Telegram Group & Telegram Channel
#валожын #гара_цэгла #sacral_jews
Калі габрэі-ашкеназы (ашкеназ – значыць немец), перасяліўшыся з цэнтральнай Еўропы, доўгі час пражылі на тэрыторыі ВКЛ, яны ўтварылі асобны субэтнас са сваім дыялектам ідышу і лакальнымі традыцыямі. Называлі іх літвакамі. У XVIII стагоддзі пад гэтым брэндам сфармавалася і асобная рэлігійная плынь (у юдаізме ўвогуле ўсё менш цэнтралізавана, чым у каталіцтве ці праваслаўі, напрыклад). Хасіды называлі літвакоў «міснагдым\міснагеды» – тыя, што пярэчаць. Заснавальнікам плыні лічыцца рабін Эліяху бен Шлома Залман, вядомы як Віленскі гаон (геній).
Дык вось, яго вучань, Хаім Валожынер, адкрыў у 1803 годзе ў Валожыне вышэйшую школу рабінаў – ешыбот ці ешыва «Эц Хаім». Зараз будынак яе, не вельмі прыкметны, стаіць побач з цэнтральнай плошчай гораду. У лепшыя гады тут навучалася каля 400 чалавек. Цяжка ўявіць, бо памеры пабудовы не вельмі і вялікія. Ешыбот працаваў (з невялікім перапынкам у канцы ХІХ стагоддзя) да 1939 года. Бальшавікі зрабілі тут рэстаран (марксісцка-ленінскі, трэба разумець).
У 1998 годзе ешыбот Валожын наведваў Шымон Пэрэс – былы прэм'ер і прэзідэнт Ізраілю, ураджэнец вёскі Вішнева, што на Валожыншчыне, адпаведна. Дамовіліся пра аднаўлення будынку. Як бачым, справа дагэтуль ідзе складана.
Лічыцца, што валожынскі ешыбот стаў узорам для стварэння іншых ешыботаў па ўсяму свету.

group-telegram.com/belarus_sacral/5737
Create:
Last Update:

BY sacral_BY

Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260

Share with your friend now:
group-telegram.com/belarus_sacral/5737

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

Russian President Vladimir Putin launched Russia's invasion of Ukraine in the early-morning hours of February 24, targeting several key cities with military strikes. For example, WhatsApp restricted the number of times a user could forward something, and developed automated systems that detect and flag objectionable content. Recently, Durav wrote on his Telegram channel that users' right to privacy, in light of the war in Ukraine, is "sacred, now more than ever." NEWS Ukrainian forces successfully attacked Russian vehicles in the capital city of Kyiv thanks to a public tip made through the encrypted messaging app Telegram, Ukraine's top law-enforcement agency said on Tuesday.
from kr

Telegram sacral_BY
FROM American