Telegram Group Search
Forwarded from Лёгкая Мова
Нарэшце мы гэта зрабілі!

Чароўна-цудоўная падборачка словаў, якія праілюстраваны добрымі дзіцячымі сэрцайкамі і, вядома, ручкамі 🤍🤍🤍

Частка I
НАША ГІСТОРЫЯ.
РАСКОПКІ НА МЕНЦЫ.

"Накапалі на Менцы !

30 мая стартаваў археалагічны сезон. Што знайшлі за 2 тыдня ?

Раскопкі ідуць на пляцоўцы вялікага гарадзішча і гандлёва-рамеснага пасада старажытнага Менска. Археолагі шукаюць доказы больш ранняга існавання Мінска. Зараз даследуюць пахавальныя аб'екты і сляды старажытнага храма, а таксама ўдакладняюць перыяд існавання гандлёва-рамеснага пасада. І за два тыдні ўжо знойдзеныя:

1. Жалезнае Шыла X стагоддзя
2. Два жалезных нажа
3. Наканечнік стрэлы
4. Пломба
5. Фрагмент ювелірнага злітка
6. Рэдкі гузік з выявай кветкі
7. Аплаўкі і абрэзкі волава і свінцу

Знаходкі XVII-XIX стст (часу існавання сядзібы, апошнім уладальнікам якой быў Рудольф Пішчала):
8. Дзяржальня ў выглядзе дракона
9. Манета
10. Напарстак
11. Рыбалоўнае грузіла

Работы ўзначальвае загадчык аддзела археалогіі сярэдніх вякоў і Новага часу Інстытута гісторыі НАН Беларусі Андрэй Вайцяховіч. Археолагам дапамагаюць студэнты-практыканты і валанцёры.

#НацАгенцтваТурызма
#Падарожжа

ТРАЕЦКІ КАСЦЁЛ І МАНАСТЫР КАРМЕЛІТАЎ У ЗАСВІРЫ


У 1701 годзе тут з'явіўся каменны кармеліцкі манастыр, а ў 1713—1714 гадах Крыштаф Зяновіч і Ядвіга Зяновіч са Швыкоўскіх пабудавалі каменны касцёл Святой Тройцы. Траецкі касцёл пабудаваны у стылі «сармацкага» барока.

У час паўстання Каліноўскага ў падвалах манастыра хаваліся паўстанцы, якім манахі дапамаглі збегчы. Але пасля падаўлення паўстання манастыр быў зачынены. Да сённяшняга дня кляштар не захаваўся, захаваліся толькі руіны жылога корпуса.

У пачатку XX стагоддзя касцёл вярнулі каталікам, і тут служыў ксёндз Казімір Сваяк - беларускі паэт і збіральнік фальклору.

📍Размяшчэнне: Мінская вобласць, Мядзельскі раён, вёска Засвір, Азёрная вуліца, 7.
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
#НамПішуць

Думкі нашага падпісчыка наконт прапановы Азаронка, Лазуткіна і Пуставога "па дзве баразны":

👉 Згодна, с условием,что они, не имея собственного трактора или коня,как у многих белорусов, пенсионеров, или нет в семье мужчины с трактором ,а коня и днем с огнём не найти, посадят и выкопают бульбу,так вот они ,журналисты ,найдут того ,кто может землю вспахать весной,летом нужно тоже эту картошку раза три конём или трактором гонять, осенью найдёт транспорт чтобы выкопатьь,потом ещё раз надо участок возделывать,ну и вишенка на всем этом - Заплатить за эти услуги, напомню, что не у всех есть в собственности конь или трактор,вот пусть поживет и посадят картошку в таких условиях среднестатистического белоруса
#СучаснаяБеларусь
#ЗробленаЎБеларусі

Расійская арганізацыя па кантролі якасці прадукцыі, правяла праверку газіроўкі Coca-Cola, вырабленай у Беларусі, і, на жаль, вынікі аказаліся несуцяшальнымі.

Асноўным парушэннем стала перавышэнне дапушчальных норм утрымання артафосфарнай кіслаты ў складзе напояў. Дадзенае хімічнае злучэнне выкарыстоўваецца ў харчовай прамысловасці ў якасці падкісляльніка і кансерванта, аднак яго канцэнтрацыя строга рэгламентуецца санітарнымі нормамі з-за патэнцыйнага негатыўнага ўздзеяння на здароўе спажыўцоў пры перавышэнні ўсталяваных лімітаў.

Дадатковым парушэннем стала адсутнасць абавязковай інфармацыі на рускай мове на ўпакоўцы правераных тавараў. Згодна з расійскім заканадаўствам, уся прадукцыя, якая рэалізуецца на тэрыторыі краіны, павінна змяшчаць поўную інфармацыю аб складзе, вытворцу і ўмовах захоўвання на дзяржаўнай мове.

У выніку, расійскае "Роскачество" прыняло рашэнне зняць "бракаваны" напой з паліц магазінаў да выпраўлення выяўленых парушэнняў.
Forwarded from Звязда
Please open Telegram to view this post
VIEW IN TELEGRAM
Forwarded from Звязда
Больш за 40 беларускіх школьнікаў возьмуць удзел у «Цягніку Памяці» 🔥

22 чэрвеня, у Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, у Брэсцкай крэпасці традыцыйна стартуе культурна-адукацыйная патрыятычная акцыя «Цягнік Памяці». Каля 200 хлопцаў і дзяўчат, у тым ліку чатыры дзясяткі школьнікаў з нашай краіны, наведаюць 15 гарадоў Беларусі і Расіі.

📍Завершыцца падарожжа 5 ліпеня ў Маскве. Сёлета праект прымеркаваны да 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне,таму ў склад пасажыраў увойдуць нашчадкі пераможцаў — прадстаўнікі народаў усіх 15 рэспублік былога СССР, якія разам змагаліся супраць гітлераўскай Германіі. Ва ўсіх гарадах гістарычнага маршруту для школьнікаў падрыхтавана насычаная праграма — гэта як мерапрыемствы патрыятычнай накіраванасці, так і культурна-забаўляльныя акцыі і экскурсіі.

Падрабязнасці на
 zviazda.by
This media is not supported in your browser
VIEW IN TELEGRAM
Чорны бусел у Клецкім раёне: нястомны пошук кахання

Год таму мы расказвалі пра незвычайны выпадак: чорны бусел спрабаваў завабіць... белую бусліху! 😯

Па словах заолага Сяргея Шакалы сёлета чорны бусел ізноў сядзіць на сваім улюбёным слупе і не зводзіць вачэй з белай бусліхі, якая сядзіць на яйках.

👉 У дзікай прыродзе белыя і чорныя буслы амаль не перасякаюцца: чорны бусел вядзе скрытны лад жыцця ў лясах, а белы трымаецца бліжэй да людзей. Таму змяшаныя пары гэтых відаў – з’ява вельмі рэдкая, але міжвідавыя гібрыды цалкам магчымыя.

Ці знойдзе ён сваё шчасце?

Магчыма, наш герой не можа знайсці пару праз тое, што ў дадзенай мясцовасці мала лясоў і чорных буслоў.

Мы з захапленнем сочым за гэтай незвычайнай гісторыяй.

🎥 Дзякуем за відэа Іне Шкурко, знята 21 траўня 2024 года.
#Цікава_ведаць

Навукоўцы адкрылі новы лайфхак для пахудзення.

Эксперты з Кітая сцвярджаюць: калі вы нарэжаце ежу на дробныя кавалачкі і размяркуеце іх па талерцы, гэта дапаможа вам есці менш і, магчыма, пахуднець.

Гэта звязана з тым, што памер порцыі, а не пачуццё сытасці, вызначае, колькі чалавек есць. Тэорыя была праверана на некалькіх дзясятках добраахвотнікаў, якім паказвалі выявы аднолькавых аб'ёмаў шакаладу ў рознай раскладцы. Кавалачкі шакаладу альбо складалі разам, альбо падзялялі прамежкамі.

Вынікі паказалі, што большасць удзельнікаў былі перакананыя, што бачаць больш шакаладу, калі ён складаецца з мноства раскіданых па талерцы кавалачкаў.

Даследнікі прыйшлі да высновы, што, калі ежа разразаецца на драбнейшыя кавалачкі, людзі могуць усведамляць, што яны з'ядаюць больш, што дапамагае пазбегнуць пераядання.
2025/06/19 04:22:45
Back to Top
HTML Embed Code: