Telegram Group Search
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ТРАЕЦКІ БАЛЬ.

Свята веры, традыцый і прыгажосці прайшло ў Пінску 8 чэрвеня.

Танцавальны праект сабраў удзельнікаў розных узростаў, ад дзяцей да сталвх людзей, захоўваючы традыцыі праваслаўнай культуры.

#ПінскаяЕпархія
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Дык вось, упакорцеся пад моцную руку Божую, хай узнясе вас у свой час. Усе клопаты вашыя ўскладзеце на Яго, бо Ён дбае пра вас".

БІБЛІЯ
(1 Пятра 5: 6-7)
ТБ-ЗДЫМКІ. МАЛАДЗЕЧНА.
ФЭСТ ДУХАВЫХ АРКЕСТРАЎ.

"Майскі вальс" - фестываль духавой музыкі сабраў у Маладзечне 15 калектываў і амаль тысячу ўдзельнікаў !

Агляд дасягненняў прафесійных,
аматарскіх калектываў і папулярызацыя беларускай музыкі : у назву форума пакладзены шлягер Лучанка-Ясеня...

Форум - распачаў мерапрыемствы ХХІV Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі.

Ўвесь тыдзень у Маладзечне будзе па-асабліваму атмасферна !
ТБ-ЗДЫМКІ. МАЛАДЗЕЧНА.
ФЭСТ ДУХАВЫХ АРКЕСТРАЎ.

"Мо памяняемся ?!"
Мікрафон на тамбумажор (часова 😁!) :
журналіст #АлексейАндрэеў - дырыжор аркестра #НаташаБардзілоўская.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Зор не злічыць без цвыркуна —
Яна.
Жаданняў чуйная струна —
Яна.
I шэпт, і шолах.
Цішыня.
I здзіў, і сполах,
Цеплыня.
Неўтаймаванасць давідна —
Яна."

( АНАТОЛЬ ШУШКО )

Паэт назваў свой верш "Ноч"... Цяжка не згадзіцца з яго алегорыямі..

Самая цудоўная музыка - у летняй начы ! "Аркестр" цвыркуноў, лёгкі сполах траўя, рэдкія птушкі кінуць у цемру паўмістычны голас...

Час прыгожых беларускіх казак - пра таямнічыя зёлкі ў лугах, пра русалак у азёрах, пра дзівосных лясных істот, што абыходзяць ноччу свае ўладанні...

Мяркую, самыя прыгожыя міфы і паданні нашага народа нараджаліся... ці не ўлетку ?!)

Вось, хутка будзем цуда-папараць-кветку шукаць ?!)

Са снамі, падобнымі на светлую казку - хай будзе ВАШ адпачынак, Сябры...

ДОБРАЙ НОЧЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Звініць заранка гуслямі,
Туман кладзецца спаць...
I месяц песціць вуснамі
Тугую сенажаць.

А коміны усчубілі
Віхрасты пахкі дым...
Бярозкі прыгалубілі
Прызнанні маладых.

З паркана певень будзіць
Світанак на палях...
I хлопцы ў паплавах
Блясною сонца вудзяць."

( КАСТУСЬ ЦЫБУЛЬСКІ )

Вельмі павольна прачынаецца
зямля... Не спяшаецца вылазіць з-пад коўдры туману, абкладаецца аблокамі, бо прадчувае дождж, хоць і чэрвеньскі, але неласкавы, халодны...

Прагнозы зноў - на шэрасць, на пахмурнасць. Але, які сэнс пра гэта сумаваць ? Прымаем дзень, які ён ёсць і напаўняем самі радасцю, поспехамі і любоўю дату "11 чэрвеня". Яна абавязкова будзе прыемнай.

Парасон - у рукі, усмешку - на твар, аптымізм - у душу !

Хай шанцуе, Сябры !

ДОБРАГА РАНКУ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГУДЗЕВІЧЫ. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
2025/07/01 08:48:38
Back to Top
HTML Embed Code: