Telegram Group Search
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МАГІЛЁЎ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. МІНСК.
КУЛЬ УРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ОРША. ВІЦЕБШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 10 чэрвеня.

Пераменная воблачнасць.
🌧 У асобных раёнах невялікія кароткачасовыя дажджы,
⚡️ магчымыя навальніцы.
Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны.
🌞 Тэмпература паветра максімальная днём +16..+22°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 10-15%).
Вецер паўднёва-заходні, заходні ўмераны.
Тэмпература паветра:
раніцай +10..+12 ° з,
днём +17..+19 ° з,
увечары +14..+16°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

10 чэрвеня - Мікіта Гусятнік.

Праваслаўная царква ў гэты дзень адзначае памяць прападобнага Мікіты Халкідонскага, спавядальніка.

Па-народнаму ж святога лічылі вартаўніком гусей, а папросту — Гусятнікам. Па народным павер'і, Мікіта ахоўвае пераважна гусят, а не дарослых птушак, засцерагае іх ад арлоў, ястрабаў і іншых драпежнікаў.
У гэты дзень раней пад курэй падкладалі яйкі гусей.

Цяжарныя жанчыны хадзілі ў поле, каб дзіця было моцным, як малады колас.

Былі такія прыкметы:
ціхі дзень – да добрага ўраджаю;
калі жанчына пачне нараджаць сёння на хлебнай ніве, то роды пройдуць лёгка, а дзіцё будзе здаровым.

Свае імяніны сёння адзначаюць Аляксандр, Аляксей, Андрэй, Васіль, Герасім, Іван, Ігнат, Ілля, Макарый, Мікалай, Павел, Ганна, Антаніна, Таццяна.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

СОЛЬ ЗЯМЛІ.

Езус сказаў сваім вучням: Вы — соль зямлі. Калі ж соль страціць смак, то чым пасоліш яе? Яна ўжо ні на што не прыдасца, хіба што выкінуць яе прэч на патаптанне людзям.

Вы — святло свету. Не можа схавацца горад, які стаіць на вяршыні гары. І, запаліўшы свяцільнік, не ставяць яго пад пасудзінаю, але на свечніку, і свеціць усім, хто ў доме.

Няхай святло вашае так свеціць перад людзьмі, каб яны бачылі вашыя добрыя ўчынкі і праслаўлялі Айца вашага, які ў нябёсах.
Мц 5, 13–16

Разважанне да Божага слова.

Езус, святло свету, прыйшоў, каб асвятліць свет, ахоплены маральнай цемрай. Кожны з нас пакліканы, як нагадвае нам святы Павел, ззяць як святло ў нашым свеце сёння. Немагчыма пераацаніць моц прыкладу, як добрага, так і дрэннага. Памолімся асабліва за бацькоў і тых, хто нясе адказнасць за выхаванне дзяцей.

@prastora_malitvy
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ПАДЗЕЯ.

АСВЯЧЭННЕ КАСЦЁЛА БОЖАГА ЦЕЛА ў Мінску.

7.06.2025

DЕО GRATIAS !


Фота #PiotrFrosztega
НАША ВЕРА.
МАТУЛЯ INTERNATIONAL.
ФРАНЦЫЯ.

ЗНАКАМІТЫЯ КАТОЛІКІ :
ЛУІ дэ ФЮНЭС.

Луі дэ Фюнэса памяталі як выдатнага коміка, але мала хто ведаў, што ён быў яшчэ і заўзятым каталіком. У адным са сваіх інтэрв'ю ён сказаў:
- Вы ў Госпада веруеце ?
- Безумоўна. Безумоўна.
- Як даўно?
- З таго часу як... Ісус быў уплывовым спадарожнікам у маім дзяцінстве, ён уплывовы спадарожнік у маім прафесійным жыцці і ў маім жыцці ў цэлым.
- Ён дапамагае вам у кіно, у карьеры, ?
- Пастаянна. Я быў вельмі шчаслівы і гэта, вядома, дзякуючы яму.

Луі дэ Фюнэс часта адлюстроўваў у сваіх фільмах каталіцкіх персанажаў. і часта казаў пра сваю веру. У прыватнасці, у фільме
"Прыгоды рабіна Якава" Вікіпедыя, яго персанаж, багаты прамысловец Віктар Півер, быў пазначаны як каталік.

#MagdalenaKorzekwaKaliszuk
НАША ВЕРА.
ВАТЫКАН NEWS.

ПАПА СУСТРЭЎСЯ з КАТАЛІЦКІМІ ПАСЛАННІКАМ СВЕТУ.
1⃣
10 чэрвеня Леў XIV прыняў на прыватнай аўдыенцыі ў Ватыкане прадстаўнікоў Святога Прастола пры дзяржавах і міжнародных арганізацыях – 98 апостальскіх нунцый і 5 пастаянных назіральнікаў.

Біскуп Рыма выказаў удзячнасць сваім супрацоўнікам, падкрэсліўшы ўнікальнасць дыпламатыі Святога Пасаду: ні ў адной краіне свету няма гэтак універсальнага дыпламатычнага корпуса, "адзінага ў Хрысце і ў царкве", які ўвасабляе евангельскае пасланне – братэрства і мір паміж народамі.

Святы Айцец падкрэсліў асаблівую ролю нунцыяў ва ўласным служэнні: «Калі мне ўяўляюць сітуацыю, якая тычыцца, напрыклад, Царквы ў пэўнай краіне, я магу разлічваць на дакументацыю, разважанні, абагульненні, падрыхтаваныя вамі і вашымі супрацоўнікамі».

Дзякуючы веры, пастырскаму стылю і
прафесіяналізму дыпламаты Апостальскай Сталіцы дапамагаюць біскупу Рыма "ўдзельнічаць у жыцці сваіх дзяцей", як пісаў Св.Павел VI.
👇
2025/06/30 18:18:00
Back to Top
HTML Embed Code: