Telegram Group Search
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. БРЭСТ.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ЛІДА. ГРОДЗЕНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ДЗЯРЖЫНСК. МІНШЧЫНА.
КУЛЬТУРНАЯ ПАЛІТРА БЕЛАРУСІ. ВІЦЕБСК.
НАША НАДВОР'Е.

Прагноз надвор'я па Беларусі на 23 чэрвеня.

Пераменная воблачнасць.
🌂 Пераважна без ападкаў,
толькі ў другой палове дня месцамі па захадзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
🌬 Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы 4-9 м / сек,пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра максімальная днём + 18..+ 24 ° з, па паўднёвым захадзе +25..+29°з.

У Мінску:
пераменная воблачнасць.
🌂 Без істотных ападкаў (верагоднасць ападкаў 5-10%).
🌬 Вецер паўночна-заходні з пераходам на паўднёвы 4-9 м / с.
Тэмпература паветра:
раніцай +10..+12 ° з,
днём +20..+22 ° з,
увечары +18..+20°з.
НАШ КАЛЯНДАР.
НАРОДНАЕ.
БЕЛАРУСЫ ПРЫКМЯЧАЛІ...

23 чэрвеня - Цімафей.

Па-царкоўнаму адзначаецца дзень памяці свяшчэннапакутніка Цімафея, біскупа горада Пруса. У гэты дзень ўзгадваюць жыццё і пакутніцкую смерць Святога Цімафея, які жыў у IV стагоддзі ў часы імператара Юльяна Адступніка.

Нашы продкі лічылі, што сёння любыя знакі і прыкметы не абяцаюць нічога добрага. Казалі, што шчаслівая тая вёска, дзе ніводнаму чалавеку нічога не здасца ў гэты дзень. «На Цімафея знакі – да галоднага года».

Былі такія прыкметы:
☝️калі на таку заўважылі мышэй, то год будзе галодным;
🌾калі дзень сухі – ураджай будзе няўдалым;
🐺калі ў поле прыходзілі ваўкі – будзе знікаць жывёла.

Свае імяніны сёння святкуюць Ванда, Зянон, Іосіф,Аляксандр, Антаніна, Васіль, Іван, Цімафей.
НА ДОБРЫ ДЗЕНЬ...

"Ойча наш, каторы ёсць у небе, свяціся iмя Тваё, прыйдзi Валадарства Тваё, будзь воля Твая як у небе, так i на зямлi.

Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння, і адпусцi нам правіны нашы, як i мы адпускаем вiнаватым нашым, і не ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога. Амінь."

Дай Божа, КОЖНАМУ ЧАЛАВЕКУ, пражыць гэты дзень у здароўі, радасці, добрых справах, павазе і любові да бліжняга, у асабістым поспеху і веры."
НАША ВЕРА.
МЕРКАВАННЕ...

"КАЛІ АДАБРАЛІ БОГА..."

"Ведаеце, нам скалечылі ўсё жыццё, адабраўшы ў нас Бога. Калі б я ведала, што раблю, то ніколі не пражыла б сваё жыццё так, як пражыла. Калі б я ведала пра Бога так, як ведаюць пра яго цяпер з дзяцінства мае ўнукі, то нічога з таго, што я рабіла, не зрабіла б - не пайшла б у актрысы, ні з кім не разводзілася б, нараджала б шмат дзяцей, наогул усё рабіла б па-іншаму.

Усё, што я рабіла, было ад бязбожнасці, ад самасці, ганарыстасці, пыхлівасці...

Мая пазіцыя - без Царквы выратавання няма. Толькі ў ёй мы атрымліваем ласку. І ў ёй здзяйсняюцца 7 сакрамэнтаў. Канчатковая мэта наша - выратаванне душы, і без царквы яна немагчымая.

#КацярынаВасільева
(былая савецкая і расійская актрыса, у цяперашні час манашка Васіліса)

#СвятаАўмросіеўскіМанастыр
НАША ВЕРА.
ПРАВАСЛАЎНАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

"ЗАГАВЕННЕ".

Каля 100 удзельнікаў з розных епархій Беларускай Праваслаўнай Царквы сабраў маладзёжны фестываль "Загавенне", які прайшоў у аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці.

http://church.by/news/okolo-100-uchastnikov-iz-raznyh-eparhij-belorusskoj-pravoslavnoj-cerkvi-sobral-molodezhnyj-festival-zagovene-v-agrogorodke-shorsy-novogrudskogo-rajona-grodnenskoj-oblasti
НАША ВЕРА.
МУДРАСЦЬ НА ЎСЕ ЧАСЫ...

"Пачатак ілжывай рэлігіі - няўменне радавацца, дакладней, адмова ад радасці. Між тым, радасць таму так абсалютна важная, што яна ёсць несумнеўны плод адчування Божай прысутнасці."

Протапрэсвітар Аляксандр Шмеман.
НАША ВЕРА.
ГРЭКА-КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ.

У нядзелю Ўсіх беларускіх святых, 22 чэрвеня, калі ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці па ахвярах вайны і генацыду беларускага народу, Боскую Літургію ў грэка-каталіцкай парафіі Брэста правіў Апостальскі адміністратар грэка-католікаў Беларусі Архімандрыт Сяргей (Гаек).

Напярэдадні ён разам з дыяканам Вячаславам Гарчаковым наведаў Брэсцкую крэпасць, дзе памаліўся за тых, хто прыняў смерць у баях з нацыстамі.

У храме святых братоў-апосталаў Пятра і Андрэя была адслужана ліцця за абаронцаў роднай зямлі і народа, і за ўсіх нявінных ахвяраў вайны.

Архімандрыт Сяргей нагадаў прысутным вернікам пра Росіцу і подзвіг каталіцкіх святароў-марыянаў Юрыя Кашыры і Антона Ляшчэвіча, якія прынялі смерць разам з сваімі парафіянамі.

Узгадалі таксама і першага грэка-каталіцкага экзарха Беларусі айца Антона Неманцэвіча, які за сваю дзейнасць быў арыштаваны нацыстамі і загінуў у турме СД у Мінску.

Вечная памяць ахвярам вайны!

#ГрэкаКатолікіБеларусі
2025/07/02 14:20:17
Back to Top
HTML Embed Code: