ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

Forwarded from Grodnensis.by
Працэсія Божага Цела пройдзе ў Гродне
https://grodnensis.by/anonsy/13294-pratsesiia-bozhaha-tsela-proidze-u-hrodne.html

НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
НЕ ФАРЫСЕЙСТВУЙ !
1⃣
Глядзіце, не чыніце справядлівасці вашай перад людзьмі, каб яны бачылі. Інакш, не атрымаеце ўзнагароды ад Айца вашага, які ў нябёсах.
Калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як робяць крывадушнікі ў сінагогах і на вуліцах, каб людзі хвалілі іх. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду.
Калі даеш міласціну, няхай не ведае твая левая рука, што робіць правіца твая, каб міласціна твая была патаемнай. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
І калі молішся, не будзь, як крывадушнікі. Бо яны любяць маліцца, стоячы ў сінагогах і на рагах вуліц, каб паказацца перад людзьмі. Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. Ты ж, калі молішся, увайдзі ў пакой свой і, зачыніўшы дзверы свае, маліся да Айца твайго, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
👇

2⃣
Калі пасціце, не будзьце панурымі, як крывадушнікі. Бо яны закрываюць свае твары, каб людзі бачылі, што яны пасцяць...
Сапраўды кажу вам: яны атрымліваюць сваю ўзнагароду. А ты, калі посціш, намасці галаву сваю і абмый твар свой, каб паказацца, што посціш, не перад людзьмі, але перад Айцом тваім, які ў таемнасці. І Айцец твой, які бачыць патаемнае, аддасць табе.
Мц 6, 1–6. 16–18
Разважанне да Божага слова.
Пан параўнаў фарысеяў з пабеленымі магіламі, бо яны маліліся і пасціліся, каб іншыя іх цанілі. Мы праслаўляем Бога і молімся, таму што гэта годна і справядліва, бо мы ўсім абавязаны Яму. Па праўдзе, гэта прывілей мець магчымасць сустрэцца і размаўляць з нашым Творцам; кожная малітва, у якую мы ўкладаем сэрца, атрымлівае сваю ўзнагароду.

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
ЭТНА-ФАРБА ПАНЯМОННЯ.
У Квасоўцы (Гродзеншчына) прайшлі майстар-класы па побытавых танцах і ткацтве !
11 чэрвеня ў Квасоўскім цэнтры культуры і развіцця народнай творчасці прайшла яскравая імпрэза, прысвечаная жывой спадчыне нашых продкаў.
Народны фальклорны гурт “Жывіца” арганізаваў майстар-клас па побытавых танцах. Удзельнікі з задавальненнем танчылі “Лысага”, “Падыспань”,”Ночку”, “Карапет”, “Кацярынку”.
Танцавальнае кола стала сапраўдным мастком паміж пакаленнямі, дзе кожны мог адчуць рытм і настрой даўніх часоў.
Асаблівую ўвагу прыцягнуў майстар-клас па ткацтве — традыцыйнаму пляценню паясоў на станках і дошчачках, які правяла майстар народных мастацкіх рамёстваў Яўгенія Станіна.
Удзельнікі змаглі не толькі ўбачыць тэхніку вырабу, але і паспрабавалі самастойна стварыць фрагмент тканага поясу. Акрамя таго, у межах мерапрыемства прайшла школа вучобы па ткацтве габеленаў з мэтай пераймання вопыту і адраджэння дадзенага рамяства.
#АксанаГрынцэвіч

ТАНЦАВАЛЬНАЯ СПАДЧЫНА.
У Гудзевічах (Гродзеншчына) прайшоў семінар-практыкум па бытавых танцах "Спадчына, гісторыя: ад мінулага – у будучыню", на якім сустрэліся аматары традыцыйнага беларускага фальклору.
Галоўная мэта мерапрыемства-далучэнне моладзі да традыцый нацыянальнай культуры.
У семінары прынялі ўдзел носьбіты танцавальных традыцый з розных населеных пунктаў: народны фальклорны калектыў "Жывеца" аг. Квасоўка, фальклорны калектыў «Крынічка» філіяла «Азяркоўскі ЦДК», фальклорны калектыў «Рэчанька» філіяла «Гудзевіцкі ЦДК».
Удзельнікам была прадстаўлена інфармацыя пра танцавальную культуру і традыцыі беларусаў, пра тое, як танцаваліся народныя танцы раней. Таксама ў рамках семінара быў праведзены майстар-клас па бытавых танцах, якія бытавалі на тэрыторыі раёна.
Майстар-клас па спіральным травапляценні "Дары прыроды" пад кіраўніцтвам Ірыны Слаута сталі займальным творчым заняткам.
#АленаТамашук