Telegram Group & Telegram Channel
Семінарыя ў Пінску: тлумачым прычыну закрыцця

Некалькі месяцаў таму беларускія СМІ абляцела навіна, што Міждыязэціяльная вышэйшая духоўная семінарыя ў Пінску ліквідаваная. Палітык Віталь Рымашэўскі нават абвінаваціў у гэтым беларускі рэжым. Насамрэч навучальная ўстанова была ліквідавана ў чэрвені гэтага года па рашэнні біскупскай камісіі ў складзе мітрапаліта Юзафа (Станеўскага) і біскупаў Пінскага Антонія Дзям'янкі і Віцебскага Алега Буткевіча. На падставе гэтага рашэння Ўпаўнаважаны па справах рэлігіі, як рэгіструючы орган, ліквідаваў семінарыю. Справа тут не ў палітыцы.

Да 2018 г. у Беларусі існавалі дзве каталіцкія духоўныя семінарыі — у Пінску і Гродне. Пінская была міждыяцэзіяльнай — у ёй вучыліся кандыдаты з усёй Беларусі. Гродзенская семінарыя, у сваю чаргу, рыхтавала кадры для сваёй дыяцэзіі.

У 2018 г. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі, у сувязі са змяншэннем колькасці кандыдатаў на святароў, прыняла рашэнне зрабіць Гродзенскую семінарыю міждыяцэзіяльнай. Фактычна біскупы пагадзіліся аб'яднасць дзве семінарыі і вучыць кандыдатыў са сваіх дыяцэзій у адным месцы. Ужо тады штогадовая колькасць кандыдатаў на святароў з усёй Беларусі вагалася каля 10-ці чалавек.

Разам з гэтым, паводле канананічнага права кожны біскуп мае права мець духоўную семінарыю ў сваёй дыяцэзіі. Таму біскуп Пінскі, не пагаджаючыся з рашэннем ККББ, скарыстаўся гэтым правам і не закрыў семінарыю з разлікам, што ў ёй будуць вучыцца кандыдаты з Пінскай дыяцэзіі. Аднак кандыдатаў не было.

З 2018 г. Пінская семінарыя фактычна пуставала. Сярод парафій дыяцэзіі збіраліся стандартныя абавязковыя зборы на яе ўтрыманне, аднак усім было вядома, што сродкі былі неабходныя ў першую чаргу на будынак, а не ўстанову. Відавочна, што перарэгістрацыя рэлігійных аб'яднанняў падштурхнула Пінскую дыяцэзію да вырашэння юрыдычнага статусу сваёй семінарыі.

Варта дадаць, што семінарыю ў Пінску ў 2001 г. адкрываў кардынал Свёнтэк. Гэта быў акт аднаўлення гістарычнай справядлівасці — Пінская семінарыя існавала ў 1925-1939 гг. Першы беларускі кардынал скончыў менавіта яе літаральна перад закрыццём савецкімі ўладамі ў красавіку 1939 г.

На жаль, у 21-м стагоддзі Пінскую семінарыю давялося закрываць самім біскупам.

@christianvision

group-telegram.com/christianvision/4147
Create:
Last Update:

BY Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!

Share with your friend now:
group-telegram.com/christianvision/4147

View MORE
Open in Telegram

Telegram | DID YOU KNOW?

Date: |

In a message on his Telegram channel recently recounting the episode, Durov wrote: "I lost my company and my home, but would do it again – without hesitation." In addition, Telegram's architecture limits the ability to slow the spread of false information: the lack of a central public feed, and the fact that comments are easily disabled in channels, reduce the space for public pushback. Although some channels have been removed, the curation process is considered opaque and insufficient by analysts. Andrey, a Russian entrepreneur living in Brazil who, fearing retaliation, asked that NPR not use his last name, said Telegram has become one of the few places Russians can access independent news about the war. Ukrainian forces successfully attacked Russian vehicles in the capital city of Kyiv thanks to a public tip made through the encrypted messaging app Telegram, Ukraine's top law-enforcement agency said on Tuesday.
from kr

Telegram Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!
FROM American