Telegram Group Search
Media is too big
VIEW IN TELEGRAM
❤️‍🔥 Сёння, 13 кастрычніка 2024, беларусы Вільні сабраліся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі.

Паглядзіце, як гэта было.

Па дадзеных праваабарончага цэнтра "Вясна" сёння 1290 чалавек лічацца палітычнымі зняволеннымі.

Гэтая лічба не адлюстроўвае рэальную колькасьць людзей, якія зараз знаходзяцца за кратамі па палітычных матывах, бо да праваабаронцаў даходзяць ня ўсе справы, на што ёсьць некалькі прычынаў:
- З-за рэпрэсіяў, у праваабаронцаў няма фізічнай магчымасьці быць на судах і адсочваць іх ход;
- Шмат хто ня ведае аб тым, што можна самастойна звярнуцца да праваабаронцаў;
- Людзі баяцца, што атрымаюць рэпрэсіі у свой бок з боку ўладаў, калі звернуцца да праваабаронцаў па дапамогу.

Тым часам улады Беларусі затойваюць фальсіфікацыі выбараў 2020;
дагэтуль не было заведзена ніводнай крымінальнай справы супраць тых, хто гвалціў удзельнікаў мірных пратэстаў;
сотні тысяч беларусаў былі рэпрэсаваныя і вымушаныя пакінуць Радзіму;
ціск і рэпрэсіі не спыняюцца;
гісторыя Беларусі перапісваецца прапагандай і ідэолагамі краіны,
насельніцтва жыве ў інфармацыйным вакууме з-за адсутнасьці лёгкага доступу да альтэрнатыўных сродкаў масавай інфармацыі.
❗️ ЗША **могуць прызнаць пратэрмінаваныя беларускія пашпарты – законапраект

Кангрэс ЗША апублікаваў законапраект, які прадугледжвае падтрымку грамадзян Беларусі і Расеі, якім давялося з'ехаць з дому праз рэпрэсіі і вайну.

Плануецца, што
пратэрмінаваныя пашпарты такіх беларусаў будуць прыдатнымі для паездак у ЗША і ў іх можна будзе ставіць візы.

Акрамя таго,
беларусаў у выгнанні могуць прызнаць асобамі «бяздомнай нацыянальнасці». Гэта азначае, што яны змогуць падавацца на амерыканскія візы з любой краіны свету, або ў нейкіх канкрэтных краінах.

Яшчэ адна прапанова – даваць беларусам
статус часовай абароны, які можна атрымаць па запыце. Гэта дае права жыць і працаваць у ЗША**, здзяйсняць міжнародныя паездкі.
🧑‍🏫👨🏼‍🏫 Школа народнай дыпламатыі

Паважаныя сябры і сяброўкі!
Народныя амбасады Беларусі працягваюць цыкл лекцый у школе народнай дыпламатыі.

У сераду, 6 лістапада ў 21:00 па Менску (20:00 па Вільні ці 19:00 па Варшаве), нам прачытае лекцыю прадстаўніца фонда Байсол Ганна Дапшэвiчуце.

Тэма лекцыі: «Фінансаванне НДА інстытуацыйнымі донарамі».

Спадарыня Ганна раскажа нам пра:
— хто такія донары;
— як  працуюць донары і як працаваць з імі;
— па якіх крытэрыях ацэньваюцца заяўкі і на што важна звяртаць увагу;
— агульныя рэкамендацыі і тыповыя памылкі ў падрыхтоўцы праектных прапаноў;
— агульныя рэкамендацыі і тыповыя памылкі ў падрыхтоўцы праектных бюджэтаў.

Таксама будзе блок адказаў, дзе вы можаце задаць пытанні.

Для ўдзелу неабходна прайсці па спасылцы👇
https://us06web.zoom.us/j/87943271293?pwd=a7GqRWzmoXwWu1Ld2wgNBlo30osvrA.1

Чакаем вас!

#НА_адукацыя

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🇱🇻 У ноч на 30 кастрычніка ў Рызе прайшла панiхіда па забітых паэтах

Па запрашэнню Народнай амбасады Беларусі ў Латвіі і арганізатараў мерапрыемства аб'яднання дыяспары "Суполка" прысутнічалі намеснік старшыні парламенцкай групы дэпутатаў у падтрымку дэмакратычнай Беларусі Juris Viļums, дарадца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Латвіі Vita Zivtiņa, амбасадар па асобых даручэннях Gunta Pastore, былы амбасадар Латвіі в Беларусі Einars Semanis.

Падчас імшы, якую на беларускай мове правёў святар Украінскай уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы а.Раман, таксама чыталі вершы, запалілі знічы, узгадалі і пра латышоў, забітых у Курапатах.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
🇱🇻 У ноч на 30 кастрычніка ў Рызе прайшла панiхіда па забітых паэтах

Па запрашэнню Народнай амбасады Беларусі ў Латвіі і арганізатараў мерапрыемства аб'яднання дыяспары "Суполка" прысутнічалі намеснік старшыні парламенцкай групы дэпутатаў у падтрымку дэмакратычнай Беларусі Juris Viļums, дарадца аддзела Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі МЗС Латвіі Vita Zivtiņa, амбасадар па асобых даручэннях Gunta Pastore, былы амбасадар Латвіі в Беларусі Einars Semanis.

Падчас імшы, якую на беларускай мове правёў святар Украінскай уніяцкай (грэка-каталіцкай) царквы а.Раман, таксама чыталі вершы, запалілі знічы, узгадалі і пра латышоў, забітых у Курапатах.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
Forwarded from Dapamoga
Сёння, 10 лістапада, у Вільні, на Плошчы Вінцаса Кудзіркі, мы сабраліся, каб ушанаваць памяць Рамана Бандарэнкі, які аддаў сваё жыццё за свабоду Беларусі.

12 лістапада 2020 года ў Мінску рэжым забраў жыццё Рамана, якому быў ўсяго 31 год. Яго апошнія словы: «Я выходжу!» сталі сімвалам супраціву беларусаў перад жорсткасцю ўлады.

Мы ўшанавалі не толькі памяць Рамана, але і ўсіх, хто стаў прыкладам самаахвярнасці і стойкасці ў барацьбе за свабоду Беларусі, якая знаходзіцца пад акупацыяй лукашыстаў.

Падчас мерапрыемства да прысутных звярнулася лідарка дэмакратычнай Беларусі Святлана Ціханоўская.

Гучалі вершы і песні, запалілі свечкі ў памяць аб героях. Гэтая акцыя стала выяўленнем адзінства, салідарнасці і глыбокай памяці аб нашых героях.

Героі не паміраюць — яны жывуць у сэрцах людзей, натхняючы на працяг барацьбы.

Беларусы не змоўкнуць. Мы не забудзем тых, хто ахвяраваў сабой у барацьбе за свабоду, праўду і чалавечую годнасць.

Памятаем. Шануем. Змагаемся.

🤍❤️🤍 Жыве Беларусь!
‼️Народная амбасада Беларусі ў Італіі узяла ўдзел у цырымоніі закрыцця года, прысвечанага сям'і Лазарайціса.

Гэта - сям'я літоўскага паходжання. Падчас акупацыі СССР яны знаходзіліся ў выгнанні і  выконвалі ролю дыпламатаў сваёй краіны.

Гісторыя сям'і Лазарайціс, іх мужнасць і адданасць свайму народу, натхняюць і нас - мы таксама выбудоўваем дыпламатычныя адносіны Беларусі за мяжой.

У вымушаным выгнанні не спыняецца барацьба за свабоду і правы чалавека. Прыклад літоўскай сям'і нагадвае нам пра тое, што сапраўдная дыпламатыя - голас народа, што пераадольвае любыя межы.
🇮🇹 Прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі здзейсніла візіт у аддзел па пытаннях грамадзянства і ВНЖ

На сустрэчы, якая адбылася 12 лістапада ў Polizia di Stato, бакі абмеркавалі важныя пытанні:
— магчымасці спрошчанай легалізацыі для беларусаў і беларусак;
— шляхі вырашэння праблем, якія ўзніклі пасля ўступлення ў сілу ўказу Лукашэнкі аб спыненні аказання консульскіх паслуг для беларусаў і беларусак замежжа.

Падчас візіту дамовіліся аб падтрымцы ў складаных кейсах, звязаных з Дублінскім пагадненнем і доўгім чаканнем адказу на запыты.

«Мы ўдзячныя за адкрытасць і канструктыўны дыялог. Мы будзем працягваць сваю працу і імкнуцца палепшыць ўмовы для беларусаў, якія жывуць у Італіі», — паведаміла прадстаўніца Народнай амбасады Беларусі ў Італіі Юлія Юхно.

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас
💬 «Амерыканец нават перапытаў: "Калі гэты фотаздымак будзе ў маіх сацыяльных сетках, мяне што, не пусцяць у Беларусь?"»

Каардынатарка Народных амбасадаў Беларусі Аляксандра Мамаева вырашыла пераадолець вядомы пешы шлях святога Якуба ў Іспаніі. І зрабіць гэта не моўчкі, а актыўна камунікуючы з іншымі пілігрымамі ды расказваючы ім пра Беларусь.

📍Як адбывалася ейнае падарожжа, **чытайце на нашай с[Таронцы](https://belsat.eu/83510436/belaruska-prayshla-315-klametra-kab-apavests-svetu-pra-paltvyaznya)**
Forwarded from Dapamoga
22 лістапада 2019 года на могілках Расу ў Вільні ўрачыста перапахавалі астанкі Кастуся Каліноўскага і Зігмунда Серакоўскага і іх баявых таварышаў.

У гэтыя ж дні 2024 году затрыманы ў В'етнаме і экстрадаваны ў Беларусь каліновец Васіль Верамейчык, які таксама змагаўся за нашу і вашу свабоду ва Украіне. Па панятках злачыннага рэжыму лукашэнкі яму пагражае смяротнае пакаранне.

Выходзім за гонар і выратаванне жыцця сумленнага беларускага ваяра Васіля Верамейчыка:

* у 14:00 выходзім на акцыю ля офісу камісіі ЕС/Gedemino pr. 16
* у 15:30 наведваем мемарыяльную капліцу на Расу, дзе 5 гадоў таму былі перапахаваныя ўдзельнікі паўстання 1863 году/Rasu g. 32
📢 Поддержите петицию: "Прекратите необоснованные депортации белорусов и защитите их права"

Мы разместили петицию, чтобы привлечь внимание к проблеме депортации беларусов. Формальный подход миграционных служб приводит к угрозе жизни и свобод наших граждан, покинувших родину из-за репрессий и несогласия с режимом Лукашенко.

Мы требуем:
Рассматривать каждый случай индивидуально.
Исключить необоснованные критерии для отказов.
Обеспечить право на апелляцию и защиту.

Подпишите петицию, чтобы помочь белорусским беженцам сохранить безопасность и право на жизнь:
👉 https://www.change.org/Belarus_in_the_world

Ваша поддержка очень важна! 🙌
2024/11/28 13:50:25
Back to Top
HTML Embed Code: