group-telegram.com/beliph/828
Last Update:
Праект «Кава з гісторыкам» аднаўляе працу
«Кава з гісторыкам» – гэта цыкл нефармальных лекцый з прафесійнымі беларускімі гісторыкамі. У Варшаве сустрэчы за філіжанкай кавы будуць праходзіць у Музеі Вольнай Беларусі (ul. Foksal 11, Warszawa) два разы на месяц па суботах а 13.00.
Першая сустрэча адбудзецца 22 лютага напярэдадні гадавіны ўварвання Расеі ва Украіну. Таму і тэма будзе адпаведнай - «Удзел грамадзян ВКЛ у войнах з Масквой на пачатку 17 стагоддзя». Дацэнт, кандыдат гістарычных навук, сябра Беларускага Інстытуту публічнай гісторыі Віктар Якубаў распавядзе, як вайна з Масковіяй паўплывала на ўзброеныя сілы ВКЛ і Еўропы, разгледзіць, якую ролю жаўнеры ВКЛ адыгралі ў барацьбе за Смаленск і Маскву. Таксама мы даведаемся аб удзеле жыхароў беларускіх, ўкраінскіх і польскіх земляў у стварэнні і вядзенні Дзмітрыяда.
Таксама сустрэчы запланаваныя ў Вільні, Беластоку, Гданьску і Празе.
BY Беларускі інстытут публічнай гісторыі

Share with your friend now:
group-telegram.com/beliph/828