group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/93
Last Update:
І. *пад сонцам колеру веды паўночнага азімута*
мармурна-бяззубы прараб
прамянямі хвошча і сьвішча
шчэрыць сваіх пясчанных сабак
я капаю яму Бабілён для ўсіх
бізуноў яго языкатых
я капаю яму Бабілён
ён плоціць чырваньню шчок
ты сястра яму — ён гэта цалуе мне ў пазванкі — але далоні ў цябе мае
я расьціраю твой волас у пальцах
кудзелю дактылічных сыночкаў
распускаю іх уначы
ІІ. *уначы па тым як яйка афарбавалася ў гарызонт*
сярпом спагады ты адсякаеш мне пясьці я дзякуй кладу табе ў кошык побач з палёгкай ты плачаш з крывёй на спляценьні далоні ў цябе мае я пальца пры вуснах тваіх не трымаю
III. *на вузкай вуліцы людзей дзе ў Сьвіслач уцякаюць Ніл Тыбр і Ярдан*
нам крычаць ἀληθώς ἀνέστη!
дачок у праўды як нябожчыкаў у моры
ніводная зь іх ня стане мне жонкай
кожная зь іх цалуе мне вусны
я пальца пры вуснах ма-тва-іх не трымаю
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
Share with your friend now:
group-telegram.com/unter_monchisher_Kutte/93