвайшлі аповесці “Трэцяя ракета”, “Праклятая вышыня” і “Дажыць да світання”.

Падрабязней 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
13 чэрвеня: прэзентацыя альбома Yiddish Veršes у Вільні 📀

Yiddish Veršes — гэта музычна-літаратурны праект, у якім беларускія музыкі — Паліна, Tok Rukoo, KOOB, Святлана Бень (WTBSK), Syndrom Samazvanca, Lightowy і Анастасія Рыдлеўская — пераасэнсоўваюць паэзію яўрэйскіх паэтаў з Беларусі, якія пісалі на ідышы ў пачатку 20 стагоддзя.

Пасля лічбавага рэлізу, імпрэза стане першай публічнай прэзентацыяй альбома — з жывымі выступамі запрошаных артыстаў і размовамі з куратарамі праекта.

З жывымі сэтамі выступяць:
✔️Tok Rukoo — індзі-рок-гурт, чыё гучанне спалучае энергію пост-панку і лірызм меладычнай поп-музыкі.
✔️WTBSK — сумесны праект Светы Бэнь і Сяргея Навіцкага, які спалучае эмбіентную электроніку, трып-хоп, нойз-гітары, транс і тэхна з эмацыянальна зараджанымі тэкстамі.
✔️Syndrom Samazvanca — дуэт, які спалучае краўт-рок, псіхадэлію, арт-рок і панк, ствараючы шматслаёвыя гукавыя ландшафты.

📍 Pylimo g. 4, 01117 Вільня
🕗 20:00–23:00
🎟 Уваход вольны. Івэнт у Facebook.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
“Гопнікаў” Уладзіміра Казлова выдаюць па-беларуску 📖

Выдавецтва “Логвінаў” анансавала выхад і перадзаказ перакладу рамана Уладзіміра Казлова “Гопнікі” на беларускую мову. А 20-га чэрвеня ў Варшаве пройдзе творчая сустрэча з аўтарам.

Падрабязней 👈
Адкрыты папярэдні заказ на біяграфію выбітнага біяхіміка Астроўскага 📚

Выдавец Раман Цымбераў абвясціў папярэднюю падпіску на кнігу Святланы Воцінавай “Астроўскі. Сонечны круг”, у якой выкладзена біяграфія знанага беларускага біяхіміка, заснавальніка Інстытута біяхіміі Акадэміі навук Юрыя Астроўскага.

Падрабязней ⬅️
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Выйшла другая казка відэа-праекта "Казкі на вакацыі" 📗

🐴 "Ганарысты конь" — казка беларускага пісьменніка Уладзіміра Дубоўкі пра пыху і дабрыню, гонар і спагаду, грэблівасць і падтрымку.

Тэкст чытае: музыка і паэт Алесь Камоцкі.
Аніматар казкі: мастак і музыка Андрусь Такінданг.

Праект "Казкі на вакацыі" — цыкл анімацыйных фільмаў, створаны Міжнародным саюзам беларускіх пісьменнікаў.

Глядзець казку ⬅️
Адкрыта чытацкае галасаванне "Шуфлядкі": вядомы кароткі спіс ✍️

Журы вызначылася з кароткім спісам конкурсу рукапісаў "Шуфлядка": агулам у яго трапілі 11 твораў.

📚 А яшчэ арганізатары конкурсу запусцілі чытацкае галасаванне. Каб прыняць у ім удзел, трэба прачытаць урыўкі твораў і запоўніць форму галасавання да 22 чэрвеня (18.00 па Варшаве). Кнігі-пераможцы чытацкага галасавання выйдуць у электронным выглядзе (на ўмовах выдавецкага тэндару).

Імёны пераможцаў (па чытацкім галасаванні і па выбару журы) будуць вядомыя напрыканцы чэрвеня.

Прагаласаваць 👈
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
2025/06/15 06:31:18
Back to Top
HTML Embed Code: