Telegram Group Search
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

11 чэрвеня - Хвядота, Хвядосся.

Праваслаўныя хрысціяне ў гэты дзень шануюць памяць прападобнапакутніцы Феадосіі Канстанцінопальскай, якая жыла ў VIII стагоддзі.

Як казалі ў народзе, «Хвядосся-каласяніца – жыта каласіцца». У гэты дзень жывёле давалі хлебны корм, каб яно лепш пладзілася.

З дня Хвядоссі дзецям дазвалялася качацца на арэлях: да гэтага гэта строга забаранялася – лічылася, што такая забава можа занепакоіць зямлю, якая выношвае ўраджай.

Былі такія прыкметы:
🍞стаіць туман – будзе нізкі ўраджай хлеба;
🌾🍄‍🟫жыта закаласілася – будзе шмат грыбоў.

Імяніны сёння адзначаюць Аляксандр, Андрэй, Багдан, Іван, Марыя, Фаіна і Фядот.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНЫ ЧАЛАВЕК.

ДУХОЎНАЯ РАДАСЦЬ МАНАХА ПАЎЛІНА.

У навагрудскай зямлі свой нябесны заступнік — прападобны Елісей Лаўрышаўскі. Сыну літоўскага князя быў прыгатаваны натуральны для яго паходжання лёс: панаваць, прымнажаць багацці і ўмацоўваць тэрытарыяльную цэласнасць. Але ён парушыў сямейныя каноны і прысвяціў жыццё служэнню Богу — заснаваў мужчынскі манастыр, пасля Лаўрышаўскі ў гонар прападобнага Елісея мужчынскі манастыр у Навагрудскай епархіі — найстарэйшы на беларускіх землях, восенню яму споўніцца 800 гадоў.

З адным з насельнікаў Лаўрышаўскага манастыра, манахам Паўлінам (Чайкоўскім), пагутарыла Алена Раманенкава.

https://monasteri.cerkov.ru/2025/06/11/duxovnaya-radost-monaxa-pavlina/
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ЛУКА ВОЙНА-ЯСЯНЕЦКІ.

11 чэрвеня - дзень памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага.

Свяціцель Лука, у свеце Валянцін Война-Ясянецкі, жыў на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Ён быў вядомым навукоўцам, прафесарам, адным з заснавальнікаў рэгіянальнай анестэзіі і гнойнай хірургіі.

Усё жыццё ён прапрацаваў лекарам і лячыў людзей у розных кутках Расіі. Аднак у самы разгар антырэлігійнай прапаганды, доктар вырашыў прыняць Святы сан.

У 1923 годзе Валянцін быў пастрыжаны ў манахі з імем Лука і стаў біскупам. За адданасць веры яму давялося прайсці лагеры, пазней Лука ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1946 годзе яго ўзвялі ў сан архіепіскапа. За выдатныя навуковыя працы свяціцель Лука быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй I ступені, за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне — медалём «за доблесную працу». Да канца сваіх дзён Лука сумяшчаў доктарскую практыку з біскупскім служэннем.

У 2000-м яго прылічылі да ліку святых.

"Спяшайцеся ісці за Хрыстом !"
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Усё, што мы думаем, адчуваем, творым, жадаем, кладзе глыбокі адбітак на жыццё нашага духу, і пад уплывам таго, чым жыве душа наша, што адбываецца ў розумах і сэрцах нашых, фармуецца і расце (ці не расце) дух наш.
І калі ўсё жыццё, усе намеры і жаданні накіраваны да святога, добрага, вялікага і сапраўднага, то дух наш усё больш і больш паглыбляецца і ўзрастае і нарэшце атрымлівае вялікую ўладу над душой і над целам."

Свяціцель Лука (Война-Ясянецкі).
ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...

"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."

Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.
Forwarded from Grodnensis.by
Ва ўспамін Панны Марыі, Маці Касцёла, у Цвермах адбылася малітва
https://grodnensis.by/nawiny/13276-va-uspamin-panny-maryi-matsi-kastsela-u-tsvermakh-adbylasia-malitva.html
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

АД АПОСТАЛА СВЯТОГА БАРНАБЫ.

Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць Закон ці Прарокаў. Не адмяніць прыйшоў Я, а выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не міне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не зменіцца ў Законе, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.
Мц 5:17-19

Разважанне да Божага слова.

Закон і прарокі былі часткай Божай збаўчай задумы. Цяпер Сын Божы, Езус, які прыйшоў, каб выканаць закон, з'яўляецца нашым Настаўнікам і Панам. Будзем жа слухаць Яго.

@prastora_malitvy
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
УЛАДЗІМІР КАРАТКЕВІЧ.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Ты не сумуй, душа мая
Ты не журыся.
І гэта сцежка незнаёмая
Скарыцца.
Успомні, колькі ўжо дарог
Было? Прайшла!
На кожнай Бог цябе бярог
Ад болю й зла.
Да неба песню ўзнясі,
Грамчэй спявай!
Падзяку Богу прынясі,
Хвалу аддай!
Ты не смуткуй! Май супакой -
Бог правядзе.
З Ім акіян глыбокі пройдзеш
Па вадзе."

      ( НАДЗЕЯ ГАРЭЦКАЯ )

Гэты верш напісала наша зямлячка, беларуска, настаўніца, паэт, шматдзетная матуля, вернік і, відавочна, добры, разважлівы чалавек...

Дзякуй за словы, якія і супакойваюць, і дораць упэўненасць у сабе, і накіроўваюць на пастаянны рух - да пераадольвання цяжкасцяў, да працы над сабой, да Бога.

Забіраем мудрае і шчырае з сабой !
І бярэм паўзу на адпачынак.
Ён патрэбны.

Спакойнага сна, дарагія Сябры !

ДАБРАНАЧ ❤️!
2025/06/12 00:50:12
Back to Top
HTML Embed Code: