Warning: mkdir(): No space left on device in /var/www/group-telegram/post.php on line 37
Warning: file_put_contents(aCache/aDaily/post/unter_monchisher_Kutte/--): Failed to open stream: No such file or directory in /var/www/group-telegram/post.php on line 50 сатурнінскія скокі | Telegram Webview: unter_monchisher_Kutte/47 -
Нешта ветрана і хвалі зь перахлёстам. Хутка восень, ўсё зьмяняцца стане. Зьмена фарбаў больш кранальная, мой Постум, чымся зьменлівасьць дзявочага ўбрання.
Да вядомае граніцы цешыць дзева — Не пайсьці далей за локаць ці калена. Як прыгожае прыемней па-за целам: І абдымкі, й здрада малавераемны!
***
Вось, мой Постум, дасылаю табе кнігі. Што ў сталіцы? Мякка сьцелюць? Спаць ня цьвёрда? Як там Цэзар? Чым заняты? Ўсё інтрыгі? Ўсё інтрыгі, пэўна, і наўрад цьвярозасьць.
Я сяджу ва ўласным садзе, бліз лампада. Ані бабы, ані сябра, ні знаёмых. Замест моцных сьвету гэтага і слабых — Толькі мірнае гудзенне насякомых.
***
Тут ляжыць купец, ён з Азіі. З талковых быў купцоў і працаваў тут непрыкметна. Хутка ўмёр — празь ліхаманку. У гандлёвых справах ён сюды прыплыў, а не па гэта.
Побач зь ім — легіянэр, пад грубым кварцам. Бітвамі імпэрыі прынёс уславу. Колькі раз ледзь не памёр! А згінуў старцам. Нават тут нямашака, мой Постум, правіл.
***
Праўда, Постум, птушкай не назваць курыцу, толькі з ґлуздамі курыцы цяпнеш гора. Калі выпала ў Імпэрыі радзіцца, лепш ужо ў глухой правінцыі ля мора.
І ад Цэзара далёка, і ад сьцюжы. Хлусіць не патрэбна, слацца ды хіліцца. Кажаш ты, што ўсе намесьнікі рабуюць? Рабаўнік мілейшы мне за крывапійцу.
***
Прачакаць залеву я з табой, гетэра, Згодны, толькі ты давай бяз гандлю: Браць сэстэрцы з пакрываючага цела — ўсё адно што спаганяць драніцу з даху
Пратачаю, кажаш? Бачыш лужу? Каб я лужу пакідаў, то не было так. Вось як знойдзеш там якога-небудзь мужа, ён табе і будзе пратачаць на ложак.
***
Болей за палову неяк пражылі мы. Раб стары мне раз сказаў такую штуку: "Аглянесся — й ўбачыш толькі што руіны". Погляд барбарскі, вядома, але слушны.
У гарах быў. Калупаюся з букетам. Трэба збан знайсьці, тады вады налью ім... Як у Лівіі, мой Поступ, — ці ўжо дзе там? Кажуць, мы дагэтуль ўсё яшчэ ваюем?
***
А ці памятаеш ты намесьніка сястрыцу? Хударлявая, а з поўнымі нагамі. Ты зь ёй спаў яшчэ… Нядаўна стала жрыцай. Жрыцай, Постум, размаўляе там з багамі.
Прыяжджай, пап’ём віна, закусім хлебам. Або сьлівамі, раскажаш мне аб новым. Ў садзе пасьцялю табе пад чыстым небам, расскажу як называюцца сузор’і.
***
Хутка, Постум, сябра, што любіў складанне адыманню па рахунку даўняму заплоціць Забяры ты з-пад падушкі ашчаджанні, хоць нямнога там, на пахаванне хопіць
Едзь тады на вараной сваёй кабыле ў дом гетэр пад гарадзкія нашы сьцены. Дай цану ім за каторую любілі, каб за тую ж і паплакалі над целам.
Понт шуміць за чорнай агароджай піній Чыйсьці човен б’ецца зь ветрам каля мыса На рассохлай лавачцы — Старэйшы Пліні. Дрозд шчабеча за капною кіпарыса.

пераклад з расейскай
BY сатурнінскія скокі
Warning: Undefined variable $i in /var/www/group-telegram/post.php on line 260
He floated the idea of restricting the use of Telegram in Ukraine and Russia, a suggestion that was met with fierce opposition from users. Shortly after, Durov backed off the idea. "And that set off kind of a battle royale for control of the platform that Durov eventually lost," said Nathalie Maréchal of the Washington advocacy group Ranking Digital Rights. In February 2014, the Ukrainian people ousted pro-Russian president Viktor Yanukovych, prompting Russia to invade and annex the Crimean peninsula. By the start of April, Pavel Durov had given his notice, with TechCrunch saying at the time that the CEO had resisted pressure to suppress pages criticizing the Russian government. In 2014, Pavel Durov fled the country after allies of the Kremlin took control of the social networking site most know just as VK. Russia's intelligence agency had asked Durov to turn over the data of anti-Kremlin protesters. Durov refused to do so. In December 2021, Sebi officials had conducted a search and seizure operation at the premises of certain persons carrying out similar manipulative activities through Telegram channels.
from kr