НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.
ЛУКА ВОЙНА-ЯСЯНЕЦКІ.
11 чэрвеня - дзень памяці свяціцеля Лукі, архіепіскапа Сімферопальскага.
Свяціцель Лука, у свеце Валянцін Война-Ясянецкі, жыў на мяжы XIX-XX стагоддзяў. Ён быў вядомым навукоўцам, прафесарам, адным з заснавальнікаў рэгіянальнай анестэзіі і гнойнай хірургіі.
Усё жыццё ён прапрацаваў лекарам і лячыў людзей у розных кутках Расіі. Аднак у самы разгар антырэлігійнай прапаганды, доктар вырашыў прыняць Святы сан.
У 1923 годзе Валянцін быў пастрыжаны ў манахі з імем Лука і стаў біскупам. За адданасць веры яму давялося прайсці лагеры, пазней Лука ўдзельнічаў у Вялікай Айчыннай вайне. У 1946 годзе яго ўзвялі ў сан архіепіскапа. За выдатныя навуковыя працы свяціцель Лука быў узнагароджаны Сталінскай прэміяй I ступені, за ўдзел у Вялікай Айчыннай вайне — медалём «за доблесную працу». Да канца сваіх дзён Лука сумяшчаў доктарскую практыку з біскупскім служэннем.
У 2000-м яго прылічылі да ліку святых.
"Спяшайцеся ісці за Хрыстом !"

МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...
"Усё, што мы думаем, адчуваем, творым, жадаем, кладзе глыбокі адбітак на жыццё нашага духу, і пад уплывам таго, чым жыве душа наша, што адбываецца ў розумах і сэрцах нашых, фармуецца і расце (ці не расце) дух наш.
І калі ўсё жыццё, усе намеры і жаданні накіраваны да святога, добрага, вялікага і сапраўднага, то дух наш усё больш і больш паглыбляецца і ўзрастае і нарэшце атрымлівае вялікую ўладу над душой і над целам."
Свяціцель Лука (Война-Ясянецкі).

ПАМЯЦІ ПАМЕРЛЫХ...
"Божа, супакой душы спачылых рабоў Тваіх. І даруй ім грахі вольныя і міжвольная. І дай ім Уладарства Нябеснае."
Божа, супакой душу кожнага чалавека, які сёння пайшоў з зямнога жыцця. Якому прыйшоў час зыйсці па прычыне ўзросту, хвароб, няшчасных выпадкаў, ад забойства, вайны і гвалту.
Якога Ты па сваёй волі забраў у гэты дзень.

Forwarded from Grodnensis.by
Ва ўспамін Панны Марыі, Маці Касцёла, у Цвермах адбылася малітва
https://grodnensis.by/nawiny/13276-va-uspamin-panny-maryi-matsi-kastsela-u-tsvermakh-adbylasia-malitva.html

РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.
АД АПОСТАЛА СВЯТОГА БАРНАБЫ.
Езус сказаў сваім вучням: Не думайце, што Я прыйшоў адмяніць Закон ці Прарокаў. Не адмяніць прыйшоў Я, а выканаць. Бо сапраўды кажу вам: пакуль не міне неба і зямля, ніводная ёта, ніводная рыска не зменіцца ў Законе, пакуль не збудзецца ўсё. Таму, калі хто парушыць адну з гэтых найменшых запаведзяў і навучыць гэтаму людзей, той найменшым назавецца ў Валадарстве Нябесным. Хто ж выканае і навучыць, той вялікім назавецца ў Валадарстве Нябесным.
Мц 5:17-19
Разважанне да Божага слова.
Закон і прарокі былі часткай Божай збаўчай задумы. Цяпер Сын Божы, Езус, які прыйшоў, каб выканаць закон, з'яўляецца нашым Настаўнікам і Панам. Будзем жа слухаць Яго.
@prastora_malitvy

ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.
"Ты не сумуй, душа мая
Ты не журыся.
І гэта сцежка незнаёмая
Скарыцца.
Успомні, колькі ўжо дарог
Было? Прайшла!
На кожнай Бог цябе бярог
Ад болю й зла.
Да неба песню ўзнясі,
Грамчэй спявай!
Падзяку Богу прынясі,
Хвалу аддай!
Ты не смуткуй! Май супакой -
Бог правядзе.
З Ім акіян глыбокі пройдзеш
Па вадзе."
( НАДЗЕЯ ГАРЭЦКАЯ )
Гэты верш напісала наша зямлячка, беларуска, настаўніца, паэт, шматдзетная матуля, вернік і, відавочна, добры, разважлівы чалавек...
Дзякуй за словы, якія і супакойваюць, і дораць упэўненасць у сабе, і накіроўваюць на пастаянны рух - да пераадольвання цяжкасцяў, да працы над сабой, да Бога.
Забіраем мудрае і шчырае з сабой !
І бярэм паўзу на адпачынак.
Ён патрэбны.
Спакойнага сна, дарагія Сябры !
ДАБРАНАЧ ❤️!

ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !
"А дождж шуміць, а дождж гудзе,
І бліжай-бліжай ён ідзе
І даль туманам засцілае.
Упала кропля і другая,
За імі цэлым вадаспадам
Буйныя капкі, як бы градам,
Па лісцях дуба секанулі
Ды далей сетку пацягнулі.
І вось жахнула бліскавіца,
Як вогнямгненная крыніца,
І гром-пярун сталёвым бічам,
Бы нейкі звер страшэнным лычам
Арэ, трасе, калоціць хмары,
Зямлю, надземныя абшары,
Бы невад цягнецца грымотны,
І бʼюцца кроплі ў пыл вільготны.
Зірнеш вакол — адна любота ! "
( ЯКУБ КОЛАС )
У гэтыя чэрвеньскія дні - гадавіна выхаду ў свет твора, які вельмі яскрава расказаў пра будні і святы, звычкі і традыцыі беларусаў - паэмы Якуба Коласа "Новая зямля".
У ёй - радкі на любы выпадак !
І на цяперашнюю дажджлівую пару : Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч выпісаў раздзел "Летнім часам" і паказаў - ліўні, навальніцы адвеку суправаждалі час касьбы !
Вось і не здзіўляемся непагадзі !
І ў новы дзень - як і нашы продкі, ідзем з працавітасцю і з люботай !
ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!

НАША НАДВОР'Е.
Прагноз надвор'я па Беларусі на 12 чэрвеня.
Воблачна, па захадзе з праясненнямі.
🌧 На большай частцы тэрыторыі дажджы,
месцамі па паўночным усходзе моцныя дажджы.
🌩 У асобных раёнах навальніцы.
🌬 Вецер паўночна-заходні парывісты,
у паўднёва-заходніх раёнах моцны парывісты.
Тэмпература паветра максімальная днём + 13..+19°з.
У Мінску:
воблачнае надвор'е.
🌧 Часам дождж (верагоднасць ападкаў больш за 90%).
🌬 Вецер паўночна-заходні парывісты.
Тэмпература паветра:
раніцай +12..+13 ° з,
днём +13..+15 ° з,
увечары +12..+13°з.

НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...
12 чэрвеня - Ісак.
Праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць прападобнага Ісака Далмацкага.
У народзе лічылі, што ў гэты дзень гадзюкі і вужы ватагамі поўзаюць па лясах. У старыя часы казалі так: «На Ісака адбываюцца змяіныя вяселлі».
Верылі, калі 12 чэрвеня ўкусіць змяя – ні адзін шаптун не зможа загаварыць. На гародзе ў гэты дзень саджалі бабы і фасолю.
Сёння забаранялася стрыгчыся, плесці, вязаць, вышываць, а таксама працаваць на зямлі, бо яна ў гэты дзень лічылася імянінніцай, якую нельга турбаваць. Таксама нельга было купацца, лічылася, што русалкі могуць уцягнуць у ваду.
Свае імяніны сёння святкуюць Васіль, Ісак, Ніканор, Сцяпан, Ганна, Марыя.

НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...
"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.
Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."
Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."