Telegram Group Search
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Бог ведае і прыроду, і жаданні, і сілы кожнага. І сее Слова сваё і патрабуе спраў па меры нашых сіл."

Прападобны Яфрэм Сірын.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ..

"Як насенне дае парастак, калі пойдзе дождж, так расквітае сэрца пры добрых справах».

Прападобны Яфрэм Сірын
В храмах, где совершается публичное богопоклонение и, по крайней мере, несколько раз в месяц священнопразднуется Божественная Литургия, следует хранить Пресвятую Евхаристию, в особенности, специально для больных. При этом необходимо добросовестно соблюдать предписания литургических книг собственной Церкви своего права, а верным Христу надлежит с величайшим почтением воздавать поклонение сохраняемой в храме Пресвятой Евхаристии.

Кан. 714 § 1. (ККВЦ)

На фото Престол с Дарохранительницей, расположенный в Храме Святого Праведного Иосифа Обручника (г. Минск, Республика Беларусь), кафедральном храме Апостольской Администратуры Греко-Католиков Беларуси.
Вялікая Вячэрня з Ліцьцёй на сьвята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста і 37-ю нядзелю па Сьв. Тройцы, 2 лютага

http://cssr.by/2019-03-04-08-41-21/chasaslou/236-streczannie.html
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ПАРАФІЯ МАЦІ БОЖАЕ ФАЦІМСКАЙ
вул. Гараднічанская 32а
РАСКЛАД НАБАЖЭНСТВАЎ
на 3-9 лютага

панядзелак-пятніца
18.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага

9 лютага, нядзеля
Мытніка і фарысея
10.00 – Літургія св. Яна Залатавуснага
СТРЭЧАННЕ

2 лютага адзначаецца свята Сустрэчы Госпада нашага Ісуса Хрыста, якое традыцыйна называюць яшчэ святам Маці Божай Грамнічнай, або Грамніцамі. У гэты дзень у Літургіі ўспамінаецца прынясенне Дзіцятка Ісуса ў святыню для выканання абраду ахвяравання, прадпісанага законамі Старога Запавету. Такім чынам, ужо ў самым пачатку зямнога жыцця Збаўцы Бог сведчыць, што Ісус прыйшоў у свет не парушыць закон, а выканаць яго.

Гэтае свята, вядомае яшчэ з хрысціянскай старажытнасці, заўсёды мела падвойны характар, бо яно адначасова з’яўляецца і святам Госпада, і адным з найбольш папулярных марыйных святаў. Ва ўсходняй традыцыі яно называецца «Стрэчаннем», бо ў дзень, калі Марыя з Язэпам прынеслі Дзіцятка Ісуса ў святыню, Месія ўпершыню сустракаецца са сваім народам.

Згодна з апавяданнем евангелістаў, першымі людзьмі, якія сустрэлі Госпада, пазнаўшы ў маленькім Дзіцятку самога Хрыста, былі прарок Сімяон і старая ўдава па імені Ганна, якая няспынна прабывала ў святыні.

У гэты дзень асвячаюцца свечкі. Свечка — сімвал Хрыста, які прынёс святло вечнай Праўды ўсім народам. У малітве асвячэння да Бога ўзносіцца просьба: "Дазволь літасціва, каб, як гэтыя свечы, што гараць бачным агнём і разганяюць начную цемру, так і сэрцы нашыя, прасветленыя нябачным агнём, якім ёсць святло Духа Святога, пазбеглі цемры граху, і ачышчаным вокам душы бачылі тое, што ёсць прыемным Табе і карысным для нашага збаўлення. Дай каб мы, перамогшы цемру і прынады гэтага свету, сталіся годнымі быць удзельнікамі Незаходнага святла".
Согласно утверждённому обычаю Церкви, священникам разрешается принимать пожертвования, которые верные Христу приносят им за служение Божественной Литургии в их намерениях.

Кан. 715 § 1. (ККВЦ)

На фото записки для поминовения на Божественной Литургии.
Допускается также, если это предусмотрено законным обычаем, принимать пожертвования за намерения на Литургии Преждеосвященных даров и за поминовение во время Божественной Литургии.

Кан. 715 § 2. (ККВЦ)

На фото священнопраздновние Литургии Преждеосвященных Даров в Венгерской Греко-Католической Церкви.
5 лютага
✝️ Памяць св. Агаты, дзевы і мучаніцы

🌿 Св. Агата (235 – 251) - адна з самых шанаваных хрысціянскіх святых, прычым, з самага ранняга часу.

🌿 Паданне сведчыць, што св. Агата вырасла ў багатай хрысціянскай сям'і. Добрая і прыгожая дзяўчына адкінула дамаганні гарадскога прэфекта, пасля чаго ён падвергнуў яе пераследам, карыстаючыся антыхрысціянскімі законамі імператара Дэцыя.

🌿 Спачатку Агату адправілі ў публічны дом, спрабуючы адвярнуць ад «хрысціянскага вар'яцтва», затым кінулі ў турму. Пасля пакут святую Агату спалілі на вогнішчы.

🌿 Святую мучаніцу мясцовыя хрысціяне пахавалі за горадам, а праз 60 гадоў перанеслі яе мошчы ў нанава пабудаваны катэдральны сабор у г. Катаніі , дзе цела святой знаходзіцца да сённяшняга дня.

🌿 Св. Агата з'яўляецца заступніцай Мальты, Катанні і ўсёй Сіцыліі, а таксама як абаронца ад пажараў і стыхійных бедстваў.
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Хто шмат моліцца, той ратуецца; хто мала моліцца, той асуджаны ці рызыкуе быць асуджаным. Хто не моліцца, таму не патрэбны д'ябал, які б яго вёў: ён ідзе ў пекла сваімі ўласнымі нагамі".

Св. Падрэ Піа з П'етрэльчыны.
2025/02/06 12:30:17
Back to Top
HTML Embed Code: