Telegram Group Search
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДГАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

ЗНАКІ РУЧНІКОЎ.

У гомельскім філіяле Веткаўскага музея прэзентавалі чацвёртую выставу з серыі "Адкуль родам знакі на нашых ручніках ?"

Тэма гэтага выставачнага праекта: "Ад “козліка” да “яблыка””.

Куратар выставы Мікола Асмалоўскі: "Нашыя знакі - з глыбокай даўніны, але тое, што мы іх на працягу столькіх год і дагэтуль выкарыстоўваем, сведчыць пра адну рэч - яны нам патрэбныя".

У межах праекта "Адкуль родам знакі на нашых ручніках" мы працягваем знаёміць вас з багацейшым арнаментальным фондам, што захаваўся на тэкстылі Пасожска-Падняпроўскага рэгіёна. Праект прадстаўляе вынік шматгадовай працы музея, які змяшчае матэрыялы экспедыцыйных і фондавых навуковых даследаванняў ткацкіх традыцый паўднёвага ўсходу Беларусі.

Гэтая выстава расказвае пра адзін з самых архаічных знакаў нашай традыцыі - касы крыж.

#vetkamuseum
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРНА БЕЛАРУСАЎ.

"ЖОДЗІШКАЎСКІ КАРАГОД".

У чарговы раз “Жодзішкаўскі карагод” запрашае аматараў народнай творчасці, побытавых танцаў і тых, хто проста любіць цікава і разнастайна бавіць вольны час, 21 чэрвеня ў аграгарадок Жодзішкі (Смаргонскі раён) !

Самыя жывыя танцы і самыя сапраўдныя эмоцыі чакаюць і танцораў, і гасцей мерапрыемства !

Унікальны фестываль пазнаёміць з нацыянальнымі танцавальнымі традыцыямі рэгіёна, творчыя калектывы Смаргонскага раёна будуць радаваць усіх гледачоў задорнымі танцамі і песнямі, у майстар-класах, флэшмобах і марафонах змогуць прыняць удзел самыя актыўныя, а для дзяцей будуць працаваць гульнёвыя атракцыёны, якія падораць ім цудоўны настрой !

У рамках свята пройдзе занальны агляд-конкурс абласнога фестывалю “Панямоння жыватворныя крыніцы".

Не абыдзецца без самага легендарнага агульнага карагода, які закружыць усіх гасцей і ўдзельнікаў фестывалю, бо нездарма свята і мае назву “Жодзішкаўскі карагод”.

#Смаргонь
#РайЦэнтрКультуры
НАШЫ ТРАДЫЦЫІ.
НАРОДНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСАЎ.

РАМЕСНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

СТАРЫЯ ДАРОГІ (МІНШЧЫНА).
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БАЦВІННЕ.
1⃣
Бацвінне – беларуская страва, якую летам гатавалі нашы продкі. Папулярны гэты смачны халодны суп і сёння.

Рэцэпты бацвіння і набор інгрэдыентаў могуць вар'іравацца. Суп можна прыгатаваць як на вадзе, так і на квасе або кіслай заквасцы.

Вось адно з найпрасцейшага :

Бурачнае бацвінне.

Інгрэдыенты.

Маладыя буракі з бацвіннем – 1-2 шт.
Бульба – 3 шт.
Цыбуля рэпчатая – 1 шт.
Морква – 1 шт.
Памідор – 2-4 шт.
Агурок – 2-3 шт.
Зеляніна, смятана.
👇
МАТУЛІНА КУХНЯ.
БАЦВІННЕ.
2⃣
Прыгатаванне.

Буракі падзяліць на тры часткі: карняплод, хвосцікі і лісце. Карняплод, моркву, бульбу і цыбулю пачысціць і нарэзаць саломкай. Хвосцікі і лісце - невялікімі кавалачкамі па 2 см..

На агонь паставіць рондаль з вадой. Пасля закіпання дадаць бульбу, пасаліць. Туды ж хвілін праз 5 дадаць хвосцікі буракоў.

Асобна ў патэльні на алеі абсмажыць цыбулю, моркву, буракі. Калі агародніна трохі пратушыцца і стане мяккай, дадаць нарэзаныя кубікамі памідоры і агуркі.

Праз 5-10 хвілін падсмажаную агародніну пакласці ў рондаль з бульбай і хвосцікамі буракоў, туды ж дадаць лісце буракоў і варыць да гатоўнасці.

Прыгатаванае такім чынам бацвінне можна есці як цёплым, так і ў астуджаным выглядзе.

У суп можна дадаць зеляніну і адварное яйка.

СМАЧНА ВАМ ЕСЦІ ❤️!
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Пакацілася лета
Цераз поле і лог.
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.

I, напэўна, чакала
Ад яго сінява —
Журавоў выпускала
З аднаго рукава.

А з другога — у скрусе —
Выпускала гусей.
Стала ў лесе і ў лузе
I цямней, і цішэй.

I, абраўшы часінку,
He для лепшай красы
Запляло павуцінку
I ў мае валасы.

Што ты скажаш на гэта?
Я сказаў бы, каб мог:
Пакацілася лета
Без усякіх дарог."

( СЦЯПАН ГАЎРУСЁЎ )

Пракаціўся летні дзень ад ранку да вечара - доўгі, світае цяпер рана, а цямнее позна. Шмат чаго можна паспець ! Паспявалі ?
Незалежна ад усялякіх планаў і надзей варта сказаць "Дзякуй !" праляцеўшаму дню проста за тое, што быў - цёплы, сонечны, утульны, выходны...

Рыхтуемся да сну, Сябры ?!)

УСІМ ДАБРАНАЧ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"У скверы пахне сенам маладым.
Звініць каса над шорсткаю мянташкай...

I мне ўявіць сабе зусім не цяжка
Расяны луг,
туману лёгкі дым
I за спіною —
чорнай баразной —
Мой свежы след,
а ў небе над пракосам
Хмурынку з жаўруком срэбнагалосым
I першы промень — паласой скразной...

Няма калі чупрыну расчасаць,
I не чуцён касцу фантана лопат —
Яго заняў сялянскі летні клопат:
Касі, каса, пакуль раса.

А я- не здаў яшчэ правы
На той вясковай памяці набытак,
Дзе захаваны звон касы адбітай
I пах нядаўна скошанай травы..."

( ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН )

Часы пакосу - у гарадах асабліва пажаданыя не толькі з-за добраўпарадкавання,але... з-за паху травы, які ўспамінамі пераносіць у вёску, на лугі, дзе траўе буяе, маладое, сакавітае...

Такім чынам, рады вам, гарадскія касцы (толькі не ранкам у выходныя 😂 !)

А трава... ну расце, як "на дражжах" , дажджы і цяпло гэтаму спрыяюць ! Хай будзе ўсяго багата ад зямлі, хай квітнее ўсё навокал і мы таксама !)

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
2025/07/02 08:08:11
Back to Top
HTML Embed Code: