group-telegram.com/carkva/6485
Last Update:
Зачацце Найсвяцейшай Багародзіцы каталікі візантыйскага абраду святкуюць 9 снежня. У Рыма-Каталіцкай Царкве ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця адзначаецца 8 снежня.
Звесткі пра Зачацце Найсвяцейшай Багародзіцы Царква чэрпае з апакрыфічнага Евангелля Якуба, напісанага ў II ст. З гэтага апокрыфа мы даведваемся, што бацькі Багародзіцы - Якім і Ганна - доўгі час былі бяздзетнымі, што ў народзе лічылася ганьбай. Бо, паводле традыцыі, кожны праведнік павінен даць нашчадкаў Ізраілю. З-за гэтага Якім, нягледзячы на ўсё сваё багацце, быў пагарджаны перад людзьмі і не мог першым прынесці дары Богу.
У пошуках адказу ад Бога Якім адпраўляецца пасціцца сорак дзён і начэй у пустыню, у той жа час Ганна моліцца дома аб дараванні дзіцяці, якое яна прысвяціць Госпаду. Бог адказвае на малітву Ганны і Якіма і абвяшчае праз анёла, што яны зачнуць дзіця, якое будзе праслаўлена сярод усіх народаў. Якім з вялікай радасцю вяртаецца дадому, раздаючы народу і святарам мноства падарункаў, а праз дзевяць месяцаў Ганна нараджае дзяўчынку, якую называе Марыяй.
Апакрыфічнае евангелле Якуба хутка набыло папулярнасць, аднак асобнае свята Зачацця Багародзіцы, як і яе Нараджэння, узнікла не адразу. Спачатку ў V ст. можна гаварыць пра з'яўленне асобнага свята, прысвечанага Багародзіцы ў агульным, з VI ст. - асобнага свята, прысвечанага Нараджэнню Багародзіцы. Самыя раннія сведчанні пра свята Зачацця Найсвяцейшай Багародзіцы адносяцца да VIII ст. Яно мела розныя назвы, напрыклад, першая пропаведзь, напісаная на свята ў VIII ст. Янам Эўбейскім (+744), мае назву: Слова на дабравешчанне святым і праведным Якіму і Ганне.
Такім чынам усталёўваецца паралель паміж Дабравешчаннем Найсвяцейшай Багародзіцы і добрай весткай ад Анёла, якую атрымалі Якім і Ганна. З той жа пропаведзі мы разумеем, што свята перажывала толькі перыяд свайго станаўлення ў VIII ст. У пропаведзі Яна неаднаразова падкрэсліваецца, што Багародзіца з'яўляецца Божым Храмам, будаўніцтву якога спрычыніўся сам Бог, а Марыя беззаганная з моманту зачацця. У сваю чаргу ў каноне, напісаным, хутчэй за ўсё, Андрэем Крыцкім у тым жа VIII ст., падкрэсліваецца, што Марыя: «Выйшла з тленнага ўлоння; у нятленным жа ўлонні Дзева насіла Госпада славы, створанага без змены або хібы, які стаў тым, чым мы ёсць» (Трапар 1 песні канону).
BY Грэка-католікі Беларусі
Share with your friend now:
group-telegram.com/carkva/6485