This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM

Топ-10 фота і відэа з касцёлаў Беларусі: католікі святкуюць Раство
Святочныя Імшы, феерверкі, сцэнкі – сабралі яркія кадры са старонак парафій.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
У ноч на 25 снежня ў каталіцкіх парафіях прайшлі першыя святочныя Імшы «Пастэркі», якімі пачалося святкаванне Божага Нараджэння. Пасля службаў у многіх касцёлах святары дзяліліся аплаткай са сваімі парафіянамі, дзеці і дарослыя паказвалі сцэнкі, спявалі калядкі, у гонар прыйсця ў свет Збавіцеля Езуса Хрыста запускалі феерверкі.
Са старонак беларускіх парафій у сацсетках мы сабралі топ-10 яркіх фота і відэа, каб паказаць, як католікі ў розных кутках краіны адзначаюць Божае нараджэнне.
Кантэнт узяты з паблікаў санктуарыя ў Гудагаі, парафій святога Андрэя Баболі ў Полацку, святога Юрыя ў Варнянах, святога Андрэя ў Нарачы, Нараджэння Божай Маці ў Гомелі, святога Казіміра ў Лепелі, Найсвяцейшага Сэрца Езуса i Беззаганнага Сэрца Марыi ў Фаніпалі, катэдры ў Пінску.

Рарытэтнае відэа: можа, хтосьці сябе пазнае на кадрах амаль 30-гадовай даўніны?
Святочнае набажэнства на Божае Нараджэнне з гродзенскага Брыгiцкага касцёла. Запiс з канала БТ за 24 снежня 1996 года: https://youtu.be/phPlP3TAN-w?si=Beu2xTiADpxL2djl

YouTube
Святочнае набажэнства на Божае Нараджэнне з Гродненскага Брыгiцкага касцёла (БТ, 24.12.1996)
Святочнае набажэнства на Божае Нараджэнне з Гроднненскага Брыгiцкага касцёла. Запiс с канала БТ (цяпер Беларусь-1) за 24 снежня 1996 года.
Аблічбаваў Ілля "SHKODNIKZGRODNA" Лабазаў.
Касету прадаставіў Валеры Ступакевіч.

Калі супольнасць стала маленькай: парафія з багатай гісторыяй просіць дапамогі
Супольнасць вымушана збіраць ахвяраванні на рамонт праз раённую газету.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Праблемы маленькіх парафій ілюструе прыклад з Узды. Касцёл патрабуе рамонту, але сабраць на яго грошы супольнасць не ў стане. Таму звярнулася па дапамогу да жыхароў усяго раёна.
Новы храм пабудавалі 20 гадоў таму – калі парафія налічвала звыш 100 вернікаў. Цяпер касцёл наведвае да 30 чалавек. Гэта парафія з багатай гісторыяй – яна заснавана ў 1684 годзе. А ў 1846 годзе тут быў ахрышчаны бацька Янкі Купалы.
Касцёл закрылі савецкія ўлады і ператварылі яго ў Дом культуры. Спробы вярнуць святыню ў 1990-х гадах не прынеслі поспеху, таму адроджаная парафія вырашыла пабудаваць новы касцёл, які цяпер суседнічае з гістарычным і патрабуе рамонту.
Супольнасць вымушана збіраць ахвяраванні праз раённую газету. Чаму, і што плануецца зрабіць – чытайце на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

Ні елкі, ні стаенкі – жыццё пры закрытым Чырвоным касцёле цалкам спынілася
У гадавіну асвячэння храма ля яго дзвярэй маліўся пробашч – былы. Тым часам стала вядомая рэакцыя на заяву цяперашняга пробашча аб неабходнасці аплаты доўгу.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Апошняя праява рэлігійнага жыцця пры закрытым ужо больш за два гады Чырвоным касцёле ў Мінску знікла. Перад Раством тут не з'явілася святочнай елкі, якую ў мінулыя гады ўсталёўвалі ля ўваходу ў храм, пры труне Слугі Божага Эдварда Вайніловіча.
Раней елкі для закрытага храма благаслаўлялі ў Гудагаі і Гомелі і перадавалі іх у Мінск. Таксама няма ля ўваходу ў касцёл і калядных ясляў, якія стаялі ў папярэднія гады пад елкай.
Цяпер пры труне Вайніловіча – толькі вазон з кветкамі і адзін букет. Адрас плябаніі, якую таксама закрылі, быў указаны ў раскладзе дастаўкі Бэтлеемскага агню скаўтамі, але без часу і даты.
Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

На 3 хросты 11 пахаванняў: паказальная статыстыка беларускай парафіі
Але ёсць як мінімум адна сельская парафія, дзе сітуацыя іншая.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Парафія ў Наваельні падзялілася сваёй статыстыкай за год. Безумоўна, рабіць высновы па адной парафіі аб сітуацыі ва ўсёй Беларусі і нават рэгіёне не варта, аднак лічбы можна назваць паказальнымі.
Наваельня – гэта гарадскі пасёлак у сэрцы Беларусі, ён знаходзіцца не ў глыбокай правінцыі, а побач з раённымі цэнтрамі – гарадамі Дзятлава і Навагрудак.
Дык вось, у 2024 годзе ў парафіі было 3 хросты, 2 шлюбы і 11 пахаванняў, да Першай святой Камуніі рыхтуюцца 6 дзяцей. Усяго да парафіі, паводле дадзеных за мінулы год, адносяцца 125 дамоў, у якіх жывуць 268 чалавек. З іх: 232 католікі, 38 каталіцкіх сем’яў, 12 змешаных сем’яў, 15 сем’яў без сакрамэнту сужэнства, 37 адзінокіх.
Аднак ёсць як мінімум адна сельская парафія, дзе сітуацыя іншая. Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

Святару ў Мінску вынеслі суровы прысуд па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве»
Пробашч касцёла ў Валожыне ксёндз Генрых Акалатовіч не прызнаваў сябе вінаватым. Ніхто з епіскапату і Нунцыятуры не прыйшоў на прысуд.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Мінскі абласны суд 30 снежня вынес прысуд па справе пробашча каталіцкай парафіі ў Валожыне. Афіцыйна пра гэта пакуль не паведамляецца, але як стала вядома вернікам, святара асудзілі на 11 гадоў пазбаўлення волі.
64-гадовага ксяндза, які мае цяжкія хваробы, судзілі па абвінавачванні ў «здрадзе дзяржаве». Пасля затрымання ён правёў за кратамі ўжо больш за год – у СІЗА КДБ. За ўвесь гэты час ніякай інфармацыі пра справу святара не з'явілася. У чым канкрэтна яго абвінавачваюць, застаецца невядомым і цяпер – суд праходзіў у закрытым рэжыме.
Упершыню ў Беларусі з часоў камуністычнага рэжыму каталіцкага святара судзілі па крымінальным палітычным артыкуле.

Зноў без католікаў – прэміі «За духоўнае адраджэнне» не прысуджаюць прадстаўнікам Касцёла шосты год запар
Усе папярэднія гады, як і цяпер, дзяржаўнай прэміяй узнагароджвалі толькі прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
У спісе лаўрэатаў дзяржаўнай прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2024 года зноў не аказалася прадстаўнікоў Каталіцкай царквы. У гэты раз сярод духавенства лаўрэатам стаў праваслаўны святар «за вялікі асабісты ўклад у справу духоўнай асветы і патрыятычнае выхаванне».
Усе папярэднія гады прэміяй, якая прысуджаецца за «зацвярджэнне духоўных каштоўнасцей і мастацка-маральных традыцый, ідэй чалавекалюбства, дабрачыннасці і міласэрнасці», таксама ўзнагароджвалі толькі прадстаўнікоў праваслаўнай канфесіі.
У апошні раз католікі былі сярод лаўрэатаў прэміі «За духоўнае адраджэнне» па выніках 2018 года (на фота).

«Ніколі ні ад каго не атрымлівалі скаргаў». Што вядома пра сітуацыю святара, якога судзяць у Шуміліна
У выпадку падазрэння святара ў злачынствах Каталіцкая царква праводзіць уласнае даследванне, якое можа пацвердзіць ці абвергнуць абвінавачванне дзяржаўных органаў.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
У працэсе над айцом Анджэем Юхневічам, якога цяпер судзяць у Шуміліна, аб'яўлены перапынак на месяц.
Прычына такога доўгага перапынку невядомая – працэс адбываецца ў закрытым рэжыме. Але звычайна настолькі працяглыя перапынкі робяць для правядзення разнастайных экспертыз.
Нагадаем, упершыню каталіцкага святара ў Беларусі (які першапачаткова цярпеў пераслед па «палітычных» артыкулах) абвінавацілі ў злачынствах, якія тычацца сэксуальнай недатыкальнасці непаўнагадовых.
У такіх выпадках Каталіцкая царква звычайна праводзіць уласнае даследванне на прадмет магчымага парушэння святаром нормаў Кодэкса кананічнага права. Чытайце далей на сайце з VPN, калі не адкрываецца – спрабуйце тут >

Відэа з пазітывам: як трэба калядаваць, паказалі на Лідчыне
У вёсках правялі абрад «Тры каралі», якому нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
Лідскі цэнтр культуры і народнай творчасці правёў 6 студзеня, на каталіцкае свята Аб'яўлення Пана, у вёсках Ваверка, Альхоўка і Чаплі традыцыйны абрад калядавання «Тры каралі». Таксама ў суседнім Воранаўскім раёне – у вёсцы Больцішкі – правядзенне абраду арганізаваў мясцовы цэнтр культуры.
Дарослыя і дзеці заходзілі ў хаты вяскоўцаў, віншавалі іх з Божым Нараджэннем, спявалі і выказвалі хрысціянскія пажаданні. Часам – на беларуска-польскай мешанцы.
Сёлета адроджаны абрад «Тры каралі» праводзіўся ўпершыню пасля надання яму статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. А штогод яго пачалі ладзіць лідскія работнікі культуры з дапамогай вернікаў мясцовай парафіі з 2017 года.

Сталі вядомыя імёны чыноўнікаў і мецэнатаў, якія дапамагаюць Каталіцкай царкве ў Беларусі
Архідыяцэзія правяла канферэнцыю, якая выглядае як спроба перазагрузкі адносін з дзяржавай.
[на русском с VPN – здесь, если не открывается – пробуйте здесь]
У Нацыянальнай бібліятэцы ў Мінску 9 студзеня прайшла Калядная канферэнцыя, якая насіла назву «У імя міру і дабрабыту» і была арганізавана Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй Рымска-Каталіцкай Царквы.
Мяркуючы па справаздачы архідыяцэзіі, адной з мэтаў канферэнцыі была перазагрузка адносін РКЦ і беларускай дзяржавы ў новых рэаліях і спроба ўбудаваць Касцёл у дзяржсістэму і яе ідэалагічны дыскурс.
У канцы канферэнцыі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ўзнагародзіў юбілейнымі медалямі Папы Францішка і ганаровымі граматамі архідыяцэзіі святароў, якія маюць дачыненне да будаўніцтва і аднаўлення храмаў, а таксама ахвярадаўцаў і дабрадзеяў, «дзякуючы фінансавай дапамозе якіх гэта стала магчымым».

«Никто не поблагодарил Бога». Что предшествовало пожарам в Лос-Анджелесе, рассказали христиане
Утверждается, что на церемонии награждения голливудской премией «Золотой глобус» звезды высмеяли Бога. Проверили, так ли это.
В русскоязычных христианских и даже исламских пабликах распространяют «вирусные» видео о том, что предшествовало масштабным пожарам в Калифорнии (штат США), которые длятся уже несколько дней, а 11 января возобновились с новой силой.
Лесной пожар обернулся катастрофой в том числе для агломерации Лос-Анджелеса, где уничтожены несколько престижных районов — сгорели дома многих звезд кино, огонь добрался до Голливудских холмов.
Утверждается, что за два дня до начала пожаров, на церемонии награждения голливудской премией «Золотой глобус» в Лос-Анджелесе, звёзды высмеяли Бога.
Поскольку в видео были фейковые фрагменты пожаров, проверили, действительно ли этот момент был на церемонии, и порассуждали, какие выводы можно сделать.
Читайте на сайте с VPN, если не открывается – пробуйте здесь >