Telegram Group Search
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 17 чэрвеня.

Пераменная воблачнасць.
🌧 Пераважна па паўночна-ўсходняй палове кароткачасовыя дажджы,
месцамі навальніцы.
🌬 Вецер паўночна-заходні парывісты,
Па поўначы ў асобных раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 18..+24°З.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
Месцамі па горадзе кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 60-70%),
магчымая навальніца.
🌬 Вецер паўночна-заходні парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +15..+17 ° з,
днём +20..+22 ° з,
увечары +16..+18°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

17 чэрвеня - Мітрафанаў дзень.

Па-хрысціянску названы ў гонар Свяціцеля Мітрафана, патрыярха Канстанцінопальскага IV стагоддзя, — царкоўнага дзеяча, ушанаванага за сваё супрацістаянне паганству.

У народзе раней, калі лета выдавалася гарачае, на Мітрафана гукалі паўднёвы вецер і прасілі яго прыгнаць дождж, а ў дажджлівы час прасілі, каб вецер разагнаў хмары. З гэтага дня пачыналі вывозіць гной на паравое поле, а таксама сеялі лён і грэчку.

Былі такія прыкметы:
🌬паўночны вецер на Мітрафана прадказваў кепскае надвор'е;
🍓калі ўжо паспелі суніцы, тады пара сеяць грэчку.

Таксама нашы продкі лічылі, што ад сённяшняга дня лён 🌸 пачынае расці на ўсю моц.

Свае імяніны сёння святкуюць Іван, Марыя, Марфа, Мітрафан, Назар і Пётр, Расціслаў і Сафія.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

СВЯТА ў ЗАСЛАЎІ.

15 чэрвеня, ў Дзень усіх святых, абылося свята з нагоды 1035-годдзя прыняцця Рагнедай хрысціянства і пострыгу ў манахіні пад імем Анастасія.
На старажытным гарадзішчы "Замэчак", дзе ў Х стагоддзі жыла Рагнеда з Ізяславам, адбылася ліція за спачын душы манахині Анастасіі. Маленне суправаджаў хор Вольгінскага прыхода г. Мінска.


Прафесійныя мастакі і аматары маляваць пад гукі колавай ліры і дуды прысвяцілі славутай князёўне свае пленэрныя творы.

Усе жадаючыя прынялі ўдзел у майстар-класе па роспісе свечак. Цікава было паназіраць з дапамогай VR-акуляраў рэканструкцыю гарадзіча і праз экскурсію дазнацца пра гісторыю святых мясцін Заслаўя.

Арганізатар - Гісторыка-культурны музей-запаведнік "Заслаўе"

Фотаздымкі Настассі Балыш.
#СпасаПраабражэнскіСабор
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЕ СВЯТА.

ІКОНА БОГАМАЦІ "МАР'ІНАГОРСКАЯ".

У Барысаўскай епархіі пачаліся ўрачыстасці ў гонар цудатворнага абраза Божай Маці "Мар'інагорская".

15 чэрвеня 2025 года па благаславенню Праасвяшчэннейшага Аўмросія, епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага прайшоў традыцыйны хрэсны ход, які пачаў сваё шэсце ад паселішча Мар'іна, дзе явіла Багародзіца свой цудатворны вобраз да кафедральнага сабора ў гонар святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага горадзе Мар'іна Горка.

#БарысаўскаяЕпархія
2025/06/30 15:10:14
Back to Top
HTML Embed Code: