Telegram Group Search
НАША ВЕРА.
КАТАЛІЦКАЯ ІНІЦЫЯТЫВА.

АРГАННЫ ФЕСТЫВАЛЬ.

У Іўеўскім касцёле Св. апосталаў Пятра і Паўла (г.Іўе, Гродзенская вобласць) завяршыўся рамонт Гістарычнага органа Фрыдрыха Вайсенбарна (Friedrich Weissenborn, Jacobstadt) 1899 года пабудовы.

Арган з механічнай трактурай, адзін мануал з педаллю, 12 рэгістраў.

Прэзентацыя Аргана адбудзецца 28 чэрвеня ў рамках арганнага фестывалю Ars Magna Organi (гэтым летам усяго тут адбудзецца 5 канцэртаў).

Да гэтага аргана абраная ансамблевая канцэпцыя выкарыстання на фестывалі - каб лепей прыгледзецца да яго магчымасцяў і выканальніцкага профілю.

#АляксандрБурдзялёў
БЕЛАРУСКІ ЦЫТАТНІК.
БАРЫС САЧАНКА.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНАЯ ІМПРЭЗА.

ДА 120-ГОДДЗЯ ПЯТРУСЯ БРОЎКІ.

Са старонак «Роднага слова» – у музейныя экспазіцыі !

25 чэрвеня ў Літаратурным музеі Пятруся Броўкі
адкрываецца выстава «Шаржы на Пятруся Броўку», прымеркаванай да 120-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі.

Гэта чарговы супольны праект часопіса «Роднае слова», ажыццёўлены ў межах аўтарскага цыкла «У анталогію беларускага шаржу». На гэты раз упершыню ў музейнай прасторы будзе прадстаўлена «галерэя» сяброўскіх шаржаў на Пятруся Броўку, які ніколі не заставаўся без увагі вядучых мастакоў. Жартоўныя партрэты пісьменніка стваралі як вядомыя, так і маладыя аўтары, а самыя раннія выявы датуюцца 1930-мі гг.

#РоднаеСлова
НАШЫ КЛАСІКІ.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
1⃣
Пятрусь Броўка (1905—1980) — народны паэт БССР, акадэмік АН БССР, заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР. Герой Сацыялістычнай Працы. Лаўрэат Ленінскай прэміі. Ганаровы грамадзянін г.Мінска.

Нарадзіўся Пятрусь (Пётр Усцінавіч) Броўка 25 чэрвеня 1905 года ў вёсцы Пуцілкавічы Барысаўскага павета Мінскай губерні (цяпер Ушацкі раён Віцебскай вобласці). Працоўны шлях пачаў у 1918 годзе з перапісчыка ў Вяліка-Долецкім валасным камісарыяце. Быў справаводам валвыканкама, рахункаводам у саўгасе, старшынёй сельсавета, загадчыкам аддзела ў Полацкім акруговым камітэце камсамола. У 1927—1928 гадах — адказны сакратар акруговай газеты «Чырвоная Полаччына». У 1931 годзе скончыў літаратурна-лінгвістычнае аддзяленне педагагічнага факультэта БДУ.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны — у Чырвонай Арміі. Быў інструктарам-літаратарам франтавой газеты «За Савецкую Беларусь» на Заходнім і Бранскім франтах (1941—1942), працаваў у партызанскім друку...
👇
НАШЫ КЛАСІКІ.
ПЯТРУСЬ БРОЎКА
2⃣
З 1943 года — адказны сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1945 годзе прызначаны галоўным рэдактарам часопіса «Полымя».

У 1948—1967 гадах — старшыня праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1967—1980 гадах — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Не стала пісьменніка 24 сакавіка 1980 года.

Друкавацца пачаў у 1926 годзе. Першы вершаваны зборнік «Гады як шторм» выйшаў у 1930 годзе. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі. Выступаў як празаік і дзіцячы пісьменнік.

Выдадзены Зборы твораў у двух (1957, 1969), чатырох (1965—1966), сямі (1975—1978) і ў дзевяці тамах (1987—1992).

У часопісе «Беларуская мова і літаратура» змешчаны распрацоўкі ўрокаў і артыкулы, прысвечаныя жыццю і творчасці Петруся Броўкі, іх аўтары: А.І.Бельскі (2000, №2), А.Р.Абрамчык (2003, №4), І.В.Пракаповіч (2015, №6), Л.М.Балуева (2020, №8), Г.Д.Крупенчык (2021, №7), М.І.Навумчык (2015, №12; 2022, №12; 2023, №7), Н.Л.Цвірко (2025, №6) і інш..
НАШЫ ВЫДАННІ.
БЕЛАРУСКАЯ ЛІТАРАТУРА.

Не стала акадэміка РАДЗІМА ГАРЭЦКАГА.
(7 снежня 1928  — 22 чэрвэня 2025)


Свет пакінуў выбітны беларус, доктар геолага-мінералагічных навук, акадэмік, грамадскі дзеяч, пісьменнік -- Радзім Гаўрылавіч Гарэцкі.

Аўтар мемуарнай і публіцыстычнай літаратуры, шматлікіх кніг.

Яго бацька - акадэмік, беларускі грамадскі дзеяч Гаўрыла Гарэцкі - брат класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага.

Развітанне з Радзімам Гарэцкім адбылося 24 чэрвеня.

Светлая памяць...

У #АкадэмКнізе ёсць асобнікі аўтара.
НАШЫ ПРАЕКТЫ.
ЛІТАРАТУРНЫЯ ФОРУМЫ.

"ЦІМКАВІЦКІЯ ВЫТОКІ".

24 чэрвеня 2025 года, літаратурны свет адзначыў 125 гадоў з дня нараджэння Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага).

На яго радзіме, у аграгарадку Цімкавічы Капыльскага раёна, 21 чэрвеня прайшло чацвёртае па ліку літаратурна-музычнае свята "Цімкавіцкія вытокі".

Навукоўцы, музейшчыкі, бібліятэкары, настаўнікі, артысты, прыхільнікі і землякі славутага класіка з вялікай радасцю і гонарам адсвяткавалі юбілейную дату.

#ДзяржМузейБелЛітаратуры
2025/06/27 20:02:56
Back to Top
HTML Embed Code: