group-telegram.com/historyja/10575
Last Update:
Новае – добра забытае старое
👻 У 1990-я камуністы і іншыя прарасійскія сілы пужалі беларусаў, што дзеячы (асабліва БНФ) хочуць прымусіць размаўляць беларусаў на беларускай мове (пра гэтую хлусню можна пачытаць у гэтым і ў гэтым запісе, высяляць расейцаў (прыклаў паўтарэння міфу расеянкай з пашпартам РБ) і адрэзаць Беларусь ад Расіі (што па сённяшні дзень некаторыя ўспрымаюць як пагрозу). Як паказаў час, некаторыя па сённяшні дзень вераць у гэтыя міфы, або паверылі ў іх зусім нядаўна. Аднак існавала яшчэ адна фантазія, камуністы пужалі, быццам бы Пазняк хоча забраць у Літвы Вільню. Цікава, што амаль праз 30 гадоў той самы міф пачаў паўтарацца ў новым выданні. У каментарах адзін з прыкладаў.
✍🏻 Сам Зянон Пазняк у красавіку выказаўся пра гэта так: "Тут зьявіліся адмысловыя відэа дзе заангажаваныя асобы, якія паняцьця ня маюць ні пра Вялікае Княства Літоўскае, ні пра Вільню, ні пра гісторыю Рэчы Паспалітай, ні, зрэшты, пра маю дзейнасьць, тым ня менш «сокрушаются», што, аказваецца, Пазьняк («заслугі каторова мы не атрыцаем») хоча адабраць Вільню ад Летувы і (быццам бы) кажа, што «літоўскай нацыі не існуе» і т. п. Прытым усё гэтае глупства скампанаванае па мэтаду тыповай прымітыўнай прапаганды: адна асоба выказвае шкадаваньне (дае пас іншай асобе), што, маўляў, Пазьняк хоча забраць Вільню, а напарнік прымае пас, нібыта абураецца і амаль гадзіну палівае брудам Пазьняка ды гаворыць бздуры на самым нізкім узроўні, разьлічаныя на цемнату. Гаварыльшчыкі прыдумваюць і гавораць пра «казаньні», якія прыпісваюць мне, склейваюць іх і палохаюць абавацеляў чалавекам (гэта значыць мной), які некалі, у 1990-м, спыніў правакацыю Масквы супраць Летувы па нібыта забору Вільні ў склад БССР (але адкуль тое гаварыльшчыкам ведаць)". Міф рэактываваўся на падставе гэтага інтэрв'ю да Дня Незалежнасці (Дня Волі), дзе Пазняк адназначна кажа "няма сэнсу граніцы мяняць".
⚠️ Варта нагадаць, што напрыканцы існавання СССР, саветы ў логіцы divide et impera спрабавалі супрацьставіць беларусаў і палякаў з літоўцамі, прыдумваючы праект польскай аўтаноміі ў Літве і пужаючы, нібыта беларускі нацыянальны рух хоча адабраць Вільню. Ані польскі бок, ані беларускі не паддаліся на правакацыі. Адно са шматлікіх пацвярджэнняў тут.
🙃 Падобна да і пасля 2020 года (як у 1990-я), некаторыя ўжо антылукашэнкаўскія, але яшчэ прарасейскія актывісты ці проста асобы таксама пужалі "русофобией белорусских националистов", аднак з пачатка поўнамаштабнай расійска-украінскай вайны гэтаыя наратывы прыціхлі.
BY Historyja
Share with your friend now:
group-telegram.com/historyja/10575