Telegram Group Search
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Пакацілася лета
Цераз поле і лог.
Пакацілася лета
Без усякіх дарог.

I, напэўна, чакала
Ад яго сінява —
Журавоў выпускала
З аднаго рукава.

А з другога — у скрусе —
Выпускала гусей.
Стала ў лесе і ў лузе
I цямней, і цішэй.

I, абраўшы часінку,
He для лепшай красы
Запляло павуцінку
I ў мае валасы.

Што ты скажаш на гэта?
Я сказаў бы, каб мог:
Пакацілася лета
Без усякіх дарог."

( СЦЯПАН ГАЎРУСЁЎ )

Пракаціўся летні дзень ад ранку да вечара - доўгі, світае цяпер рана, а цямнее позна. Шмат чаго можна паспець ! Паспявалі ?
Незалежна ад усялякіх планаў і надзей варта сказаць "Дзякуй !" праляцеўшаму дню проста за тое, што быў - цёплы, сонечны, утульны, выходны...

Рыхтуемся да сну, Сябры ?!)

УСІМ ДАБРАНАЧ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"У скверы пахне сенам маладым.
Звініць каса над шорсткаю мянташкай...

I мне ўявіць сабе зусім не цяжка
Расяны луг,
туману лёгкі дым
I за спіною —
чорнай баразной —
Мой свежы след,
а ў небе над пракосам
Хмурынку з жаўруком срэбнагалосым
I першы промень — паласой скразной...

Няма калі чупрыну расчасаць,
I не чуцён касцу фантана лопат —
Яго заняў сялянскі летні клопат:
Касі, каса, пакуль раса.

А я- не здаў яшчэ правы
На той вясковай памяці набытак,
Дзе захаваны звон касы адбітай
I пах нядаўна скошанай травы..."

( ГЕНАДЗЬ БУРАЎКІН )

Часы пакосу - у гарадах асабліва пажаданыя не толькі з-за добраўпарадкавання,але... з-за паху травы, які ўспамінамі пераносіць у вёску, на лугі, дзе траўе буяе, маладое, сакавітае...

Такім чынам, рады вам, гарадскія касцы (толькі не ранкам у выходныя 😂 !)

А трава... ну расце, як "на дражжах" , дажджы і цяпло гэтаму спрыяюць ! Хай будзе ўсяго багата ад зямлі, хай квітнее ўсё навокал і мы таксама !)

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ГОМЕЛЬ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ДУДУТКІ. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІШНЕВА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 16 чэрвеня.

☀️ Малавоблачна.
🌂 Без ападкаў.
🌬 Вецер паўночна-заходні, заходні слабы да ўмеранага.
Максімальная тэмпература паветра + 24.. +29°з.

У Мінску:
☀️ Малавоблачна.
🌂 Без ападкаў.
🌬Вецер паўночна-заходні слабы да ўмеранага.
Тэмпература паветра:
раніцай +14..+17 ° з,
днём +25..+27 ° з,
увечары +20..+23°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

16 чэрвеня - Лук'ян.

Праваслаўныя вернікі ўшаноўваюць памяць святога Лукіліяна, які жыў у Антыёхіі ў III стагоддзі.

У старыя часы нашы продкі назіралі за ветрам і па ім спрабавалі дазнацца, якім будзе бліжэйшае надвор'е. А ад гэтага залежала, за якую працу брацца селяніну. Лук'ян-вятрак - так звалі гэты дзень.

«На Лук'яна не кладзіся спаць рана, а даглядай, адкуль вецер дзьме». Цягне вецер з поўдня – яравому кліну добры рост; дзьме вецер з гнілога кута (паўночны захад) – чакай непагадзі. Але ж больш за ўсё баяліся паўночна-ўсходняга ветру, які быццам бы прыносіў бесперапынныя дажджы, шкодныя пры наліванні жыта.

Свае імяніны сёння адзначаюць Аліна,Афанасій, Дзяніс, Дзмітрый, Лук'ян, Павел, Паліна, Сямён, Соф'я, Ульяна, Юльян.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
РАЗВАЖАННІ АБ АДВЕЧНЫМ.

СТАЎЛЕННЕ да ЗЛА.

Езус сказаў сваім вучням: Вы чулі, што сказана: вока за вока і зуб за зуб. А Я вам кажу не працівіцца злому. Калі хто ўдарыць цябе па правай шчацэ тваёй, падстаў яму і другую. І калі хто захоча судзіцца з табою і ўзяць у цябе кашулю, аддай яму і плашч. І калі хто цябе змусіць ісці з ім адну мілю, ідзі з ім дзве. Таму, хто просіць у цябе, дай і не адварочвайся ад таго, хто хоча пазычыць у цябе.
Мц 5, 38–42

Разважанне да Божага слова.

Чалавецтва павольна рухаецца наперад у разуменні шляхоў Бога. У старадаўнім разуменні, якое было ўласціва Божаму народу, лічылася нармальным, што Бог можа ўпасці ў гнеў і адпомсціць, як чалавек. Але сапраўдны Бог, які застаецца тым самым і нязменным, гэтага не рабіў. Езус ясна адкрывае нам Бога міласэрнасці і любові. І заклікае "быць міласэрнымі, як міласэрны Айцец ваш Нябесны" (Лк 6,36).
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ПЯТРОЎ ПОСТ : ЧАС ЎДАСКАНАЛЬВАННЯ і ПАДРЫХТОЎКІ.
1⃣
16 чэрвеня 2025 г. пачынаецца Пятроўскі пост, Апостальскі або Пятроўка. Ён устаноўлены ў памяць пра святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла і іх падрыхтоўку да прапаведвання Евангелля ўсяму свету.

Пятроўскі пост лічыцца адным з найстаражытнейшых у хрысціянстве. Першыя згадкі пра яго сустракаюцца ў пісаннях III-IV ст., у прыватнасці ў "Апостальскай традыцыі" св. Іпаліта Рымскага. Першапачаткова гэты пост быў звязаны з кампенсацыяй для тых, хто па нейкіх прычынах не змог вытрымаць Вялікі пост перад Вялікаднем. Аднак з цягам часу ён набыў самастойнае значэнне, стаўшы перыядам падрыхтоўкі да свята святых апосталаў Пятра і Паўла, якое адзначаецца 29 чэрвеня.

Галоўная мэта Пятроўскага посту, як і любога іншага, — не проста адмова ад пэўных відаў ежы, а найперш духоўнае ўдасканаленне. Гэта час для глыбейшай малітвы, пакаяння, барацьбы з уласнымі грахамі і страсцямі, а таксама для чынення добрых спраў і дапамогі бліжнім.
👇
НАША ВЕРА.
ХРЫСЦІЯНСКІ КАЛЯНДАР.

ПЯТРОЎ ПОСТ : ЧАС ЎДАСКАНАЛЬВАННЯ і ПАДРЫХТОЎКІ.
2⃣
Прыклад апосталаў Пятра і Паўла - узор самаахвярнага служэння Богу і людзям. Святы Пётр, які тройчы адрокся ад Хрыста, праз глыбокае пакаянне здолеў не толькі вярнуць апостальскае званне, але і стаць "каменем", на якім была заснавана Царква. Святы Павел, які спачатку быў заўзятым ганіцелем хрысціян, пасля свайго цудоўнага навяртання стаў адным з найвялікшых прапаведнікаў Евангелля.

Падчас посту Царква заклікае вернікаў наследаваць апосталаў у іх служэнні — праз малітву і пост рыхтаваць сябе да сведчання пра Хрыста ў сучасным свеце.

Пятроўскі пост не такі строгі, як Вялікі пост. Яго працягласць залежыць ад даты Вялікадня. Ён заўсёды пачынаецца ў панядзелак пасля Нядзелі Усіх святых, і завяршаецца 28 чэрвеня.

Мера посту павінна адпавядаць фізічнаму стану, узросту і ўмовам жыцця чалавека. Хворым, цяжарным, дзецям і людзям, якія займаюцца цяжкай фізічнай працай, дапускаюцца паслабленні.

#ГрэкаКаталіцкаяЦаркваБеларусі
НАША ВЕРА.
ПЯТРОЎ ПОСТ : ТРАДЫЦЫІ.

МОЖНА - НЕЛЬГА.
1⃣
Што можна і нельга рабіць у Пятроў пост ?!

Пост - гэта не толькі абмежаванні ў рацыёне.

Важней паклапаціцца аб чысціні душы.

Царква не ўстанаўлівае канкрэтных забаронаў у перыяд посту, але праваслаўныя вернікі ўсё роўна імкнуцца прытрымлівацца пэўных традыцый і правілаў.

Падчас Пятроўскага посту варта:
адмовіцца ад шкодных звычак.

Алкаголь у вялікіх колькасцях у пост не ўжываюць. Можна паспрабаваць адмовіцца ад цыгарэт і менш сядзець у сацыяльных сетках.

Наведаць царкву. Калі ёсць патрэба, можна спавядацца або прычасціцца. Таксама не будзе лішнім наведаць некалькі царкоўных службаў.

Пабыць у адзіноце.

У народзе склалася традыцыя не ладзіць у дні Пятрова, ды і любога іншага паста, шумныя гулянні і святкавання.

Гэты час можна цалкам прысвяціць сабе і сваім думкам, прааналізаваць учынкі...
👇
НАША ВЕРА.
ПЯТРОЎ ПОСТ : ТРАДЫЦЫІ.

МОЖНА - НЕЛЬГА.
2⃣
Па народных павер'ях, у Пятроў пост нельга стрыгчыся. Гэтаму забабоны шмат гадоў і, згодна з ім, стрыжка ў пост накліча доўгія гады няшчасця.

Таксама ў гэты перыяд не варта браць і даваць у доўг, інакш пачнуцца фінансавыя праблемы.

Нельга займацца рукадзеллем, шыць і вышываць — згодна з прыкметай, які парушыў забарону «зашые» сваё шчасце і накліча на сябе бяду.

Затое бліжэй да свята Пятра і Паўла, які выпадае на 12 ліпеня, можна і трэба ладзіць генеральную ўборку ў доме, каб ачысціць сваё жыллё перад важным царкоўным святам, і прывесці дом у парадак.
👇
НАША ВЕРА.
ПЯТРОЎ ПОСТ : ТРАДЫЦЫІ.

МОЖНА - НЕЛЬГА.
3⃣
Ці можна ажаніцца і браць шлюб у Пятроў пост ?!

Адзначаць заключэнне шлюбу ў ЗАГСе не забараняецца, але, па царкоўных правілах, усё ж лепш адкласці пышную ўрачыстасць.

Калі вы плануеце і царкоўную цырымонію, і святочны абед, зарэгіструйце шлюб у ЗАГСе ў любы зручны час, але вянчацца і ладзіць ўрачыстасць варта пасля 12 ліпеня.

Хоць сам пост скончыцца 11-га, на 12-е пост выпадае свята Пятра і Паўла.

Па царкоўным статуту браць шлюб у вялікія святы забаронена.
БЕЛАРУСКАЯ ПРЫМАЎКА.
ПРА ПЯТРА і ПАЎЛА.

😳Калі Пётра з Паўлам плачуць, дык людзі праз тыдзень свету не ўбачаць.
☝️Як не дагаджай святому Пятру, а ён прыйдзе – і ўсё сена згніе.
🌧На святых Пятра і Паўла дождж – ураджай нядрэнны, два дажджы – добры, тры – багаты.
🌾Калі гразь у Пятроўку, будзе добры ўраджай.
🧀Чакай Пятра - сыр з'ясі.
💦Калі на Пятра і Паўла дождж – жыта ўродзіцца.
🪣Пятро-Пятро, падай вядро,карове піць, табе жмурыць.
🍃Прыйшоў Пятрок - лісток.
ДАБРАНАЧ - АД МАТУЛІ.

"Чакаем лета з нецярпеннем,
Доўгачаканых цёплых дзён,
Чароўных і нязведаных імгненняў,
Дзе кожны марамі кахання акрылён.

Каб цёплым вечарам па парку
Ў спатканні крочыць пад луной,
Ўдваіх, употайку, ў альтанке,
Забыцца ў пылкасці шальной.

Каб яснай раніцай па полі
Прайсцісь нагамі па расе,
Гульнуць шырока на раздолле,
І цешыцца такой красе.

На рэчцы ўдосталь накупацца,
І разваліцца на траве,
Пяшчоце ласкавай аддацца,
Хай сонца душу саграе.

Вас не забыць мне, цёмны ночы,
Наколькі ясны вы былі,
Гарэлі як агнямі вочы,
І зоры ў небе як плылі.

Ах, лета цёплыя дзянёчкі,
Грэць доўга будзеце душу.
Я буду памятаць вас, ночкі,
Надоўга ў сэрцы зберажу."

( АЛЕГ ГРУШЭЦКІ )

Дзень сёння быў такі летні-летні, сонечны, цёплы, нават спякотны ! Хоць не люблю высокіх тэмператур, але неяк засумавалі мы без гарачыні гэтым летам...А сёння вось прагрэліся.

За ўсё дзякуй Богу !

Чакаем новы дзень, а гэтаму наўздагон кажам - "ты цудоўны !"

ДАБРАНАЧ, СЯБРЫ ❤️!
ДОБРАГА РАНКУ !
МАТУЛЯ ВІТАЕ !

"Адзін.
На луг світальны паглядзі.
Два.
Іскрыцца росамі трава.
Тры. От
Збіваюць россып рос вятры.
Чатыры.
Вясёлы промень сеў на жвіры.
Пяць.
Воды ракі са сну бурчаць.
Шэсць.
Світанак цемру і ўдолах есць.
Сем.
І я сняданак смачна ем.
Восем.
Запелі косы на пакосе.
Дзевяць.
Дзеці ў дзень без хмараў вераць.
Дзесяць.
Да ночы спіць дрымотнік-месяц."

        ( АЛЕГ НАГОРНЫ )

Адзінаццаць - дасылаю добры настрой на ўсіх !
Дванаццаць - хай нічога нікому не баліць !
Трынаццаць - справы і задумы павінны ладзіцца ўсе без выключэння !
Чатырнаццаць - памажы ВАМ добры Божа і светлы Анёл-Ахоўнік...
Пятнаццаць - узаемапаразумення...
Шаснаццаць - кахання...
Сямнаццаць - дабрабыту...

І так да ста і толькі з выдатнымі пажаданнямі !

ДОБРАГА РАНКУ, СЯБРЫ ❤️!
КУЛЬ УРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
2025/06/27 21:53:52
Back to Top
HTML Embed Code: