ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Ўсё аддам залатому жыццю я
для другіх гадзін...
Бачыць сэрца ўсё і чуе -
маладое нашто маладзіць?..
Ад сваіх, ад чужых раздарожжаў
я іду далей...
Шмат напеваў у нас прыгожых,
а хацелася б весялей.
Вось і ўсё... За часінай часіна -
гэтак дзень за днём.
Бач, як раніца закаласіла!..
Дык няўжо ж цяпер мы заснём?
І таму, каго дзень не хвалюе,
песні гэтакай не нарадзіць.
Ўсё аддам залатому жыццю я
для другіх гадзін."
( АЛЕСЬ ДУДАР )
Жыццё - золата, а значыцца - каштоўнае, пажаданае, патрэбнае, адзінае - іншага не будзе ! Таму, так хочацца ў ім песень і ладу, прыгожых ранкаў і цёплых вечароў.
Хочацца зберагаць яго шчасце, нібы-та схаваную ад іншых вачэй, каштоўнасць...
Хочацца наталіцца кожнай хвілінай і знайсці правільны шлях на раздарожжы...
"Я кахаю цябе, Жыццё і спадзяюся, што гэта ўзаемна" ?!)
Жыць і жыць, Сябры !
ДАБРАНАЧ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"Лецейка — пяюшка і лятушка
ў вобразе жар-птушкі з неспадзевам—
толькі заспявала штось на вушка,
толькі адагрэла "калашушкі"—
як ізноўку некуды зляцела.
Лецейка — хвілінкавая хваля—
сонейка азёрнае, рачное:
ўчора толькі воды абдымалі,
летняй цеплынёю цалавалі,
сёння ж — адрынаюць у былое.
Лецейка — лагоднейшыя ліўні,
летнія палівы і праполкі,
золата, сабранае у жніўні,
фота небакраю — выгляд дзіўны
з гнуткай весялухаю — вясёлкай.
Лецейка — расчуленае сэрца,
што ўсяму цудоўнаму адкрыта,
эра безумоўнага бяссмерця,
цеплы успамін, які не сцерці,
вечнага вяртання акавіта."
( LAZZARO )
Лецейка ! Доўгачаканы час. Марамі пра яго толькі і жывем ўвосень, узімку, вясной. А калі прыходзіць - ці вітаем годна, па поўнай ? Вось чэрвень на парозе...А там ліпень са жніўнем праскочаць.
Каб не шкадаваць, што лета не адчулі - давайце адчуваць. Нават, калі сонца хацелася б больш, а дажджоў паменьш - без суму, насычаемся летам-лецейкам.
Настрою ВАМ, Сябры.
ДОБРАГА РАНКУ ЎСІМ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 26 чэрвеня.
Пераменная воблачнасць.
🌂 Пераважна без ападкаў,
🌧 толькі месцамі па ўсходзе невялікія кароткачасовыя дажджы.
Вецер паўночна-заходні ўмераны да парывістага,
у асобных раёнах моцны парывісты.
Максімальная тэмпература паветра + 20.. +25 ° з,
па ўсходзе + 17.. +19°з.
У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌬 Вецер паўночна-заходні ўмераны да парывістага.
Тэмпература паветра:
раніцай +12..+15 ° з,
днём +20..+22 ° з,
увечары +16..+19°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
26 чэрвеня - Акуліна Грачышніца.
Хрысціяне ўзгадваюць пакутніцу Акуліну (Акуліну) фінікійскіую. Яна жыла і дзейнічала ў Фінікійскім горадзе Бібліі (тэрыторыя сучаснага Лівана) у эпоху ганенняў на хрысціян пры імператары Дыяклетыяне.
У старыя часы людзі называлі гэты дзень Акуліна-задзяры хвасты. З гэтага часу жывёла ад сляпнёў ды аваднёў моцна пакутуе і часам бегае, высока задраўшы хвост, адмахваючыся ад надакучлівай машкары. Таму стараліся выганяць жывёл на папас як мага раней, а як толькі сонца пачынала прыграваць – вярталі ў хлявы.
Таксама Акуліна была Грачышніца - апекавала пасевам грэчкі.
Былі такія прыкметы:
🥛калі на Акуліну папіць малака, то можна нашкодзіць свайму здароўю;
🌤калі на Акуліну шмат машкары – добрае надвор'е будзе трымацца доўга.
Свае імяніны сёння святкуюць Давід, Дзяніс, Іван і Павел.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."

НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.
ХРОСНЫ ХОД.
З 18 па 26 жніўня 2025 года па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у чацвёрты раз пройдзе штогадовы Усебеларускі хрэсны ход «Жыровічы – Мінск», арганізатарам якога выступае Сінадальны аддзел Беларускай Праваслаўнай Царквы па развіцці паломніцтва і прынясенню святынь.
Малітоўнае шэсце пачнецца пасля Бажэственнай літургіі са Свята-Успенскага Жыровіцкага манастыра і завершыцца ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы ў дзень Мінскай іконы Божай Маці.
За 9 дзён паломнікі пройдуць 250 кіламетраў.
Іх маршрут традыцыйна будзе пралягаць праз 4 епархіі і 21 храм.
Да ўдзелу ў шэсці запрашаюцца ўсе жадаючыя. Далучыцца да Крыжовага ходу можна на любым адрэзку шляху.
@church_by

БЕЛАРУСКІЯ СВЯТЫЯ на...ФЛЭШЦЫ !
Упершыню !
Акафісты беларускім святым у аўдыёфармаце !
Падрыхтаваны адмысловы аўдыязборнік «Акафісты беларускім святым " - у ім прагучаць малітвы свяціцелям, пакутнікам, прападобным, якія жылі і праслаўленыя на беларускай зямлі і абразам Божай Маці, прасвятлёным на Белай Русі.
Гэтыя акафісты чытаюцца з глыбокай павагай, каб падтрымаць вас у дарозе, дома, у хвіліны цішыні.
Прэм'ера-зусім хутка. Сачыце за навінамі.
(https://www.group-telegram.com/Omoforportal)
#ГродзенскаяЕпархія

РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
НАЦЕЛЬНЫ КРЫЖЫК.
«Цалуйце свой крыжык раніцай і ўвечары, не носіце яго як на вешалцы-Хрыстос пакінуў на крыжы святло і любоў ⠀ Ад крыжыка зыходзяць прамяні прасвяднага святла і любові. Ўдыхайце гэтыя прамяні, яны нябачна праходзяць у душу, пад дзеяннем гэтых прасвядных прамянёў чалавек становіцца набожным. ⠀
Цалуючы крыж, памаліцеся за блізкіх грэшнікаў: п'яніц, блуднікаў і іншых, каго ведаеце. Праз вашыя малітвы яны выправяцца і будуць добрымі, бо сэрца сэрцу вестка падае.
Гасподзь усіх нас любіць.
ЁН за ўсіх пацярпеў дзеля любові і мы павінны ўсіх любіць дзеля яго, нават ворагаў сваіх. ⠀
Цалуючы крыжык, чытайце малітву: "Пралі, Госпадзе, кроплю Свяцейшай крыві тваёй у маё сэрца, якое высахла ад запалу і грахоў, і бруду душэўных і цялесных. Амэн. Іміжэ Весі лёсамі выратуй мяне і родзічаў, і дасведчаных маіх (імёны)"
схіігумен Сава Астапенка.

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

КАТАЛІЦКІ ФЕСТЫВАЛЬ.
СВЯТА Ў БУДСЛАВЕ-2025 : АНОНС.
1⃣
Вось-вось і ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай распачнецца традыцыйны духоўны фэст.
ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ :
• 4 ліпеня, пятніца
◦ 14.00 – 17.00 — сустрэча і прывітанне пілігрымаў (пробашч будслаўскай парафіі ксёндз Дзмітрый Дубовік),
◦ 18.00 — святая Імша (галоўны цэлебрант — біскуп Андрэй Зноска),
◦ 20.00 — Акафіст у выкананні хору Грэка-каталіцкай Царквы,
◦ 20.30 — Марыйныя Нешпары (Меншыя Браты Капуцыны),
◦ 21.00 — Крыжовы шлях (Айцы Кармэліты Босыя),
◦ 22.00 — Моладзевая праграма «Моладзь да моладзі» (адказны за душпастырства моладзі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ксёндз Андрэй Бурак),
◦ 23.30 — працэсія з копіяй абраза Маці Божай Будслаўскай.
👇

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЮ.
2⃣
• 5 ліпеня, субота
◦ 0.00 — святая Імша,
◦ 2.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту,
◦ 6.00 — Боская літургія Грэка-каталіцкай Царквы ў візантыйскім абрадзе,
◦ 7.00 — Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі,
◦ 8.00 — святая Імша ў базыліцы,
◦ 9.30 — Фацімскі ружанец (Легіён Марыі),
Акт прысвячэння Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі,
◦ 10.30 — тэматычная канферэнцыя: «Беззаганнае Зачацце: юбілей 170-годдзя догмату» (ксёндз Канстанцін Анашка МІС),
◦ 11.30 — святая Імша (галоўны цэлебрант — Апостальскі нунцый арцыбіскуп Іньяцыё Чэффаліа; прамая трансляцыя на тэлеканале Беларусь 3),
Эўхарыстычная працэсія і Акт прысвячэння Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Марыі Мінска-Магілёўскай мітраполіі (арцыбіскуп Юзаф Станеўскі).
Плануецца прамая трансляцыя цэлебрацый з Будслава на БТ.

НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.
ЛІДСКАЕ ТКАЦТВА.
Навіны з Летняй школы традыцыйнага ткацтва !
У чэрвені ў аддзеле рамёстваў і традыцыйнай культуры кіпіць творчая праца !
Народныя майстры Валянціна Сільвановіч і Марыя Шылкоўская навучаюць таленавітых дзяўчат з Гродна, Мінска і Шчучына старажытным майстэрствам ткацтва.
План школы:
✔ Складанне станка
✔ Навіванне асновы
✔ Запраўка станка
✔ Асваенне рэгіянальных тэхнік
Дзяўчаты працуюць з захапленнем і стараннасцю, асвойваючы новыя веды на асабістых кроснах !
Зберагаем нашу спадчыну разам !
#ТаццянаЛісоўская
#ЛідскіЦэнтрКультуры