Telegram Group Search
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 28 чэрвеня.

Воблачна з праясненнямі.
🌧 На большай частцы тэрыторыі дажджы,
⚡️ месцамі навальніцы.
Вецер паўночна-заходні ў многіх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 16.. + 22°з, па захадзе да +24°С.

У Мінску:
воблачна з праясненнямі.
🌧 Магчымы невялікі кароткачасовы дождж (верагоднасць ападкаў 30-40%).
Вецер паўночна-заходні моцны парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +14..+16 ° з,
днём +18..+20 ° з,
увечары +16..+18°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

28 чэрвеня - Вітаў дзень.

Царква шануе памяць пакутніка Віта Рымскага - раннехрысціянскага святога, пацярпелага за веру ў пачатку IV стагоддзя.

Таксама ўзгадваецца святы Амос,які пры жыцці праславіўся, як супраціўнік рабаўніцтва і ілжы.

У гэты дзень нашы продкі казалі так: «Прарок Амос цягне ўгару авёс».

Таксама прыкмецілі, калі 28 чэрвеня будзе дождж – гэта дрэнна для жыта. Стараліся ў гэты дзень з рук у рукі нічога не перадаваць, на зямлю не кідаць, каб шчасце не знікла. Таксама людзі лічылі, што сёння нельга выпускаць у поле скаціну, каб не аб'елася сочнай зелянінай.

Сёння імяніны адзначаюць Рыгор, Яфрэм, Кіра, Лазар, Міхаіл, Сямён і Фёдар.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Стаіць так велічна, як волат,
Цудоўны горад на Дняпры,
З тых дзён далёкіх заснавання
Да нашай сонечнай пары.

З вякоў сівых у ліхалеццях
Не раз наш Магілёў палаў
Ды супраць волі злога лёсу
Над папялішчам уставаў.

Бурліць жыццём наш мірны горад,
Як на рацэ бурляць віры.
І з кожным годам прыгажэе
Вялікі горад на Дняпры.

У слаўным, родным Магілёве
Жыві, вучыся, кахай!
Геройскі горад беларускі –
Славянскі, шчыры, мілы край"

( УЛАДЗІСЛАЎ КАВАЛЁЎ )

Сёння майму роднаму Магілёву споўнілася 758 !

Горад на Дняпры адзначыў сваё свята - віншую, жадаю росквіту і дабра, шчасця ўсім магілеўчанам і мірнага неба над цудоўнымі магілёўскімі прасторамі !

Радасных свят і плённых будняў. Светлых раніц і спакойных вечароў.

ДАБРАНАЧ, МАГІЛЁЎ ❤️!

ДАБРАНАЧ УСІМ ❤️!
2025/06/30 02:16:56
Back to Top
HTML Embed Code: