Telegram Group Search
Пачаў спаўняцца наш прагноз: сістэма ЖКГ Віцебска захлынаецца — заяўкі закрываюцца без выканання

На віцебскім партале з'яўляюцца гнеўныя водгукі віцяблян наконт таго, што іх заяўкі ў 115.бел закрываюцца без усялякага выканання: гэта датычыцца і забітай каналізацыі у доме па вул. Вастрацова, 3-1, і ліхтароў асвятлення у горадзе.

Такія паведамленні прыходзяць на пошту рэдакцыі і ў дачыненні да дарог — ямы на іх не рамантуюцца, заяўкі проста закрываюцца «Гардармастам» без права абскарджання.
У ДБК арыштаваны інтэрнат на вул. Гарбачэўскага

На пляцоўцы па продажы арыштаванай маёмасці з'явіўся лот на рэалізацыю пяціпавярховага будынку інтэрната. Таргі павінны адбыцца 21 студзеня.

Пачатковы кошт — 241 тыс. руб.
Эмісію акцый напярэдадні Новага года аб'яўляў і Дом гандлю Наваполацка

Дадатковы выпуск склаў 1 666 667 простых акцый на агульную суму 200 000,04 руб.

Такія меры па павелічэнні статутнага фонду прадпрыемства, як правіла, робяць у мэтах паляпшэння свайго фінансавага стану праз прыцягненне інвестараў.

Але набываюць гэтыя акцыі па-ранейшаму дзяржструктуры.
За крадзеж судзілі галоўнага інжынера калгаса ў Расонскім раёне

Перад судом сёння паўстаў Пётр Сапуноў — галоўны інжынер КУСГП «Сокал» у аг. Сакалішча Расонскага раёна.

Мужчыну судзілі паводле ч. 1 арт. 210 КК — Крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

📷: Беларуская глыбінка
Адразу два рыбаловы загінулі з-за тонкага лёду ва Ушацкім раёне

На возеры Беразоўскае каля вёскі Крывушчына ратавальнікі ўчора спрабавалі выратаваць двух мужчын, якія праваліліся пад лёд. Аднаго з іх, 65-гадовага пенсіянера, дасталі з палонкі і даставілі ў бальніцу з пераахаладжэннем. Нягледзячы на намаганні дактароў, увечары ён памёр.

Другога мужчыну, 54-гадовага рыбалова, знайшлі ўтапелым на глыбіні каля метра. Як высветлілася, мужчыны раніцай адправіліся на рыбалку, а трагедыя здарылася, калі яны вярталіся дадому. Таўшчыня лёду на месцы здарэння была ўсяго каля 3 см.
Станам дарог спецаўтабаза тлумачыць сваю трохтыднёвую затрымку з вывазам смецця ў Летцах

Мясцовыя жыхары 6 студзеня 2025 года паскардзіліся, што з сярэдзіны снежня не вывозілася смецце з тэрыторыі в. Лукі каля заказніка «Прыдзвінне».

Спецаўтабаза па тэлефоне тлумачыла, што не можа пад'ехаць з-за дрэннай дарогі, на што жыхары сцвярджалі, што іншы транспарт (аўталаўкі, хуткая, газавая) ездзіць.

Смецце было прыбрана толькі праз тры тыдні пасля выяўлення праблемы.
У фінансавую ліхаманку пайшоў сельгаскааператыў «Альгоўскае» пад Віцебскам

У гугл-водгуках прадпрыемства закідваюць гнеўнымі водгукамі наконт нявыплат зарплат, а на пляцоўцы па продажы арыштаванай маёмасці выстаўлена частка яго сельгастэхнікі.
Яшчэ адзін калгас Віцебшчыны за даўгі вымушаны развітвацца з тэхнікай

Сярод выстаўленай на продаж арыштаванай маёмасці заўважылі і транспарт КУСГП «Зарубы» Дубровенскага раёна.

Прычым некаторую тэхніку не могуць прадаць з мінулага года і ўжо зніжаюць кошты.
За 2024 год у вобласці зарэгістравана 103 новыя выпадкі ВІЧ

Пры гэтым у 2023 годзе было 120 новых выпадкаў ВІЧ.

Па стане на 1 студзеня 2025 года ў Віцебскай вобласці зарэгістравана:

❣️ 2 052 выпадкі ВІЧ-інфекцыі; 1 492 чалавекі, якія жывуць з ВІЧ.

❣️ За ўвесь перыяд назірання (1990 – 01.01.2025) асноўны шлях заражэння — палавы (83,77%), праз унутрывеннае ўвядзенне наркотыкаў — 13,30%.

❣️ За 2024 год 85,44% выпадкаў заражэння адбылося палавым шляхам, 8,74% — пры ін'екцыйным увядзенні наркотыкаў.

❣️ Сярод новых выпадкаў ВІЧ у 2024 годзе 45,63% складаюць жанчыны, 54,37% — мужчыны.

❣️ У сацыяльнай структуры ВІЧ-пазітыўных, выяўленых у 2024 годзе, 38,83% — асобы рабочых спецыяльнасцяў, 35,92% — без пэўнай дзейнасці.
«Нафтазаводмантаж» у фінансавай ліхаманцы — вымушаны браць крэдыт на трэць кошту актываў

Наваполацкае ААТ «Нафтазаводмантаж» у канцы 2024 года аформіла крэдыт на 5 млн рублёў, што складае 35,4% ад балансавага кошту актываў. Тэрмін пазыкі — 1 год, а выдаткі на працэнты складуць 250 тысяч рублёў.

Гэта сітуацыя сведчыць пра сур’ёзныя фінансавыя праблемы. Калі прадпрыемства вымушана пазычаць трэць кошту сваіх актываў, значыць, унутраныя рэзервы амаль цалкам вычарпаны. Восенню 2024 года кампанія ўжо была заўважана ў затрымцы падатковых адлічэнняў, што толькі пацвярджае прыкметы фінансавай нестабільнасці.
Статыстыка па інфекцыях, што перадаюцца палавым шляхам, у Віцебскай вобласці

21 лютага таксама адзначаецца Дзень прафілактыкі інфекцый, што перадаюцца палавым шляхам (ІППШ). Прыводзім лічбы па гэтым пытанні для рэгіёна.

🔹 15 000+ выпадкаў ІППШ рэгіструецца на Віцебшчыне штогод.
🔹 Вядомыя больш за 30 відаў ІППШ, у тым ліку сіфіліс, ганарэя, хламідыёз, папіломавірус і ВІЧ.
🔹 За апошнія 5 гадоў узровень захворвання, паводле медыкаў, стабілізаваўся дзякуючы паляпшэнню дыягностыкі і прафілактычных мер.
Ахова працы на Віцебшчыне: праверкі выявілі сотні парушэнняў — даводзіцца працаваць у халодных умовах і без спецадзення

На працягу двух тыдняў на Віцебшчыне праводзіўся маніторынг аховы працы. У праверках удзельнічалі 68 прадстаўнікоў кантрольных органаў і райвыканкамаў.

Асноўныя вынікі:
▪️ Дзяржаўныя інспектары працы праверылі 31 арганізацыю (59 аб’ектаў), выявілі 217 парушэнняў, адхілілі ад працы 2 работнікаў, прыпынілі эксплуатацыю 10 адзінак абсталявання, забаранілі 3 віды работ.
▪️ Прафсаюзы выявілі 58 парушэнняў у 10 арганізацыях.
▪️ Санітарна-эпідэміялагічная служба зафіксавала 11 выпадкаў невыканання тэмпературнага рэжыму, парушэнні, звязаныя са спецадзеннем і санітарнымі ўмовамі.
▪️ Дзяржбуднагляд выявіў 296 дэфектаў на 27 аб’ектах.
▪️ Пажарныя інспектары зафіксавалі 105 парушэнняў на 42 правераных аб’ектах.
▪️ Праблемы з уборкай снегу і галалёду выяўлены на 30 аб’ектах.

Усім арганізацыям выдадзены прадпісанні на ліквідацыю парушэнняў.
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
У віцебскім пабліку гараджане абмяркоўваюць, што не так з адной білеўскай шматпавярхоўкай

Бакавую сцяну дома па пр. Маскоўскаму, 83 ужо не першы раз латаюць тынкоўкай.
Наваполацкі «Нафтазаводмантаж» яшчэ больш здае пазіцыі — на продаж выставілі арыштаваны аўтамабіль

Фінансавыя праблемы ААТ «Нафтезаводмантаж» у Наваполацку становяцца ўсё больш відавочнымі. Напрыканцы мінулага года прадпрыемства ўзяло крэдыт на 5 млн рублёў, што складае 35,4% ад кошту яго актываў.

Цяпер сярод арыштаванай маёмасці, якое выставілі на продаж, з’явілася Skoda Octavia 2010 года, што належыць кампаніі.
Віцебскі аблкам здароўя ў апошні час рэдка песціць чытачоў статыстыкай пра тыя ці іншыя захворванні

Таму даводзіцца фіксаваць нават такія скрыншоты 👆, прысвечаныя захваральнасцю на туберкулёз у Віцебскай вобласці.

Да поўнай перамогі над ім у вобласці ўсё яшчэ далёка.
2025/03/27 03:41:14
Back to Top
HTML Embed Code: